wd wp Пошук:

ФК Крумкачы Мінск

«Крумкачы»беларускі футбольны клуб з Мінска. Заснаваны ў 2011 годзе. У 2016—2017 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У цяперашні час выступае ў Другой лізе.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 2011 годзе і спачатку выступаў у аматарскім чэмпіянаце і кубку МЛФ[1]. У сезоне 2014 «Крумкачы» былі заяўленыя ў Другую лігу, дзе, заняўшы другое месца, з першай спробы выйшлі ў Першую лігу чэмпіянату Беларусі.

Сезон 2015 у Першай лізе каманда пачала няўдала, пацярпеўшы два паражэнні на старце. У красавіку каманду пакінуў галоўны трэнер Аляксандр Багайчук, на яго месца ў маі быў прызначаны Алег Дулуб, вядомы па працы ў розных клубах Вышэйшай лігі ў якасці асістэнта галоўнага трэнера. Па выніках першага круга каманда здолела апынуцца на пятым месцы. У другой палове сезона «Крумкачы» паказвалі выдатную гульню і пачалі прэтэндаваць на прызавыя месцы. Перад апошнім турам сталічны клуб выйшаў на трэцяе месца, якое быў вымушаны бараніць у заключным матчы ў вочным супрацьстаянні з магілёўскім «Дняпром». Атрымаўшы перамогу (2:0), «Крумкачы» захавалі трэцяе месца і трапілі ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2016 «Крумкачы» дэбютавалі ў Вышэйшай лізе. Захаваўшы лідараў, каманда ўзмацнілася некалькімі вопытнымі ігракамі, а таксама шэрагам легіянераў. У першай палове сезона «Крумкачы» ішлі ў верхняй палове табліцы, прэтэндуючы на медалі, былі атрыманы перамогі над фаварытамі чэмпіянату — салігорскім «Шахцёрам» (2:0) і мінскім «Дынама» (4:1). Аднак, утрымаць пазіцыі каманда не здолела, і ўвосень ужо скацілася ўніз табліцы. У кастрычніку «Крумкачы» пакінуў галоўны трэнер Алег Дулуб, які ўзначаліў клуб украінскай Прэм’ер-лігі «Карпаты». Каманду ўзначаліў Васіль Хамутоўскі, з якім «Крумкачы» захавалі прапіску ў эліце, заняўшы выніковае 11-е месца з 16.

У пачатку 2017 года галоўным трэнерам быў прызначаны ўкраінскі спецыяліст Уладзімір Пяценка. Пасля перамогі ў першым туры над «Віцебскам» і нічыі ў другім з брэсцкім «Дынама» вынікі сталічнага клуба пайшлі на спад, што ў многім было звязана з цяжкай фінансавай сітуацыяй. У маі Пяценка пакінуў пасаду, выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў Аляксей Кучук, які раней працаваў з дублем «Крумкачоў». Пазней каманду з-за фінансавых цяжкасцей сталі пакідаць і ігракі.

29 ліпеня 2017 года, напярэдадні гасцявога матча 16-га тура супраць «Віцебска», 5 вядучых футбалістаў (Дзмітрый Клімовіч, Дзмітрый Яшын, Ягор Сямёнаў, Філіп Іваноў, Яўген Шыкаўка) адмовіліся ехаць на матч з прычыны затрымкі выплат заробку[2]. У хуткім часе ўсе яны пакінулі клуб (трохі пазней, аднак, у склад вярнуўся Філіп Іваноў). У другой палове сезона 2017 за «Крумкачоў» гуляў фактычна новы склад, куды ўвайшлі ў асноўным дублёры і рэзервісты, а таксама ігракі з ніжэйшых ліг. Вынікі сталі яшчэ горш, аднак сталічны клуб здолеў атрымаць гасцявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (3:2). У жніўні 2017 года клуб абвясціў аб пачатку краўдфандзінгавай кампаніі па збору грошай для каманды[3], у выніку якой было сабрана каля 30 тысяч беларускіх рублёў (23 % ад запланаванай сумы). Атрымаўшы перамогу ў апошнім туры над «Мінскам» (2:1), «Крумкачы» занялі 13-е месца і захавалі месца ў Вышэйшай лізе.

