wd wp Пошук:

ФК Шахцёр Петрыкаў

«Шахцёр» — беларускі футбольны клуб з Петрыкава, заснаваны ў 2020 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

У снежні 2019 года стала вядома, што салігорскі «Шахцёр» плануе заявіць даччыную каманду ў Другую лігу[1]. У студзені 2020 года галоўным трэнерам новай каманды стаў Сяргей Нікіфарэнка, які раней працаваў у структуры салігорскага клуба[2]. Склад фарм-клуба ўтварылі ў асноўным былыя рэзервісты салігорскага «Шахцёра», таксама былі запрошаны і іншыя вопытныя ігракі. Некаторы час каманда рыхтавалася да новага сезона ў Салігорску, а ў сакавіку 2020 года быў адкрыты новы стадыён «Прыпяць» у Петрыкаве[3], які і стаў хатнім.

«Шахцёр» адразу стаў адным з фаварытаў Другой лігі. Скончыўшы першую частку Другой лігі 2020 на другім месцы пасля магілёўскага «Дняпра», «Шахцёр» упэўнена прайшоў фінальную частку і заняў другое выніковае месца, якое дазволіла выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2021 у Першай лізе петрыкаўскі «Шахцёр» заставаўся фарм-клубам салігорскага, аднак камплектаваўся не толькі салігорскімі, але і іншымі, пераважна маладымі ігракамі. Каманда нестабільна правяла сезон, чаргуючы паспяховыя адрэзкі з правальнымі, у выніку фінішавала ў сярэдзіне, на 7-м месцы з 12.

У сезоне 2022 «Шахцёр» хутка апынуўся сярод лідараў турніру, значны час ішоў на першым месцы. Каманда ўпэўнена змагалася з аўтсайдарамі, дзе нярэдка перамагала з разгромным лікам, аднак матчы з асноўнымі канкурэнтамі атрымоўваліся горш. У верасні 2022 года АБФФ афіцыйна паведаміла, што «Шахцёр» як фарм-клуб не мае права падняцца ў Вышэйшую лігу[4], пасля чаго петрыкаўская каманда прапусціла наперад асноўных канкурэнтаў і фінішавала на трэцім месцы.

Цяперашні склад

Станам на верасень 2022 года[5].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Ігнат Дастанка 1994
22 Беларусь Бр Ігар Малашчыцкі 2002
39 Беларусь Бр Павел Шчарбачэня 1996
4 Беларусь Аб Андрэй Макаранка 2002
17 Беларусь Аб Уладзімір Старасцін 1999
23 Беларусь Аб Кірыл Янкоўскі 1999
67 Беларусь Аб Ілья Свірыдзенка 2002
77 Беларусь Аб Дзмітрый Шуляк 2002
3 Беларусь ПА Андрэй Кабышаў 2003
5 Беларусь ПА Ягор Лапун 1999
8 Беларусь ПА Макар Ліцкевіч 2002
9 Расія ПА Саідхаджа Мухамадшарыфі 1998
10 Беларусь ПА Максім Кавалевіч 2002
Пазіцыя Імя Год нараджэння
12 Беларусь ПА Уладзіслаў Сырыська 1997
25 Беларусь ПА Вадзім Курловіч 1992
71 Беларусь ПА Міхаіл Шыбун 1996
88 Беларусь ПА Дзяніс Кавалевіч 2003
89 Беларусь ПА Уладзіслаў Кабышаў 2001
99 Беларусь ПА Іван Зянькоў 2003
Беларусь ПА Вадзім Марцінкевіч 2004
Беларусь ПА Іван Юрын 1998
11 Беларусь Нап Яўген Козел 2001
14 Беларусь Нап Арсеній Ачапоўскі 2002
35 Беларусь Нап Віталь Ганіч Капітан каманды 1993
87 Беларусь Нап Данііл Куцапалаў 1998
92 Беларусь Нап Ігар Моніч 2000

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2020Другая — Б (Д3)220161380–1649Выхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д3)210[upper-alpha 1]61324–1019 Выхад у Першую лігу
2021Першая (Д2)7331371350–5646
2022Першая (Д2)324136569–2045
  1. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 5—1—0, розніца мячоў 18—4.

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. “Шахтер” делегирует во вторую лигу дочернюю команду из Петрикова
  2. Никифоренко возглавил петриковский “Шахтер”
  3. В Петрикове открыли стадион для “Шахтера-2” (ФОТО)
  4. Ротация между высшей и первой лигами пройдет без “Шахтера” из Петрикова
  5. От “Сморгони” и “Волны” до “Осиповичей” и “Молодечно”. Заявки команд первой лиги

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·2020 год у Беларусі
Катэгорыя·ФК Шахцёр Петрыкаў
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2020 годзе