wd wp Пошук:

ФК Арсенал Дзяржынск

«Арсенал»беларускі футбольны клуб з горада Дзяржынск, заснаваны ў 2019 годзе. Па выніках сезона 2022 клуб страціў месца ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Аб стварэнні новага клуба пад назвай «Арсенал» стала вядома ў студзені 2019 года[1]. Фундатарамі новага клуба сталі беларускі прадпрымальнік Аляксей Меляшкевіч і шведскі бізнесмен Алекс Русхольм, прэзідэнт шведскага футбольнага клуба «АФК Эскільстуна»[2]. Каманда, складзеная ў асноўным з нядаўніх дублёраў клубаў Вышэйшай лігі, а таксама з некалькіх вопытных ветэранаў і мясцовых ігракоў, адразу заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Каманда паспяхова прайшла дыстанцыю, выйграла барацьбу з «Ашмянамі-БДУФК» за першы радок і стала чэмпіёнам Другой лігі.

У 2020 годзе каманда працягвала камплектавацца маладымі ігракамі, а таксама некалькімі вопытнымі выканаўцамі. З-за неадпаведнасці стадыёна ў Дзяржынску патрабаванням хатнія матчы «Арсенал» праводзіў на стадыёне РЦАР-БДУ ў Мінску. Каманда добра пачала выступленне ў Першай лізе, доўгі час вёў барацьбу за высокія месцы і магчымы выхад у Вышэйшую лігу, але пазней стаў саступаць канкурэнтам і ў выніку стаў чацвёртым. У верасні пасаду галоўнага трэнера пакінуў Сяргей Ясковіч, замест яго кіраваць камандай стаў абаронца Павел Кірыльчык.

У сезоне 2021 камандай працягваў кіраваць Павел Кірыльчык. Хатнія матчы «Арсенал» стаў праводзіць на стадыёне «Гарадзея». Каманда хутка захапіла лідарства ў табліцы і, нягледзячы на шэраг няўдалых адрэзкаў, захавала першы радок да канца турніру і выйшла ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2022 клуб захаваў асноўных ігракоў. У Вышэйшай лізе клуб стаў адным з аўтсайдараў і доўгі час ішоў у зоне вылету, аднак паспяховы фініш дазволіў скончыць чэмпіянат на 14-м месцы з 16. У стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон «Арсенал» саступіў рагачоўскаму «Макслайну» (3:2, 1:3) і выбыў у Першую лігу.

Цяперашні склад

Станам на верасень 2022 года[3].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Яўген Абрамовіч 1995
39 Беларусь Бр Аляксей Станкевіч 1999
99 Беларусь Бр Арцём Сарока 1992
4 Беларусь Аб Яўген Гулецкі 2001
5 Беларусь Аб Раман Вягера 2000
18 Беларусь Аб Дзмітрый Каплуноў 1994
19 Беларусь Аб Антон Абрамовіч 1999
21 Беларусь Аб Уладзіслаў Лях 1999
26 Беларусь Аб Сяргей Канцавы 1986
74 Беларусь Аб Мікіта Супрановіч 2001
6 Беларусь ПА Максім Гаявой 2002
10 Беларусь ПА Валерый Сянько 1998
Пазіцыя Імя Год нараджэння
11 Камерун ПА Фабрыс Будэга 1998
24 Беларусь ПА Станіслаў Атрашкевіч 2002
51 Беларусь ПА Аляксандр Скшынецкі 1990
77 Беларусь ПА Дзмітрый Асіпенка Капітан каманды 1982
79 Беларусь ПА Станіслаў Сазановіч 1992
91 Беларусь ПА Арцём Міраеўскі 1999
7 Беларусь Нап Руслан Мялкоўскі 2006
8 Беларусь Нап Глеб Рассадкін 1995
9 Беларусь Нап Арцём Кійко 1996
25 Беларусь Нап Дзмітрый Мацяш 2000
27 Нігерыя Нап Нурадзін Ідрыс 2002

Рэзервовы склад

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь Бр Яраслаў Ключнік 1999
Беларусь Аб Антон Анцыпяровіч 2003
Беларусь Аб Сяргей Волкаў 2001
Беларусь Аб Вадзім Гарошка 2005
2 Беларусь ПА Аляксей Арловіч 2002
17 Беларусь ПА Фёдар Лебедзеў 2003
70 Беларусь ПА Мікіта Ерамінок 2002
Беларусь ПА Мікіта Гузач 2005
Беларусь ПА Даніла Дзьячэнка 2003
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь ПА Яўген Ляўданскі 2003
Узбекістан ПА Асадбек Мірзажонаў 2003
Беларусь ПА Павел Міхайлаў 2004
Беларусь ПА Даніла Скачко 2002
Беларусь ПА Андрэй Сямашка 2004
29 Беларусь Нап Даніла Стаін 2002
Беларусь Нап Ілья Краўцоў 2005
Беларусь Нап Андрэй Новік 2004
Беларусь Нап Дзмітрый Шунейка 2004

Трэнерскі штаб

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2019Другая (Д3)1282512119–14761/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2020Першая (Д2)426137641–2846Чвэрцьфінал
2021Першая (Д2)133208559–22681/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2022Вышэйшая (Д1)1430581718–42231/8 фіналу
Пераходныя матчы[upper-alpha 1]21014–5 Вылет у Першую лігу
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць рагачоўскага «Макслайна», чацвёртай каманды Першай лігі 2022 (3:2, 1:3).

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. В Беларуси появится новый футбольный клуб – «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко
  2. «Арсенал» из Дзержинска – очень амбициозный проект. Клуб заинтересовал даже младшего Глеба
  3. 32-й чемпионат. Заявки команд высшей лиги

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2019 годзе