wd wp Пошук:

ФК Орша

«Орша» — беларускі футбольны клуб з горада Орша, заснаваны ў 1951 годзе[1]. Колеры — сіня-белыя. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Адну з мянушак «раёншчыкі» клуб атрымаў з-за таго, што раней у горадзе адбываліся масавыя бойкі паміж жыхарамі розных раёнаў. Больш нейтральная мянушка — «ільняныя» — нарадзілася праз тое, што ў горадзе дзейнічае буйны ільнокамбінат.

Гісторыя

Заснаваны ў 1951 годзе пад назвай «Труд». Найбольшы перыяд сваёй гісторыі выступаў пад назвай «Старт». Выступаў у чэмпіянаце БССР па футболе, пераважна ў вышэйшым дывізіёне. У 1971 годзе дайшоў да фіналу Кубка БССР, але прайграў жодзінскаму «Тарпеда». У тым жа годзе гуляў супраць ленінградскага «Дынама» ў 1/16 фіналу Кубка СССР сярод аматарскіх калектываў і выбіў сапернікаў з яго. Але ў 1/8 фіналу саступіў рыжскаму клубу ВЭФ 1:3.

У 1990-х клуб меў назву «Легмаш» (з 1997 мае сучасную назву), здолеў выйсці ў Другую лігу, дзе правёў некалькі сезонаў да 2001, калі з-за фінансавых праблем зняўся з чэмпіянату.

Праз тры гады клуб вярнуўся ў Другую лігу, але на гэты раз клуб здолеў толькі ў 2005 выйсці ў дывізіён вышэй, пасля чаго зноў апынуўся ў Другой лізе, дзе доўгі час знаходзіўся ў канцы табліцы.

У сярэдзіне сезона 2013 у клуб прыйшлі некалькі дасведчаных гульцоў, якія мелі досвед выступленняў у Вышэйшай лізе і ў замежных чэмпіянатах. У выніку гэта дазволіла «Оршы» ўзняцца на 6-ты радок. У сезоне 2014 каманда ўпэўнена правяла першы этап, дзе атрымала першае месца ў групе, не пацярпеўшы ніводнай паразы. У фінальным этапе «Орша» таксама спачатку ішла на першым месцы, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду на трэці радок. Толькі ў апошнім туры, дзякуючы нічыі з «Крумкачамі», «Орша» засталася на трэцім радку і атрымала месца ў Першай лізе. Станам на 2014 год «Орша» была самым папулярным клубам Другой лігі паводле глядацкага інтарэсу — гэта была адзіная каманда, што збірала ў сярэднім больш за 1000 чалавек на матчы.

У сезоне 2015 каманда ішла ўнізе турнірнай табліцы і заняла 14-е месца з 16. У сезоне 2016 быў павялічаны бюджэт клуба, дзякуючы чаму яго склад папоўніў шэраг вопытных ігракоў, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Канаплёў, які доўгі час працаваў з «Віцебскам». «Орша» здолела замацавацца ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заняла 7-е месца з 14. У сезоне 2017, нягледзячы на добры пачатак, «Орша» хутка апынулася ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заставалася там да канца сезона, заняўшы 10-е месца з 16.

У пачатку 2018 года новым галоўным трэнерам каманды стаў Вячаслаў Акшаеў. «Орша» добра распачала сезон, але потым стала цярпець паражэнне за паражэннем. У жніўні трэнерам замест Акшаева быў прызначаны Сяргей Вехцеў, істотна змяніўся склад каманды, які быў папоўнены віцебскімі ігракамі. Сезон каманда скончыла на 12-м месцы з 15. Вехцеў заставаўся трэнерам і ў сезоне 2019, калі «Орша» стала 10-й, а нападнік клуба Дзмітрый Іваноў з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі. У сезоне 2020 «Орша» адмовілася ад актыўнага супрацоўніцтва з «Віцебскам», больш запрашалі ігракоў з Магілёва і з Расіі. Галоўным трэнерам сезон пачынаў Аляксандр Вопсеў, у кастрычніку яго замяніў Мікалай Бранфілаў, аднак вынікі амаль не змяніліся — «Орша» амаль увесь сезон правяла ў сярэдзіне і ніжняй палове табліцы, скончыла турнір на 11 месцы.

