wd wp Пошук:

Дудуткі

Музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» — прыватны музейны комплекс старажытных беларускіх народных рамёстваў і тэхналогій.

Знаходзіцца паблізу вёскі Дудзічы ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь (за 40 кіламетраў ад Мінска) у маляўнічым месцы на рацэ Пцічы.

Гісторыя стварэння

Заснавальнікам музея з’яўляецца Яўген Дамінікавіч Будзінас (1944—2007), які зусім не падазраваў аб старажытнай гісторыі вёскі Дудзічы і дудзіцкай шляхецкай сядзібы, ствараючы з пачатку 1990-х гг. музей «Дудуткі» паблізу былой шляхецкай сядзібы Дудзічы.

Музей пачынаўся са стварэння цэнтра прыватнай сельскай гаспадаркі. Старшыня выдавецтва і выдавецкага цэнтра «Паліфакт» (Мінск, Беларусь) Яўген Будзінас звярнуўся ў Пухавіцкі райвыканканкам з прашэннем аб выдзялені яму ў гэтых месцах 162 гектары зямлі для вядзення падсобнай гаспадаркі, што было дазволена рашэннем Пухавіцкага райвыканкама ў 1992 г. За ўласныя грошы прыватнае выдавецтва «Паліфакт» насыпала грунтавыя дарогі, пабудавала высакавольтную лінію электраперадач, правяла тэлефон, узвяла свінарнік, кароўнік, закупіла жывёлу, сельскагаспадарчую тэхніку і пачало весці сельскую гаспадрку.

З кастрычніка 1994 г. на базе падсобнай гаспадаркі прадпрыемства «Паліфакт» ствараецца прыватны Музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», які прымае першых наведвальнікаў. Галоўным мастаком музейнага комплексу стаў Барыс Барысавіч Цітовіч. З 1998 г. музейны комплекс «Дудуткі» уваходзіць у склад холдынгу банка «Трастбанк», паступова абнаўляючы і развіваючы сваю музейную базу, што дазваляе папулярызаваць не толькі традыцыйныя беларускія народныя рамёствы, але таксама жыццё шляхецкай сядзібы.

Профіль і структура музея

Выступ гурта «Irdorath» на святкаванні 600-годдзя Грунвальдскай бітвы, Беларусь, Дудуткі. 31 ліпеня 2010 год

Музей з’яўляецца развітым культурна-асветніцкім, турыстычным і рэкрэацыйным цэнтрам.

На тэрыторыі музейнага комплекса знаходзіцца развітая інфраструктура: 1) Млын, 2) Хата завозніка, 3) Храм (царква), 4) Стол заказаў, 5) Адміністрацыя, 6) Кафэ «Дудуткі», 7) Сыраварня, 8) Птушыны двор, 9) Бровар, 10) Бар «Шынок», 11) Летняе кафэ, 12) Майстэрня дрэваапрацоўкі, 13) Дзіцячая пляцоўка, 14) Ганчарная майстэрня, 15) Аўтарэтра, 16) Дом бортніка, 17) Хлебапякарня, 18) Кузня, 19) Этнаграфічная галерэя, 20) Ферма, 21) Стайня, 22) Заасад, 23) Музейная паляна, 24) Майстэрня валення, 25) Майстэрня лозапляцення, 26) Ткацкая майстэрня, 27) Майстэрня саломапляцення, 28) Ганчарная майстэрня, 29) Гандлёвыя рады, 30) Гасцініца «Пціч», 31) Карчма, 32) Гасцявы дом з лазняй.

Святы і фестывалі

На працягу ўсяго года ў «Дудутках» праходзяць святы і фестывалі:

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дудуткі
Катэгорыя·1994 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пціч (Пухавіцкі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Музеі Пухавіцкага раёна
Катэгорыя·Дудзічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара