wd wp Пошук:

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (32-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2022 года.

Лідарства ў турніры неўзабаве пасля яго пачатку захапілі петрыкаўскі «Шахцёр» і наваполацкі «Нафтан». Пазней, дзякуючы дзевяціматчавай пераможнай серыі, іх здолела абысці «Смаргонь», якая за 4 туры да фінішу забяспечыла вяртанне ў Вышэйшую лігу пасля гадавога перапынку. Хутка выхад у Вышэйшую лігу аформіў і «Нафтан», які на фінішы перахапіў першы радок у «Смаргоні». «Шахцёр» як фарм-клуб не меў права выйсці ў элітны дывізіён, таму за месца ў стыкавых матчах за месца ў Вышэйшую лігу распачалася барацьба паміж «Астраўцом», рагачоўскім «Макслайнам», пінскай «Хваляй» і гомельскім «Лакаматывам». Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» з лікам 5:0, «Макслайн» забяспечыў чацвёрты радок і ўдзел у стыкавых матчах.

Склад удзельнікаў

Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2021 у Вышэйшую лігу выйшлі дзяржынскі «Арсенал» і бабруйская «Белшына», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзіла «Смаргонь» (другі клуб, які мусіў выбываць, — рэчыцкі «Спадарожнік» — зняўся з турніру пасля першага круга і спыніў існаванне). З Першай лігі ў Другую не выбываў ніхто, а з Другой лігі ў Першую планавалася павышэнне пяці каманд (першыя пяць месцаў занялі «Астравец», рагачоўскі «Макслайн», салігорскі «Партызан», «Асіповічы» і мінскі БДУ), каб павялічыць склад лігі з 12 каманд да 16.

Аднак, яшчэ ў канцы 2021 года з’явілася інфармацыя, што склад каманд, якія выходзяць з Другой лігі ў Першую, можа быць зменены, у прыватнасці амаль адразу адмовіўся ад павышэння салігорскі «Партызан», іншыя каманды таксама не маглі гарантаваць удзел у Першай лізе. Замест іх разлядалася магчымасць запрасіць наступныя каманды і нават тыя, што не трапілі ў першыя 8[1].

У студзені 2022 года быў акрэслены склад каманд, якія папоўняць Першую лігу. «Партызан» і БДУ адмовіліся ад пераходу ў дывізіён вышэй; «Астравец», «Макслайн» і «Асіповічы» пацвердзілі ўдзел у Першай лізе. Сярод наступных каманд пінскі «Стэнлес» (6-е месца) і магілёўскі «Дняпро-Юні» (8-е месца) адмовіліся ад павышэння, пагадзілася «Маларыта» (7-е месца). Апошнюю каманду АБФФ абірала паміж ахвочымі да павышэння ўдзельнікамі 1/8 фіналу Другой лігі — «Маладзечна» і гомельскім «Паперпрамам» — і спыніла свой выбар на маладзечанскім клубе[2][3].

Аднак, у лютым мінскія «Крумкачы» паведамілі АБФФ, што адмаўляюцца ад ўдзелу ў Першай лізе і пераходзяць у Другую лігу[4]. Федэрацыя прапанавала вызваленае месца «Паперпраму», але атрымала адмову[5]. Пазней таксама ад удзелу была адхілена «Маларыта», і колькасць патэнцыйных удзельнікаў скарацілася да 14[6]. 25 лютага быў зацверджаны каляндар Першай лігі, дзе планаваўся ўдзел 14 каманд[7].

28 лютага ад удзелу ў Вышэйшай лізе адмовіўся брэсцкі «Рух», і АБФФ прапанавала занць вакантнае месца магілёўскаму «Дняпру». 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе[8], такім чынам скараціўшы колькасць удзельнікаў Першай лігі да 13.

11 сакавіка 14 клубаў атрымалі ліцэнзію АБФФ «Першая ліга» (13 удзельнікаў турніру і «Дняпро»)[9]. 18 сакавіка была праведзена жараб’ёўка Першай лігі з удзелам 13 каманд[10].

Ужо падчас турніру, у верасні, АБФФ афіцыйна паведаміла, што петрыкаўскі «Шахцёр» як фарм-клуб не мае права выхадзіць у Вышэйшую лігу, таму пры вызначэнні месцаў на павышэнне яго вынікі не будуць улічвацца[11].

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу

Клубы, якія пакінулі Першую лігу

 Клубы-ўдзельнікі

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (Беларусь)
БаранавічыБаранавічы ХваляХваля ОршаОрша ЛакаматыўЛакаматыў ЛідаЛіда Слонім-2017Слонім-2017 НафтанНафтан СмаргоньСмаргонь МакслайнМакслайн АсіповічыАсіповічы АстравецАстравец МаладзечнаМаладзечна ШахцёрШахцёрГеаграфія ўдзельнікаў сезона 2022

Клуб Горад Месца ў сезоне 2021 Стадыён Умяшчальнасць
Астравец Астравец 1 у Другой лізе Гарадскі 1006
Асіповічы Асіповічы 4 у Другой лізе «Юнацтва» 1300
Баранавічы Баранавічы 10 «Лакаматыў» 3750
Лакаматыў Гомель 6 СДЮШАР-8 1500
Ліда Ліда 11 «Старт»
«Юнацтва»
2960
2965
Макслайн Рагачоў 2 у Другой лізе ДЮСШ-1 7000
Маладзечна Маладзечна 9-16 у Другой лізе Гарадскі 4800
Нафтан Наваполацк 8 «Атлант» 5300
Орша Орша 9 Гарадскі 2582
Слонім-2017 Слонім 12 «Юнацтва» 2220
Смаргонь Смаргонь 15 у Вышэйшай лізе «Юнацтва» 3200
Хваля Пінск 4 «Хваля» 3136
Шахцёр Петрыкаў 7 «Прыпяць» 800

Турнірная табліца

Месца Каманда Г В Н П Галы ± АЗаўвагі
1 Нафтан (Наваполацк) 24 16 5 3 55  19 +36 53 Выхад у Вышэйшую лігу
2 Смаргонь 24 16 4 4 46  27 +19 52
3 Шахцёр (Петрыкаў) 24 13 6 5 69  20 +49 45Фарм-клуб[11]
4 Макслайн (Рагачоў) 24 12 5 7 45  34 +11 41Стыкавыя матчы
5 Астравец 24 11 7 6 42  34 +8 40
6 Лакаматыў (Гомель) 24 10 9 5 39  24 +15 39
7 Хваля (Пінск) 24 10 6 8 44  35 +9 36
8 Маладзечна 24 7 8 9 30  45 15 29
9 Орша 24 7 6 11 33  52 19 27
10 Ліда 24 6 8 10 35  43 8 26
11 Слонім-2017 24 5 3 16 24  53 29 18
12 Асіповічы 24 3 4 17 21  53 32 13
13 Баранавічы 24 3 3 18 25  69 44 12

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1 АСІ АСТ БАРЛГМЛІДМАКМАЛНАФОРШСЛОСМГХВАШАП
Асіповічы 0:1 0:3 0:2 1:1 0:3 4:1 1:2 0:0 0:2 0:4 0:1 0:4
Астравец 3:1 2:0 1:2 4:0 0:5 3:0 1:1 2:0 3:0 2:3 3:2 0:4
Баранавічы 0:3 0:1 0:5 1:6 0:1 3:3 0:4 2:1 2:6 2:4 1:1 1:5
Лакаматыў 2:2 3:3 5:0 2:1 2:1 1:1 0:1 2:0 3:2 4:1 1:2 0:0
Ліда 1:1 0:0 5:2 0:1 4:2 1:1 0:3 1:2 1:0 1:3 1:0 2:1
Макслайн 1:0 2:2 4:2 0:0 3:3 0:2 0:4 2:2 3:1 3:1 3:1 1:0
Маладзечна 2:1 0:0 3:0 0:0 2:0 1:4 3:5 2:1 1:1 0:0 2:1 0:3
Нафтан 4:0 3:0 2:1 3:2 2:2 2:3 3:1 5:0 1:0 2:0 0:1 1:1
Орша 3:2 1:3 3:1 0:0 2:2 1:0 1:2 1:0 4:0 1:1 2:2 1:9
Слонім-2017 0:2 0:3 0:4 0:0 2:0 0:1 2:2 0:2 3:2 1:3 1:3 0:5
Смаргонь 1:0 1:1 3:0 2:1 2:0 3:1 3:1 0:0 3:2 2:0 2:0 1:0
Хваля Пінск 8:1 2:2 2:0 1:1 2:2 3:2 2:0 0:3 2:3 4:0 1:3 1:1
Шахцёр 4:2 4:2 0:0 3:0 4:1 0:0 6:0 2:2 6:0 2:3 4:0 1:2
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 12 лістапада 2022 Крыніца: [football.by](http://stat.football.by/stat/belarus/2022_1/allresults.html) 1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку. **Колеры**: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Стыкавыя матчы

Па выніках сезона рагачоўскі «Макслайн» атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Макслайн» атрымаў перамогу і месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.

Першы матч

16 лістапада 2022
18:00
Арсенал (Дзяржынск) 3:2 (2:0) Макслайн (Рагачоў) Стадыён: «Гарадзея»,
Гарадзея
Гледачоў: 260
Суддзя: Віктар Шымусік (Асіповічы)
В. Сянько Гол на 15 хвіліне 15'
Я. Гулецкі Гол на 45 хвіліне 45' (пен.)
Г. Рассадкін Гол на 84 хвіліне 84'
football.by Гол на 54 хвіліне 54' Гол на 89 хвіліне 89' (пен.) Я. Карцоў

Матч у адказ

20 лістапада 2022
13:00
Макслайн (Рагачоў) 3:1 (1:0) Арсенал (Дзяржынск) Стадыён: СДЮШАР-1,
Рагачоў
Гледачоў: 980
Суддзя: Сяргей Краснікаў (Гродна)
Я. Карцоў Гол на 6 хвіліне 6'
А. Бруй Гол на 61 хвіліне 61'
І. Трачынскі Гол на 73 хвіліне 73'
football.by Гол на 53 хвіліне 53' В. Сянько

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры

Ігрок Клуб Галы
1Беларусь Максім КавалевічШахцёр13
1Беларусь Юрый КазлоўНафтан13
3Расія Ягор КарцоўМакслайн12
4Беларусь Кірыл ЗабелінЛіда11
4Беларусь Уладзіслаў КабачэўскіОрша11
4Беларусь Ілья ТрачынскіМакслайн11
7Беларусь Дзяніс КавалевічШахцёр10
7Беларусь Ягор КарпіцкіШахцёр10
7Беларусь Аляксандр КрасноўМакслайн10
7Расія Марк КрасноўСлонім-201710
7Беларусь Вадзім КурловічШахцёр10

Крыніца: Football.By

Зноскі

  1. “Маладзечна будзе вечна”. Новая-старая команда для комплекта первой лиги?
  2. Первая лига собрана! Не БГУ, “Стэнлес” и “Бумпром”, а “Осиповичи”, “Малорита” и “Молодечно”
  3. Что такое “Бумпром”? И почему федерация выбрала не его, а “Молодечно”?
  4. Официально: “Крумкачы” отправили в АБФФ заявку на выступление во второй лиге в сезоне-2022
  5. “Бумпром” отказался идти в первую лигу
  6. Первая лига будет с 14 командами. Вслед за “Крумкачамi” отсекли и “Малориту”. Что произошло?
  7. Старт - 9 апреля, последний тур - 13 ноября. Утвержден календарь первой лиги на сезон-2022
  8. “Днепр” официально подтвердил свое участие в высшей лиге в сезоне-2022
  9. 14 команд получили лицензию АБФФ “первая лига”
  10. Чертова дюжина. Календарь первой лиги
  11. 1 2 Ротация между высшей и первой лигами пройдет без “Шахтера” из Петрикова

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·2022 год у футболе
Катэгорыя·Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спорт у Беларусі ў 2022 годзе