wd wp Пошук:

Напалеон Орда

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Орда.

Напалеон Орда (польск.: Napoleon Mateusz Tadeusz Orda; 11 лютага 1807, в. Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні — 26 красавіка 1883, Варшава, Царства Польскае, Расійская Імперыя) — беларускі і пoльскі мастак, кампазітар, піяніст і педагог.

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Маці Юзэфа з Бутрымовічаў Орда.

Нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў радавым маёнтку Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне на Берасцейшчыне) у сям’і палескай шляхты. Яго бацька — Міхал, паводле адукацыі інжынер-фартыфікатар, амаль увесь час працаваў на будаўніцтве дарог і каналаў, у час падзелаў Рэчы Паспалітай з’яўляўся маршалкам Кобрынскага павета.

Пачатковую адукацыю мастак атрымаў у родным доме. З існых крыніц дакладна невядома[5] ці былі ў іх доме гувернёры, хутчэй за ўсё так, але галоўным яго выхавальнікам і дарадцай на працягу ўсяго жыцця была маці — Юзафіна — дачка пінскага суддзі і мечніка Мацея Бутрымовіча. Яна валодала французскай мовай і была таленавітай піяністкай[5]. Юзафіна вучалася гульні на клавіры ў запрошанага ў нясвіжскі тэатр чэшскага кампазітара і клавеініста Францішка Яржомбкі[6]. А першыя ўрокі ігры на фартэпіяна свайму сыну, будучаму кампазітару, яна дала сама.

Далейшае жыццё

Скончыў Свіслацкую гімназію. У 1823 годзе паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Але за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране» быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, пасля падаўлення якога эміграваў у Францыю. Там пазнаёміўся з Фрэдэрыкам Шапенам, у якога браў урокі музыкі. Напісаў шэраг твораў для фартэпіяна (рамансы, паланэзы, серэнады, мазуркі). У сярэдзіне 1830-х гадоў — дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім універсітэце. З 1856 года жыве ў Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі, Літвы і Украіны.

Творчасць

Наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся.

Уплыў на культуру

Выявы Мірскага і Нясвіжскага замкаў, замалёванныя Напалеонам Ордаю, былі выкарыстаны дзеля афармлення беларускіх грашовых купюраў.

Памяць

Памятная манета НБ Беларусі, прысвечаная 200-годдзю з народзінаў Напалеона Орды.

Імем Напалеона Арды названы вуліцы ў Мінску[7], Брэсце і Гродне[8]. У верасні 2018 года імя Напалеона Орды прысвоена Пінскай мастацкай школе[9]. Выява Нясвіжскага замка Радзівілаў рукі мастака была змешчана на другой па намінале беларускай банкноце ўзору 2000 года (100 000 рублёў).

У 1997 годзе, у цэнтры горада Іванава Брэсцкай вобласці пастаўлены адзіны ў Еўропе помнік Напалеону Орду (скульптар І. Голубеў, архітэктар В. Касяк).

Дзейнічае Раённы музейны комплекс Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна. У 2013 годзе ў Варацэвічах пачаліся працы па аднаўленні сядзібы Ордаў, у якой нарадзіўся Напалеон.

200-годдзе:

11 лютага 2010 года кампанія Google адзначыла народзіны Напалеона Орды, змясціўшы адмысловае лога з малюнкам мастака палаца Чацвярцінскіх у Гродна на сваім пошукавым сэрвісе[12].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124381723 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Napoleon Orda // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124381723 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  5. 1 2 Л. М. Несцярчук. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны : кніга-альбом. — Мн.: Маст. літ., 2009. — С. 18.
  6. Дадиомова О. Указ. соч. С. 113.
  7. У Мінску з’явіліся мікрараён Брылевічы і вуліца Ігнатоўскага Архівавана 29 верасня 2011. // «Наша Ніва», 2 ліпеня 2007.
  8. У Гродна з’явяцца вуліцы Агінскага, Багушэвіча, Караткевіча і Орды // «Наша Ніва», 20 мая 2011.
  9. Пинской художественной школе присвоено имя Наполеона Орды
  10. Нацбанк Беларусі 6 лютага 2007 года ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Напалеон Орда. 200 год» (бел.)  (недаступная спасылка). БЕЛТА (5 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2010. Праверана 15 августа 2008.
  11. Свет Напалеона Орды вачыма беларускіх мастакоў
  12. «Google» павіншаваў беларусаў з угодкамі Напалеона Орды Архівавана 15 красавіка 2012. // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 11 лютага 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Кампазітары Беларусі
Піяністы Беларусі
Памерлі ў Варшаве
Нарадзіліся ў 1807 годзе
Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 1883 годзе
Кавалеры залатога знака ордэна Virtuti Militari
Памерлі 26 красавіка
Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне
Мастакі паводле алфавіта
Нарадзіліся 11 лютага
Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Мастакі Беларусі
Напалеон Орда
Асобы
Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце
Пахаваныя ў Іванаве
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Педагогі Беларусі
Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных