wd wp Пошук:

ФК Гарадзея

«Гарадзея»беларускі футбольны клуб з гарадскога пасёлка Гарадзея, які існаваў у 20022021 гадах.

Гісторыя

Спачатку быў міні-футбольным клубам, пасля клуб перайшоў на звычайны футбол. У 2008 клуб заявіўся ў Другую лігу і праз два гады выйграў яе.

Дэбютны сезон у Першай лізе прынёс клубу трэцяе месца.

2012

У сезоне 2012 клуб вёў барацьбу за выхад у Вышэйшую лігу. Заняўшы другое месца, клуб атрымаў права на стыкавыя матчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», якое заняла апошняе месца ў Вышэйшай лізе. У першым матчы «Гарадзея» перамагла з лікам 1:0. Але ў другім саступіла 0:4 і засталася ў першай лізе.

2013

У сезоне 2013 «Гарадзея» дзякуючы выдатнаму старту (7 перамог у першых 7 турах) упэўнена забралася на першае месца. Але потым справы пайшлі горш, каманда стала атрымоўваць нічыі і паражэнні. Пасля паражэння ў 21-м туры ад «Смалявічаў-СТІ» (0:4) «Гарадзея» саступіла першы радок «Слуцку» і ў далейшым ужо не здолела на яго вярнуцца.

У выніку клуб зноў заняў другое месца. У стыкавых матчах «Гарадзея» саступіла магілёўскаму «Дняпру» па суме дзвюх сустрэч (1:3, 0:0) і зноў згубіла магчымасць выйсці ў Вышэйшую лігу.

2014

Сезон 2014 «Гарадзея» пачала няўдала, хутка апынуўшыся ўнізе табліцы. У выніку ўжо ў маі 2014 года быў звольнены галоўны трэнер Андрэй Кіпра, на месца якога быў запрошаны Сяргей Яромка. З новым трэнерам каманда стала выступаць больш паспяхова, і першы круг «Гарадзея» скончыла на трэцім радку. У пачатку другога круга «Гарадзея» захоўвала трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Але ў кастрычніку каманда выдала няўдалую серыю (6 матчаў без перамог), з-за якой ужо за некалькі тураў страціла ўсе шанцы на павышэнне.

2015

Пачатак сезона 2015 у «Гарадзеі» ізноў не атрымаўся і яна апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Тым не менш, кіраўніцтва клуба пакінула Сяргея Яромку на пасадзе галоўнага трэнера. Хутка становішча стала выпраўляцца, і першы круг каманда скончыла на чацвёртым месцы. Другую палову чэмпіянату «Гарадзея» правяла яшчэ больш паспяхова, і праз некаторы час узначаліла турнірную табліцу. На фінішы «цукровыя» прапусцілі на першае месца «Іслач», але другога месца было дастаткова, каб забяспечыць месца ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізе

У дэбютным сезоне ў Вышэйшай лізе «Гарадзея» здолела захаваць сваіх лідараў, умацаваўшы склад вопытнымі беларускімі ігракамі. Пасля няўдалага старту каманда стала набіраць ачкі, у сярэдзіне сезона 2016 знаходзілася ў верхняй палове табліцы, але няўдалы фініш адкінуў «цукровых» на дзявяты радок.

У сезоне 2017 «Гарадзея» заставалася адным з сераднякоў Вышэйшай лігі. Аднак, пасля хатняга паражэння ў першым туры ад «Шахцёра» (0:1), гарадзейскі клуб болей не саступаў на сваім полі. 2017 год «Гарадзея» таксама скончыла на 9-м месцы.

Сезон 2018 пачаўся для гарадзейцаў няўдала, каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы. Першая перамога была атрымана толькі ў 10-м туры, калі дзякуючы голу на апошніх хвілінах «Гарадзея» сенсацыйна ўзяла верх над БАТЭ (2:1), аднак гэтая перамога засталася адзінай у першай палове чэмпіянату. У другой палове сезона «Гарадзея» стала выступаць значна лепей, шэраг перамог дазволіў камандзе пакінуць падвал табліцы і скончыць сезон трэці раз запар на дзявятым радку.

У сезоне 2019 «Гарадзея» таксама спачатку знаходзілася ўнізе табліцы, але неўзабаве вынікі наладзіліся, каманда ўпэўнена замацавалася ў сярэдзіне табліцы, пазней нават мела магчымасць змагацца за высокія месцы, аднак у выніку фінішавала сёмай.

У сезоне 2020 у «Гарадзеі» меліся фінансавыя праблемы, звязаныя з затрыманнем у межах «цукровай справы» дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіла Крыштаповіча, які аказваў значную дапамогу камандзе. У выніку клуб стаў рабіць большую стаўку на маладых выканаўцаў. Няглядзячы на праблемы, «Гарадзея» здолела пазбегнуць вылету, стаўшы трынаццатай.

У студзені 2021 года клуб пакінуў увесь трэнерскі штаб[1]. Неўзабаве стала вядома, што клуб адмаўляецца ад удзелу ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2021. Ігракі каманды разышліся па іншых клубах, пераважна ў Вышэйшай лізе, а «Гарадзея» спыніла існаванне[2].

Папярэднія назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2007Чэмпіянат Мінскай вобласці, гр.Б (Д4)218114357–21371/32 фіналу
2008Другая (Д3)7301281043–39441/32 фіналу
2009Другая (Д3)226164642–23521/16 фіналу
2010Другая (Д3)1342734112–29841/8 фіналу Выхад у Першую лігу
2011Першая (Д2)330167751–31551/16 фіналу
2012Першая (Д2)228186449–21601/8 фіналу
Пераходныя матчы1 21011–4
2013Першая (Д2)230186668–3260Чвэрцьфінал
Пераходныя матчы2 20111–3
2014Першая (Д2)6301112742–26451/8 фіналу
2015Першая (Д2)230215473–25681/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2016Вышэйшая (Д1)930814836–39381/8 фіналу
2017Вышэйшая (Д1)930814837–35381/8 фіналу
2018Вышэйшая (Д1)930971431–33341/8 фіналу
2019Вышэйшая (Д1)7301281031–29441/16 фіналу
2020Вышэйшая (Д1)1330871530–48311/8 фіналуСпыненне існавання

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Весь тренерский штаб «Городеи» покинул клуб(руск.) . Tribuna.com Беларусь у Facebook (16 студзеня 2021). Праверана 18 студзеня 2021.
  2. Александр Марченко: «На примере «Городеи» видим развитие регионального футбола. Поменялись люди и вырубили футбол на корню. Чтобы даже ростков не пустил»(руск.) . by.tribuna.com (23 лютага 2021). Праверана 12 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Гарадзея
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта