wd wp Пошук:

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 (27-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2017-га года.

Турнір прайшоў ва ўпартай барацьбе за прызавыя месцы. Першую палову чэмпіянату ўпэўнена правёў клуб «Смалявічы-СТІ», які са значным адрывам займаў першы радок, аднак шэраг паражэнняў у другой палове сезону дазволіў канкурэнтам скараціць адставанне. У канцы сезону барацьбу за дзве пуцёўкі ў Вышэйшую лігу працягвалі чатыры каманды: сталічныя «Прамень» і «Тарпеда», «Смалявічы-СТІ» і гомельскі «Лакаматыў». Упэўнены фініш (9 перамог запар) дазволіў атрымаць перамогу ў турніры мінскаму «Промню», які пачынаў турнір са штрафам у 10 ачкоў. Другое месца занялі «Смалявічы-СТІ», якія таксама трапілі ў Вышэйшую лігу.

Склад удзельнікаў

У параўнанні з сезонам 2016, калі колькасць удзельнікаў часова скарацілася да 14, у сезоне 2017 зноў прымалі ўдзел 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2016 («Гомель» і «Дняпро») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Белшына» і «Граніт». Апошні клуб Першай лігі 2016 «Ашмяны» выбыў з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2017 атрымалі «Хваля», «Асіповічы» і «Клецк». У студзені 2017 года была зацверджана схема ратацыі: па дзе найлепшыя каманды наўпрост пераходзяць з Другой лігі ў Першую і з Першай у Вышэйшую, па столькі ж каманд выбывае ў адваротным кірунку[1].

Аднак «Асіповічы» і «Клецк», не маючы спачатку дастатковых сродкаў на ўдзел у Першай лізе, доўгі час вагаліся наконт удзелу. У выніку, «Асіповічы» заявіліся ў Першую лігу, а «Клецк» вырашыў застацца ў Другой лізе. Яму на змену былі запрошаны «Нёман-Агра» і «Маладзечна-ДЮСШ-4», амаль перад самым пачаткам Першай лігі стаўбцоўскі клуб пацвердзіў свой удзел у турніры.

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу

Клубы, якія пакінулі Першую лігу

Перайменаванні клубаў

Клубы-ўдзельнікі

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 (Беларусь)
БаранавічыБаранавічы ХваляХваля ГранітГраніт БелшынаБелшына Нёман-АграНёман-Агра АсіповічыАсіповічы ОршаОрша Энергетык-БДУЭнергетык-БДУ ТарпедаТарпеда ПраменьПрамень СмаргоньСмаргонь ХімікХімік ЛакаматыўЛакаматыў ЛідаЛіда Слонім-2017Слонім-2017 Смалявічы-СТІСмалявічы-СТІГеаграфія ўдзельнікаў сезону 2017

Клуб Горад Месца ў сезоне 2016 Стадыён Умяшчальнасць
Асіповічы Асіповічы 2 у Другой лізе «Юнацтва» 2500
Баранавічы Баранавічы 13 «Лакаматыў» 3750
Белшына Бабруйск 15 у Вышэйшай лізе «Спартак»
імя Пракапенкі
3700
1500
Граніт Мікашэвічы 16 у Вышэйшай лізе «Палессе», Лунінец 3090
Лакаматыў Гомель 3 СДЮШАР-8
«Лакаматыў»
1500
750
Ліда Ліда 6 «Старт»
«Юнацтва»
2960
2965
Нёман-Агра Стоўбцы 4 у Другой лізе «Юнацтва» 650
Орша Орша 7 ЦСК 2582
Прамень Мінск 4 «Алімпійскі» 1500
Слонім-2017 Слонім 11 «Юнацтва» 2220
Смалявічы-СТІ Смалявічы 8 «Азёрны»
«Акцябрскі»
1600
400
Смаргонь Смаргонь 5 «Юнацтва» 3200
Тарпеда Мінск 9 «Тарпеда» 5200
Хваля Пінск 1 у Другой лізе «Хваля» 3136
Хімік Светлагорск 12 «Папернік»
«Хімік»
2500
1500
Энергетык-БДУ Мінск 10 РЦАР-БДУ 1500

Турнірная табліца

Месца Каманда Г В Н П Галы ± АЗаўвагі
1 Прамень (Мінск) 30 22 7 1 73  22 +51 631 Выхад у Вышэйшую лігу
2 Смалявічы-СТІ 30 18 4 8 46  22 +24 58
3 Тарпеда (Мінск) 30 17 6 7 60  29 +31 57
4 Лакаматыў (Гомель) 30 17 6 7 49  36 +13 57
5 Белшына (Бабруйск) 30 14 7 9 56  30 +26 472
6 Энергетык-БДУ (Мінск) 30 12 8 10 39  30 +9 44
7 Хваля (Пінск) 30 13 4 13 48  48 0 43
8 Граніт (Мікашэвічы) 30 14 4 12 42  37 +5 403
9 Хімік (Светлагорск) 30 9 10 11 35  42 7 37
10 Орша 30 10 7 13 48  48 0 37
11 Слонім-2017 30 10 7 13 33  46 13 37
12 Баранавічы 30 7 10 13 34  47 13 31
13 Смаргонь 30 6 11 13 34  50 16 29
14 Ліда 30 6 10 14 28  39 11 28
15 Асіповічы 30 6 7 17 30  62 32 25 Вылет у Другую лігу
16 Нёман-Агра (Стоўбцы) 30 3 4 23 27  94 67 13