У сезоне 2021, нягледзячы на істотную змену складу, клуб працягваў рабіць стаўку на вопытных ігракоў, падмацаваўшыся таксама шэрагам маладых выканаўцаў і расійскімі ігракамі. Па турнірнай дыстанцыі каманда ішла роўна, знаходзілася амаль увесь час трохі ніжэй сярэдзіны табліцы. У верасні 2021 года галоўны трэнер каманды Мікалай Бранфілаў пакінуў клуб, некаторы час абавязкі галоўнага трэнера выконваў яго памочнік Алег Чарапнёў, а ў кастрычніку новым трэнерам стаў Ігар Чумачэнка, які раней узначальваў магілёўскі «Дняпро». На гэты час каманда ўжо ўпэўнена замацавалася на 9-м месцы з 12, дзе і скончыла сезон.

У сезоне 2022 каманда працягвала знаходзіцца пераважна ў сярэдзіне табліцы. Выступала нестабільна, буйныя паражэнні змяняліся перамогамі над фаварытамі. Чэмпіянат «Орша» завяршыла на 9-м месцы з 13.

Эмблемы

Папярэднія назвы

Дасягненні

БССР

Рэспубліка Беларусь

Цяперашні склад

Станам на кастрычнік 2022 года[2].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Раман Краўчанка 2004
25 Беларусь Бр Арцём Валадзькоў 2001
Беларусь Бр Аляксей Велікевіч 1995
15 Беларусь Аб Мікіта Волчанка 2002
33 Беларусь Аб Іван Беразун 1997
73 Беларусь Аб Ільяз Сафі 1999
3 Расія ПА Сармат Шаўлохаў 2001
5 Беларусь ПА Глеб Вяршынін 2002
7 Расія ПА Міхаіл Захараў 1995
9 Беларусь ПА Марат Калінчанка 1999
8 Беларусь ПА Вадзім Бальбух Капітан каманды 1993
Пазіцыя Імя Год нараджэння
12 Беларусь ПА Данііл Кавалёў 2001
17 Беларусь ПА Дзмітрый Луцік 2002
22 Расія ПА Георгій Хінчагаў 2001
70 Беларусь ПА Арцём Антонаў 2000
99 Расія ПА Арсеній Вайнер 2001
10 Беларусь Нап Мікалай Кітаёў 1984
18 Беларусь Нап Дзмітрый Дуброў 2001
19 Беларусь Нап Мікіта Бабчонак 1999
20 Беларусь Нап Мікалай Зянько 1989
23 Беларусь Нап Дзмітрый Ціхаміраў 1999
27 Беларусь Нап Уладзіслаў Кабачэўскі 1998

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Трэцяя (Д3)61573519–20171/16 фіналу
1992/1993Трэцяя (Д3)430158746–29381/16 фіналу
1993/1994Трэцяя (Д3)6341681049–40401/16 фіналу
1994/1995Трэцяя — Б (Д3)322162454–22341/32 фіналу
1995Трэцяя — Б (Д3)11283121–1027 Выхад у Другую лігу
1996Другая (Д2)8241021233–45321/16 фіналу
1997Другая (Д2)1430732034–6124
1998Першая (Д2)1430581723–5923Змена назваў ліг
1999Першая (Д2)9301091146–3739
2000Першая (Д2)9301281048–44441/32 фіналу
2001Першая (Д2)1228911840–74281/32 фіналуПераход на аматарскі ўзровень
2002–2003Выступленне ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці (Д4)
2004Другая (Д3)224172567–24531/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2005Першая (Д2)1530661833–74241/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2006Другая (Д3)12321022044–79281/32 фіналу
2007Другая (Д3)1330741934–63251/32 фіналу
2008Другая (Д3)12301041645–55341/32 фіналу
2009Другая (Д3)1426361717–53151/32 фіналу
2010Другая (Д3)15341032140–75331/32 фіналу
2011Другая (Д3)1530632131–86211/32 фіналу
2012Другая (Д3)1736981930–72751/32 фіналу
2013Другая (Д3)624105941–25351/32 фіналу
2014Другая — А (Д3)122175046–10561/64 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап314[upper-alpha 1]76125–1227 Выхад у Першую лігу
2015Першая (Д2)1430381924–70171/16 фіналу
2016Першая (Д2)726910743–34371/16 фіналу
2017Першая (Д2)10301071348–48371/8 фіналу
2018Першая (Д2)1228831733–53271/16 фіналу
2019Першая (Д2)1028941533–61311/32 фіналу
2020Першая (Д2)1126761330–4224[upper-alpha 2]1/16 фіналу
2021Першая (Д2)933971741–60341/16 фіналу
2022Першая (Д2)924761133–52271/16 фіналу
  1. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—4—1, розніца мячоў 13—8.
  2. З каманды зняты 3 ачкі за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Заснаванне клуба
  2. От “Сморгони” и “Волны” до “Осиповичей” и “Молодечно”. Заявки команд первой лиги

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1951 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·ФК Орша