15 снежня 2017 года з-за шматмесячных запазычанасцей клуба перад ігракамі і трэнерамі на яго была накладзена забарона на рэгістрацыю новых футбалістаў. У пачатку 2018 года «Крумкачы», тым не менш, пачалі рыхтавацца да новага сезона, праглядаючы патэнцыйных навічкоў; таксама клуб пачаў выплачваць грошы некаторым ігракам. 26 лютага 2018 года «Крумкачам» было адмоўлена ў прыняцці дакументаў на атрыманне ліцэнзіі на выступленне ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2018 у сувязі з парушэннем тэрмінаў падачы. Неўзабаве клуб абвясціў аб прыходзе армянскага інвестара Ваге Марцірасяна, які намераваўся разлічыцца з крыдэторамі і забяспечыць бюджэт на сезон 2018 у памеры 600 тыс долараў. Аднак, 2 сакавіка ў сувязі з невыкананнем рашэння аб пагашэнні запазычанасцей з каманды былі зняты 2 ачкі ў чэмпіянаце Беларусі 2018 і пацвержана забарона на рэгістрацыю новых ігракоў, а пазней былі адхілены апеляцыя на адмову ў прыняцці дакументаў на атрыманне ліцэнзіі ў Вышэйшай лізе, а таксама просьба «Крумкачоў» аб узняцці пытання аб атрыманні клубам дазволу на праходжанне ліцэнзавання на Канферэнцыі АБФФ 14 сакавіка. Пасля таварыскага матча з салігорскім «Шахцёрам» (4 сакавіка) каманда больш не трэніравалася. Не маючы дастатковай колькасці ігракоў, «Крумкачы» па чарзе адмовіліся ад удзелу ў двух чвэрцьфінальных матчах Кубка Беларусі супраць гродзенскага «Нёмана», за што клуб быў адштрафаваны на 500 базавых велічынь, а за працяг непагашэння знятыя яшчэ 3 ачкі. 19 сакавіка заяву клуба на ўдзел у Вышэйшай лізе разглядаў Футбольны арбітраж АБФФ і таксама адмовіў, такім чынам «Крумкачы» канчаткова былі пазбаўлены месца ў Вышэйшай лізе[4].

Неўзабаве заўзятары «Крумкачоў», якія не жадалі спынення існавання клуба, ініцыявалі стварэнне новай юрыдычнай асобы, фармальна новы клуб пад назвай НФК «Крумкачы» 30 сакавіка падаў заяўку на ўдзел у Другой лізе[5]. 3 красавіка «Крумкачы» былі афіцыйна ўключаныя ў склад удзельнікаў турніру[6]. У сувязі са стварэннем новай юрыдычнай асобы абавязкі і штрафы папярэдніх «Крумкачоў» не распаўсюджваліся на новы клуб. У Другой лізе «Крумкачы» сабралі баяздольны склад, і хутка каманда замацавалася сярод лідараў. Доўгае барацьба з брэсцкім «Рухам» з першы радок скончылася няўдала для «Крумкачоў», якія фінішавалі другімі, аднак пры гэтым за некалькі тураў за заканчэння сезона каманда забяспечыла выхад у Першую лігу.

2019 год

У пачатку 2019 года клуб змяніў назву на НФК, каб пазбегнуць супадзення назвы са старой юрыдычнай асобай «Крумкачоў» і атрымаць магчымасць уступіць у АБФФ. Клуб добра ўзмацніўся, запрасіўшы ігракоў з вопытам выстапаў у Вышэйшай лізе, дадаўшы да іх некалькі маладых выканаўцаў, таксама вярнуўся шэраг ігракоў былых «Крумкачоў». Камандзе ставілася задача выйсці ў Вышэйшую лігу, аднак сезон пачаўся дрэнна, сталічны клуб апынуўся ў ніжняй палове табліцы. У маі 2019 года быў звольнены галоўны трэнер Аляксей Кучук, на яго месца быў прызначаны Сяргей Кузьмініч. Услед за трэнерам каманду пакінулі некаторыя ігракі, таксама канчаткова адхіліўся ад клуба колішні кіраўнік Дзяніс Шунто. У другой палове сезона каманда паказвала лепшыя вынікі і фінішавала восьмай.

2020 год

У сакавіку 2020 года каманда вярнула назву «Крумкачы». Добра ўзмацніўшыся, «Крумкачы» адразу апынуліся ўверсе табліцы, доўгі час змагаліся за выхад у Вышэйшую лігу, аднак у выніку знаялі трэцяе месца і саступілі ў стыкавых матчах «Слуцку» (0:2, 1:2).

2021 год

У студзені 2021 года на пасаду галоўнага трэнера вярнуўся Алег Дулуб[7]. Каманда захавала лідараў, падмацаваўшыся таксама шэрагам маладых ігракоў. У Першай лізе «Крумкачы» хутка апынуліся сярод лідараў, некаторы час змагаліся за першы радок з дзяржынскім «Арсеналам». У чэрвені Дулуб пакінуў клуб, некаторы чс камандай кіраваў яго памочнік Сяргей Казека, а ў ліпені новы галоўным трэнерам стаў Алег Кубараў, які да таго быў спартыўным дырэктарам клуба. Пазней «Крумкачы» з-за шэрагу няўдалых матчаў адкаціліся на трэці радок, прапусціўшы наперад «Белшыну», гэтаму становішчу пагражалі іншыя клубы, якія ішлі ўслед, аднак сталічная каманда здолела захаваць трэцяе месца да фінішу турніру і зноў трапіла ў стыкавыя матчы, дзе па выніках дзвюх сустрэч саступіла мазырскай «Славіі» (0:1, 0:0).

2022 год

У пачатку 2022 года клуб меў істотныя фінансавыя праблемы. Каманду пакінулі амаль усе ігракі, а таксама трэнерскі штаб; у студзені трэніравацца пачалі пераважна ігракі юнацкіх каманд. Дырэкцыя САК «Алімпійскі», дзе ў апошнія гады «Крумкачы» праводзілі хатнія матчы, адмовілася працягваць дагавор арэнды стадыёна; пошук іншых арэн таксама скончыўся беспаспяхова. У выніку 3 лютага 2022 года клуб накіраваў у АБФФ ліст з адмовай ад удзелу ў Першай лізе ў новым сезоне і заявіў аб пераходзе ў Другую лігу[8]. Тым не меней, для ўдзелу ў Другой лізе клуб здолеў сабраць баяздольны склад, у дывізіёне Мінска «Крумкачы» доўга ішлі ў лідарах, але занялі выніковы другі радок. У плэй-оф каманда дайшла да фіналу, дзе саступіла «Ніве» з Доўбізны (2:5 у дадатковы час) і стала сярэбраным прызёрам.

Эмблемы

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на верасень 2022 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[9].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Андрэй Напорка 1994
72 Беларусь Бр Мацвей Сухарэнка 2004
Беларусь Бр Валерый Макарэвіч 1983
2 Беларусь Аб Данііл Волкаў 2001
3 Беларусь Аб Яўген Гардзейчык 2002
5 Беларусь Аб Януш Ладуцька 1993
14 Беларусь Аб Мікіта Кераліды 2001
16 Беларусь Аб Кірыл Паўлючак 1986
17 Беларусь ПА Уладзіслаў Хамутоўскі 2003
18 Беларусь Аб Павел Рацкевіч 2002
69 Беларусь Аб Алег Крот 1997
8 Беларусь ПА Арсеній Старыкаў 2002
10 Беларусь ПА Ілья Сугакаў 2004
Пазіцыя Імя Год нараджэння
11 Беларусь ПА Вадзім Фаставец 2002
13 Беларусь ПА Аляксандр Бакіноўскі 2002
22 Беларусь ПА Уладзіслаў Корзун 2002
25 Беларусь ПА Аляксандр Івулін 1992
77 Беларусь ПА Сяргей Ліпніцкі 2004
96 Беларусь ПА Максім Паўлавец 1996
97 Беларусь ПА Арцём Куратнік 1999
Беларусь ПА Аляксей Баранаў 2002
7 Беларусь Нап Павел Лісюк 2002
20 Беларусь Нап Іван Каленскі 2003
98 Беларусь Нап Аляксандр Яцкевіч 1985
99 Беларусь Нап Сяргей Якімцоў 2003

Трэнерскі штаб

Статыстыка

Сезон Ліга М Г В Н П РМ А Кубак Заўвагі
2014Другая — Б (Д3)322131848–34401/32 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап214[upper-alpha 1]92324–1429 Выхад у Першую лігу
2015Першая (Д2)330193867–45601/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2016Вышэйшая (Д1)1130961524–39331/16 фіналу
2017Вышэйшая (Д1)13305101526–4725ЧвэрцьфіналПераход у Другую лігу
2018Другая (Д3)228233280–16721/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2019Першая (Д2)8281171041–38401/16 фіналу
2020Першая (Д2)326164646–28521/8 фіналу
Пераходныя матчы[upper-alpha 2]20021–4
2021Першая (Д2)333179758–31601/16 фіналу
Пераходныя матчы[upper-alpha 3]20110–1Пераход у Другую лігу
2022Другая — Мінскі дывізіён (Д3)216122251–12381/16 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3)2733112–11
  1. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 6—2—0, розніца мячоў 16—3.
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Слуцка», 14-й каманды Вышэйшай лігі 2020 (0:2, 1:2).
  3. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць мазырскай «Славіі», 14-й каманды Вышэйшай лігі 2021 (0:1, 0:0).

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. “Крумкачы”: как форумчане “Прессбола” создали профессиональный футбольный клуб
  2. Пять игроков основного состава “Крумкачей” отказались ехать на матч с “Витебском” из-за задержки зарплаты
  3. “Либо снимаемся с чемпионата, либо просим о помощи”. “Крумкачы” объявили о старте краудфандинга Архівавана 10 верасня 2017.
  4. “Крумкачы” не будут играть в высшей лиге
  5. “НФК Крумкачы” подали заявку на участие во второй лиге
  6. Вторая лига 2018. С “Крумкачами” их будет 15
  7. НФК “Крумкачы” объявили о возвращении на пост главного тренера Олега Дулуба(руск.) . football.by (24 студзеня 2021). Праверана 24 студзеня 2021.
  8. Официально: “Крумкачы” отправили в АБФФ заявку на выступление во второй лиге в сезоне-2022(руск.) . football.by (3 лютага 2022). Праверана 7 сакавіка 2022.
  9. Команда

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·2011 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2011 годзе