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1 АСІ БАР БШЫГМІЛГМЛІДНСТОРШЛУЧСЛОСМЛСМГТМНХВАХСВБДУ
Асіповічы 2:0 2:2 0:1 1:2 0:2 3:2 1:1 1:1 2:0 1:2 1:1 1:2 1:0 1:1 0:2
Баранавічы 1:1 1:0 1:1 1:4 3:2 3:1 1:1 2:4 0:1 0:1 0:1 0:3 3:0 1:1 0:1
Белшына 3:0 0:3 1:2 1:2 2:1 7:0 3:1 1:2 0:0 1:0 4:1 0:0 4:0 0:0 1:0
Граніт 2:0 2:1 2:1 0:3 1:1 2:1 0:1 3:1 1:3 0:1 4:1 1:2 0:1 2:1 0:0
Лакаматыў 3:0 3:0* 1:0 1:1 4:1 3:0 2:2 0:2 1:0 1:1 1:0 0:3 2:0 0:0 0:3
Ліда 3:1 0:0 0:2 2:0 1:2 2:0 0:0 0:2 1:1 1:0 1:1 1:1 0:1 1:0 0:1
Нёман-Агра 0:0 0:1 2:10 0:5 1:2 1:1 3:6 0:5 2:3 0:3 3:1 3:3 2:1 2:0 1:2
Орша 2:4 0:0 0:1 2:0 5:1 3:1 3:0 1:2 1:2 1:3 0:2 1:1 0:1 2:0 1:0
Прамень 9:0 6:1 1:1 1:0 3:1 1:0 4:0 3:2 2:1 1:0 1:1 2:0 6:1 4:1 1:1
Слонім-2017 3:2 3:3 1:1 2:1 1:2 1:0 3:0 1:4 0:2 1:0 1:1 2:0 0:1 0:1 0:0
Смалявічы-СТІ 3:0 2:1 1:1 2:1 3:0 3:1 3:0 4:0 3:3 1:0 0:1 0:1 3:2 2:3 1:0
Смаргонь 1:2 3:4 0:1 1:3 0:1 1:1 1:1 0:3 0:0 8:0 0:0 2:2 1:1 1:3 1:0
Тарпеда 5:1 1:0 1:3 5:0 3:2 1:1 5:0 2:1 0:1 3:0 1:0 6:0 3:1 0:1 3:0*
Хваля Пінск 4:1 2:2 2:1 1:2 1:3 4:2 2:0 5:1 0:1 3:2 0:1 4:0 2:3 3:1 2:0
Хімік 2:0 0:0 1:3 0:3 1:1 1:1 2:0 4:2 1:2 0:0 0:2 1:1 2:0 2:2 3:0
Энергетык-БДУ 2:1 1:1 3:1 0:2 1:1 1:0 8:2 1:1 0:0 3:1 0:1 1:2 1:0 1:1 6:2
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 11 лістапада 2017 Крыніца: [football.by](http://football.by/stat/belarus/2017_1/allresults.html) 1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку. \* У матчы «Тарпеда» — «Энергетык-БДУ» (арыгінальны вынік 0:0) гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне (3:0) за ўдзел у матчы іграка, які не меў на гэта права. У матчы «Лакаматыў» — «Баранавічы» гаспадарам прысуджана тэхнічная перамога (3:0) па прычыне няяўкі гасцей. **Колеры**: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Статыстыка гульцоў

Бамбардзіры

Гулец Клуб Галы
1Сцяг Беларусі Юрый КазлоўПрамень16
2Сцяг Беларусі Валерый ГарбачыкСмалявічы-СТІ15
-Сцяг Беларусі Леанід ХанкевічПрамень15
4Сцяг Беларусі Аляксей РудзянокНёман-Агра / Смаргонь14
-Сцяг Беларусі Аляксей ХадневічОрша14
6Сцяг Беларусі Сяргей ВаладзькоХваля12
-Сцяг Беларусі Павел ЗабелінГраніт12
8Сцяг Беларусі Мікіта ПацкоТарпеда11
-Сцяг Беларусі Ян СянкевічГраніт11
-Сцяг Беларусі Кірыл СідарэнкаЛакаматыў11
-Сцяг Беларусі Дзмітрый ТамелаТарпеда11
-Сцяг Беларусі Арцём ФядзянінАсіповічы11

Крыніца: Football.By Архівавана 18 лістапада 2017.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Спорт у Беларусі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Катэгорыя·2017 год у футболе