wd wp Пошук:

Якуб Наркевіч-Ёдка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Наркевіч.

Якуб Наркевіч-Ёдка (8 студзеня 1848, мястэчка Турын, цяпер аграгарадок[1] Пухавіцкага раёна — 19 снежня 1905) — беларускі фізік, медык, біёлаг. Доктар медыцыны (1893), прафесар (1900), член-карэспандэнт Рускага геаграфічнага таварыства (1889).

Належаў да старажытнага шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў гербу «Ліс».

Біяграфія

Скончыў Мінскую гімназію (1865), працягваў навучанне ў Парыжы, Фларэнцыі, Вене.

У 1872 г. у маёнтку Атонава (сёння вёска Сінячова ў Капыльскім раёне) пабудаваў метэаралагічную станцыю (у 1888 годзе перанес яе ў маёнтак Наднёман, цяпер вёска Уздзенскага раёна). У 1881 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[2].

З 1890 года супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбургу.

Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму злектрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва.[3] Існуе дакумент, які пацвярджае прыярытет Я. Наркевіча-Ёдкі ў гэтым вынаходніцтве — пратакол паседжання Французскага фізічнага таварыства ў Парыжы (1898). У ім азначаецца, што О. Лоджу «належыць першая ідэя тэлеграфіі без правадоў, калі мы не пажадаем дайсці да Наркевіча-Ёдкі, …які двума-трыма гадамі раней выканаў у Вене вельмі цікавыя перадачы са шпуляй Румкарфа (праўда можа быць, без выразнага ўсведамлення ролі электрамагнітных хваляў у гэтых доследах)»[4].

Апроч таго, зрабіў значныя адкрыцці ў галіне метэаралогіі (вымярэнне хуткасці руху аблокаў, вільготнасці глебы і інш.), за што ўзнагароджаны сярэбраным медалём Рускага геаграфічнага таварыства. Адкрыў у сваім маёнтку санаторый, распрацаваў метады лячэння нервовых захворванняў электрычным токам, метад электраграфіі для дыягностыкі захворванняў, выкарыстоўваў лячэнне кумысам, лячэнне святлом, гімнастыку, мясцовыя мінеральныя воды.

Зноскі

  1. Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 23.01.2009 № 142 «О преобразовании деревни Турин Туринского сельсовета в агрогородок» (руск.)
  2. Позабытые достижения науки
  3. 160 гадоў з дня нараджэння Якуба Наркевіча-Ёдкі на Гідраметцэнтр Беларусі
  4. Дасько, А. Д. Я. А. Наркевіч-Ёдка // Асновы радыётэхнікі. Фізічны факультэт, кафедра інфарматыкі і асноў электронікі БДПУ імя Максіма Танка

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Медыкі Расійскай імперыі
Фізікі Беларусі
Наркевічы-Ёдкі
Нарадзіліся 8 студзеня
Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Асобы
Памерлі 19 лютага
Нарадзіліся ў Турыне (Пухавіцкі раён)
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 19 снежня
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі
Памерлі ў 1905 годзе
Пахаваныя ва Уздзенскім раёне
Медыкі Беларусі
Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў 1848 годзе
Памерлі ў Вене
Біёлагі Беларусі