wd wp Пошук:

Геаграфічны цэнтр Беларусі


Геаграфічны цэнтр Беларусі Латвія Літва Расія *Украіна*Геаграфічны цэнтр Беларусі

Геаграфічны цэнтр Беларусі — пункт на зямной паверхні з геаграфічнымі каардынатамі 53º31´,7 пн.ш., 29º02´,8 у.д., нацыянальны сімвал глабальнай прывязкі Рэспублікі Беларусь да планеты Зямля.

Экспазіцыя Пухавіцкага раённага краязнаўчага музею.

Геаграфічны цэнтр Беларусі размешчаны за 70 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, каля вёскі Антонава Навасёлкаўскага сельсавета Пухавіцкага раёна.

Пункт вызначаны пад умовай, што сума квадратаў адлегласцей ад яго да характэрных выгінаў вонкавай мяжы Беларусі з’яўляецца найменшай. Пошукавыя работы выкананыя ў 1996 аб’яднаннем «Белгеадэзія».

На мясцовасці пункт абазначаны пірамідай, пад якой пастаўлена пліта з надпісам «Геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь». Гэта адзін з важнейшых пунктаў дзяржаўнай геадэзічнай сеткі, у выніку яго выкарыстання ў якасці зыходнага змяншаюцца скажэнні пры стварэнні карт Беларусі і яе рэгіёнаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
1996 год у Беларусі
Славутасці Пухавіцкага раёна
Геаграфія Беларусі
Геаграфія Пухавіцкага раёна
Антанова (Навасёлкаўскі сельсавет)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Геаграфічныя цэнтры