wd wp Пошук:

Блонскі сельсавет

Вёска Блонь Пухавiцкага раёна, аўтобусны прыпынак каля Троiцкай царквы

Бло́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Блонь.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Блонь. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зарэчча. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Блонь[1]. 8 верасня 2017 года ў склад сельсавета з раённага падпарадкавання перададзены 5 вёсак (Залужжа, Ізбішча, Рошча, Цагельня і Чырвоны Бераг)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 2306 чалавек[3], з іх 89,2 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4].

Населеныя пункты

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Блонскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат