wd wp Пошук:

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (31-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2021 года.

З-за адмовы некалькіх клубаў ад удзелу колькасць каманд была скарочана да 12, што ў сваю чаргу паўплывала на барацьбу. Хутка пасля пачатку ў лідары выйшлі дзяржынскі «Арсенал» і мінскія «Крумкачы», аднак падчас няўпэўненай сярэдзіны сезона да іх пачалі дацягвацца іншыя каманды, сярод якіх найбольш паспяховай была бабруйская «Белшына», якая здолела паціснуць «Крумкачоў» з другога радка і пагражала «Арсеналу». Іншыя клубы, такія як магілёўскі «Дняпро», гомельскі «Лакаматыў» і пінская «Хваля», доўгі час знаходзіліся ў сярэдзіне табліцы, трывала адбіралі ачкі ў лідараў і прэтэндавалі на прызавыя месцы. Упартая барацьба цягнулася да апошніх тураў, але каманды ў выніку засталіся на сваіх месцах — «Арсенал» перамог у турніры і разам з «Белшынай» выйшаў у Вышэйшую лігу, «Крумкачы» толькі ў апошнім туры гарантавалі трэцяе месца, адарваўшыся ад «Хвалі».

Склад удзельнікаў

Склад удзельнікаў сезона 2021 доўгі час заставаўся нявызначным. Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2020 у Вышэйшую лігу мусілі выйсці рэчыцкі «Спадарожнік» і «Гомель», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзілі бабруйская «Белшына» і «Смалявічы», з Другой лігі ў Першую падымаліся магілёўскі «Дняпро» і петрыкаўскі «Шахцёр», у выніку чаго колькасць удзельнікаў павінна была павялічыцца з 14 да 16.

Аднак, у гэтым становішчы хутка ўзніклі цяжкасці з-за адмовы некалькіх клубаў працягваць выступы. У студзені 2021 года з’явілася інфармацыя, што «Смалявічы» не выступяць у Першай лізе і спыняюць існаванне, з-за фінансавых цяжкасцей адмовіліся працягваць удзел у Першай лізе «Ашмяны-БДУФК». У той жа час з турніру ў Вышэйшай лізе знялася «Гарадзея», яе месца магла заняць адна з каманд Першай лігі, што ў сваю чаргу паўплывала б на яе склад. У лютым 2021 года быў агучаны новы план на сезон: «Смалявічы» мусілі стаць фарм-клубам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і ўсё ж згуляць у Першай лізе, у Вышэйшую лігу замест «Гарадзеі» пайшла «Смаргонь», замест яе, а таксама «Ашмянаў-БДУФК», запрашаліся каманды з Другой лігі — «Баранавічы» і «Асіповічы»[1].

У сакавіку стала зразумела, што такі план не зможа рэалізавацца. Спачатку «Асіповічы» заявілі, што не пойдуць у Першую лігу[2], неўзабаве стала вядома, што не выступіць у Першай лізе светлагорскі «Хімік» і ў горадзе плануецца заявіць новую каманду «Светлагорск» у Другую лігу[3]. Пазней «Смалявічы» пацвердзілі, што клуб усё ж не прыме ўдзел у Першай лізе і згуляе ў Другой лізе[4]. Доўгі час заставаўся пад пытаннем удзел у Першай лізе мікашэвіцкага «Граніта», бо ў сакавіку каманда так і не выйшла з адпачынку. Такім чынам, колькасць патэнцыйных удзельнікаў скарачалася да 12.

2 красавіка 2021 года было афіцыйна абвешчана, што ў Першай лізе ў сезоне 2021 згуляе 12 каманд[5], што стала найменшай колькасцю за ўсю гісторыю турніру. 5 красавіка на нарадзе з клубамі быў вызначаны фармат правядзення турніру: кожнай каманды згуляе з кожнай па тры разы, такім чынам усяго будзе праведзена 33 туры[6]. 7 красавіка адбылася жараб’ёўка турніру[7].

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу

Клубы, якія пакінулі Першую лігу

 Клубы-ўдзельнікі

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (Беларусь)
БаранавічыБаранавічы ХваляХваля БелшынаБелшына ОршаОрша КрумкачыКрумкачы ЛакаматыўЛакаматыў ЛідаЛіда Слонім-2017Слонім-2017 НафтанНафтан ШахцёрШахцёр ДняпроДняпро АрсеналАрсеналГеаграфія ўдзельнікаў сезона 2021

Клуб Горад Месца ў сезоне 2020 Стадыён Умяшчальнасць
Арсенал Дзяржынск 4 РЦАР-БДУ, Мінск 1500
Баранавічы Баранавічы 4 у Другой лізе «Лакаматыў» 3750
Белшына Бабруйск 15 у Вышэйшай лізе «Спартак»
імя Пракапенкі
3700
1500
Дняпро Магілёў 1 у Другой лізе «Спартак» 7350
Крумкачы Мінск 3 РЦАР-БДУ
Алімпійскі
1500
1530
Лакаматыў Гомель 5 СДЮШАР-8 1500
Ліда Ліда 7 «Старт»
«Юнацтва»
2960
2965
Нафтан Наваполацк 12 «Атлант» 5300
Орша Орша 11 Гарадскі 2582
Слонім-2017 Слонім 8 «Юнацтва» 2220
Хваля Пінск 9 «Хваля» 3136
Шахцёр Петрыкаў 2 у Другой лізе «Прыпяць» 800

Турнірная табліца

Месца Каманда Г В Н П Галы ± АЗаўвагі
1 Арсенал (Дзяржынск) 33 20 8 5 59  22 +37 68 Выхад у Вышэйшую лігу
2 Белшына (Бабруйск) 33 19 6 8 69  42 +27 63
3 Крумкачы (Мінск) 33 17 9 7 58  31 +27 60Стыкавыя матчы
4 Хваля (Пінск) 33 16 8 9 49  39 +10 56
5 Дняпро (Магілёў) 33 15 10 8 58  38 +20 55
6 Лакаматыў (Гомель) 33 15 9 9 56  39 +17 54
7 Шахцёр (Петрыкаў) 33 13 7 13 50  56 6 46
8 Нафтан (Наваполацк) 33 11 11 11 44  46 2 44
9 Орша 33 9 7 17 41  60 19 34
10 Баранавічы 33 7 7 19 38  72 34 28
11 Ліда 33 4 9 20 33  75 42 21
12 Слонім-2017 33 3 7 23 27  62 35 16

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

1—22 туры

Дома / На выездзе1 АРС БАР БШЫДМГКРУЛГМЛІДНАФОРШСЛОХВАШАП
Арсенал 5:0 4:1 0:0 0:2 0:1 1:1 2:0 4:1 3:0 0:2 2:0
Баранавічы 1:2 1:1 1:0 3:1 1:1 0:4 1:6 0:3 1:0 3:3 0:2
Белшына 2:0 2:0 4:1 1:0 1:1 4:2 1:1 2:1 3:1 0:2 4:1
Дняпро Магілёў 1:1 1:0 1:2 2:2 4:0 1:1 3:0 6:2 3:1 1:1 2:3
Крумкачы 0:1 4:3 0:0 1:0 1:0 4:0 1:0 6:0 4:2 4:0 3:2
Лакаматыў 1:2 1:1 2:3 1:1 1:0 4:0 1:1 2:1 4:1 1:1 5:2
Ліда 1:1 1:2 0:4 0:0 1:1 0:4 1:2 0:2 1:1 0:0 1:3
Нафтан 0:1 2:0 0:0 0:2 1:2 2:1 3:2 3:1 2:2 1:4 2:1
Орша 2:2 2:1 0:1 3:1 0:0 1:0 1:1 1:2 3:3 0:1 0:3
Слонім-2017 1:3 2:0 0:2 1:2 0:0 2:2 1:0 0:0 0:2 0:1 1:2
Хваля Пінск 0:3 2:0 6:2 0:3 2:1 0:2 1:2 3:4 1:0 1:0 1:2
Шахцёр 1:3 2:1 2:1 1:3 0:3 0:0 2:3 1:1 1:1 0:2 1:0
Крыніца: [football.by](http://football.by/stat/belarus/2021_1/allresults.html) 1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку. **Колеры**: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

23—33 туры

Дома / На выездзе1 АРС БАР БШЫДМГКРУЛГМЛІДНАФОРШСЛОХВАШАП
Арсенал 2:0 0:0 3:2 3:1 0:0 4:0
Баранавічы 3:2 2:2 2:3 1:1 3:3
Белшына 0:3 4:2 5:1 4:0 4:0 1:2
Дняпро Магілёў 1:0 3:1 0:1 4:2 1:0 3:1
Крумкачы 0:0 1:3 1:1 0:2 4:0 1:1
Лакаматыў 0:3 3:1 0:0 2:1 2:1
Ліда 0:1 2:3 1:7 3:2 1:1
Нафтан 5:1 1:1 0:0 0:1 1:1 0:3
Орша 0:3 1:2 1:4 2:1 0:0
Слонім-2017 0:2 0:1 1:2 2:4 0:2 0:1
Хваля Пінск 2:0 2:0 2:0 2:1 2:2
Шахцёр 1:1 3:2 2:3 1:2 2:0
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 27 лістапада 2021 Крыніца: [football.by](http://football.by/stat/belarus/2021_1/allresults.html) 1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку. **Колеры**: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Стыкавыя матчы

Па выніках сезона клуб «Крумкачы», які заняў трэцяе месца ў Першай лізе, атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць мазырскай «Славіі» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Славія» захавала месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.

Першы матч

2 снежня 2021
18:30
Славія (Мазыр) 1:0 (0:0) Крумкачы (Мінск) Стадыён: «Юнацтва»,
Мазыр
Гледачоў: 1560
Суддзя: Віталь Севасцьянік (Гродна)
Ф. Нарх Гол на 90+2 хвіліне 90+2' football.by

Адказны матч

5 снежня 2021
14:00
Крумкачы (Мінск) 0:0 (0:0) Славія (Мазыр) Стадыён: САК «Алімпійскі»,
Мінск
Гледачоў: 1100
Суддзя: Павел Каранец (Жодзіна)
football.by

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры

Ігрок Клуб Галы
1Беларусь Дзяніс КазлоўскіЛакаматыў29
2Беларусь Кірыл СідарэнкаДняпро19
3Расія Рамазан ІсаеўБелшына17
4Расія Іскандар ЗарабекаўНафтан16
5Беларусь Арцём КійкоАрсенал14
6Беларусь Аляксей ЦяслюкХваля12
7Беларусь Марцін АрцюхБаранавічы11

Крыніца: Football.By Архівавана 27 лістапада 2021.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·2021 год у футболе
Катэгорыя·Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спорт у Беларусі ў 2021 годзе