wd wp Пошук:

Рудзенскі раён

Ру́дзенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у лютым — ліпені 1935 года і ў 19381960 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Рудзенск.

Гісторыя

Раён утвораны 12 лютага 1935 года ў складзе БССР. Цэнтр — вёска Рудзенск. У склад раёна ўключана 13 сельсаветаў Пухавіцкага раёна: Азярычынскі (Азярышчанскі), Гарэлецкі, Голацкі, Дрычынскі, Дудзіцкі, Дукорскі, Пудзецка-Слабадскі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Сяргеевіцкі, Узлянскі, Цітвянскі і Шацкі. 12 сакавіка 1935 года да раёна далучаны Карзуноўскі сельсавет Пухавіцкага раёна, Гарэлецкі і Пудзецка-Слабадскі сельсаветы перададзены Пухавіцкаму раёну. 6 ліпеня 1935 года Рудзенскі раён перайменаваны ў Смілавіцкі раён.

11 лютага 1938 года Смілавіцкі раён перайменаваны ў Рудзенскі раён. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года вёска Рудзенск набыла статус гарадскога пасёлка, Рудзенскі сельсавет скасаваны, мястэчка Смілавічы аднесена да катэгорыі паселішчаў сельскага тыпу, утвораны Смілавіцкі сельсавет. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя раёна акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Азярычынскі, Дудзіцкі і Карзуноўскі сельсаветы. 8 красавіка 1957 года Узлянскі сельсавет перайменаваны ў Навапольскі. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Смілавіцкі сельсавет перададзены Чэрвеньскаму раёну, Навапольскі і Шацкі сельсаветы — Уздзенскаму раёну, гарадскі пасёлак Рудзенск, Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі сельсаветы — Пухавіцкаму раёну.

Старшыні раённага выканаўчага камітэта

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1938 годзе
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рудзенскі раён