wd wp Пошук:

ФК Баранавічы

«Баранавічы» — беларускі футбольны клуб з горада Баранавічы, заснаваны ў 1945 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

У савецкі час клуб шмат разоў змяняў назву, але гуляў пераважна ў ніжэйшых лігах чэмпіянату БССР. З 1993 клуб пачаў выступаць ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2003 клуб узначаліў ураджэнец Баранавічаў, вядомы ў мінулым нападнік Андрэй Хлебасолаў. Ён запрасіў у «Баранавічы» вопытных гульцоў, разам з якімі выступаў раней (з іх найбольшую вядомасць у аматараў клуба набыў Сяргей Сергель). У выніку клуб упэўнена перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую лігу.

У Першай лізе «Баранавічы» спачатку займалі месца ў сярэдзіне табліцы. Пасля клуб выступаў больш упэўнена: у 2009 і 2010 займаў выніковае 6 месца, а ігрок «Баранавічаў» Міхаіл Калядка стаў лепшым бамбардзірам у сезоне 2009. Але ў сезоне 2011 клуб з-за фінансавых праблем пакінулі асноўныя ігракі, і, не атрымаўшы ніводнай перамогі за сезон, «Баранавічы» зноў выбылі ў Другую лігу.

Сезон 2012 клуб скончыў у ніжняй палове табліцы Другой лігі. У 2013 клуб выступаў больш паспяхова, заняўшы пятае месца. У сезоне 2014 каманда пасля ўпартай барацьбы атрымала перамогу ў групе Б і выйшла ў фінальны раўнд. У фінале «Баранавічы» спачатку знаходзіліся па-за межамі першай тройкі, якая выходзіла ў Першую лігу. Але, атрымаўшы шэраг перамог у апошніх турах, каманда здолела заняць першае месца і праз тры гады вярнуцца ў Першую лігу.

У Першай лізе клуб працягваў выступаць пераважна мясцовымі футбалістамі, у выніку ў сезонах 2015—2016 займаў месца ў ніжняй палове табліцы. У пачатку 2017 года галоўным трэнерам «Баранавічаў» стаў Аляксей Вяргеенка, які раней працаваў з юнацкімі зборнымі Беларусі. У камандзе з’явілася шмат маладых ігракоў, многія з якіх былі ўзятыя ў арэнду з клубаў Вышэйшай лігі. Аднак, вынікі каманды істотна не палепшыліся, «Баранавічы» ў сезоне 2017 занялі 12-е месца з 16.

У 2018 годзе трэнерам стаў нядаўні асістэнт Вяргеенкі Іван Крутаў, які яшчэ больш амаладзіў каманду, запрасіўшы больш ігракоў з салігорскага «Шахцёра». Аднак справы ў чэмпіянаце зноў складваліся няўдала, каманда апынулася ў канцы табліцы. У жніўні Крутаў перайшоў на працу ў мазырскую «Славію», каманду ўзначаліў Андрэй Кіпра, аднак вынікі не палепшыліся. Здолеўшы абысці «Чысць», «Баранавічы» занялі 14-е месца з 15, што дазволіла захаваць месца ў Першай лізе.

У сезоне 2019 галоўным трэнерам стаў Дзяніс Яцына. Каманда ізноў амаль поўнасцю абнавіла склад, дзе ў асноўным засталіся ігракі, незапатрабаваныя ў іншых клубах. «Баранавічы» хутка сталі аўтсайдарам турніру і замацаваліся на апошнім радку, за некалькі тураў да фінішу пазбавіўшыся шанцаў на захаванне месца ў Першай лізе. У верасні 2019 года Яцына пакінуў каманду, да канца сезона абавязкі галоўнага трэнера выконваў Андрэй Хлебасолаў. Свае адзіныя дзве перамогі ў сезоне «Баранавічы» атрымалі ў двух апошніх турах чэмпіянату.

У сезоне 2020 у Другой лізе камандай працягваў кіраваць Андрэй Хлебасолаў, стаўка рабілася у асноўным на ўласных выхаванцаў і маладых запрошаных ігракоў, якія не здолелі замацавацца ў іншых клубах. «Баранавічы» былі аднымі з фаварытаў і змагаліся за высокія месцы, аднам фінішавалі пятымі. Тым не менш, дзякуючы адмове некалькіх клубаў Першай лігі працягваць удзел у турніры, клуб атрымаў прапанову і далучыўся да Першай лігі.

Галоўным трэнерам у сезоне 2021 у Першай лізе стаў Алег Кароль, які раней працаваў у мікашэвіцкім «Граніце». Ён прывёў у каманду шмат ігракоў са свайго колішняга клуба «Слоніма-2017», таксама далучыліся і іншыя маладыя выканаўцы, аднак пераважную большасць працягвалі складаць мясцовыя футбалісты. У сувязі з пачаткам рэканструкцыі баранавіцкага стадыёна «Лакаматыў» клуб правёў усе матчы першага круга на выездзе, а пасля, паколькі рэканструкцыя не скончылася, стаў праводзіць хатнія матчы ў суседніх Івацэвічах. «Баранавічы» дрэнна пачалі сезон, набраўшы першае ачко толькі ў сёмым туры, але пасля добра праведзеная сярэдзіна сезона дазволіла камандзе падняцца з апошняга радка і заняць выніковае 10-е месца з 12.

Сезон 2022 «Баранавічы» пачалі з двух перамог, аднак пазней сітуацыя пагоршылася, каманда цярпела паражэнне за паражэннем. У жніўні замест Алега Караля новым галоўным трэнерам стаў Андрэй Кіпра, але гэта не выправіла сітуацыю. За некалькі тураў да фінішу баранавіцкая каманда апусцілася на апошні 13-ы радок табліцы, дзе і фінішавала.

Папярэднія назвы

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на лістапад 2022 года[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
6 Беларусь Аб Максім Дамашэвіч 1993
33 Беларусь Аб Іван Лайша 2001
8 Беларусь ПА Данііл Кіпра 2001
10 Беларусь ПА Антон Сарокін 1996
14 Беларусь ПА Дзяніс Дамашэвіч 1992
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17 Беларусь ПА Вадзім Дзярнейка 1999
20 Беларусь ПА Арцём Кіслы 1996
22 Беларусь ПА Арцём Кільіманаў 1998
23 Беларусь ПА Ігар Бабко 1985

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1993/1994Трэцяя (Д3)7341411944–3539
1994/1995Трэцяя — А (Д3)52277824–2721
1997Трэцяя — А (Д3)1326711833–5822
1998Другая — Б (Д3)7301361159–4045Змена назваў ліг
1999Другая — Б (Д3)72276929–2827
2000Другая — Б (Д3)216111429–12341/16 фіналуВыхад у фінальны раўнд
Другая (Д3)714[upper-alpha 1]41917–2413
2001Другая (Д3)534189763–34631/8 фіналу
2002Другая (Д3)524134746–27431/32 фіналу
2003Другая (Д3)128197279–28641/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2004Першая (Д2)7301351241–3944Чвэрцьфінал
2005Першая (Д2)9301151438–4338Чвэрцьфінал
2006Першая (Д2)1026881027–42321/16 фіналу
2007Першая (Д2)9261051123–28351/16 фіналу
2008Першая (Д2)926751424–40261/32 фіналу
2009Першая (Д2)626108839–33381/16 фіналу
2010Першая (Д2)6301110931–37431/16 фіналу
2011Першая (Д2)1630032710–9031/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2012Другая (Д3)133610101633–42401/32 фіналу
2013Другая (Д3)5241131037–33361/32 фіналу
2014Другая — Б (Д3)122146255–19481/16 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап114[upper-alpha 2]93233–1330 Выхад у Першую лігу
2015Першая (Д2)1330881436–49321/16 фіналу
2016Першая (Д2)1326571435–51221/8 фіналу
2017Першая (Д2)12307101334–47311/16 фіналу
2018Першая (Д2)1428471717–42191/32 фіналу
2019Першая (Д2)1528232312–8091/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2020Другая — A (Д3)220142474–24441/16 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап410[upper-alpha 3]24414–2310Атрыманне месца ў Першай лізе
2021Першая (Д2)1033771938–72281/16 фіналу
2022Першая (Д2)1324331825–69121/16 фіналу
  1. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.
  2. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 6—1—1, розніца мячоў 16—5.
  3. Улічваючы 4 гульні, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 1—2—3, розніца мячоў 10—19.

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. От «Сморгони» и «Волны» до «Осиповичей» и «Молодечно». Заявки команд первой лиги

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1945 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Баранавічы
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі