wd wp Пошук:

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011 (21-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2011-га года. У турніры прымалі ўдзел 16 каманд. Яны змагаліся за адзіную прамую пуцёўку ў Вышэйшую лігу і адну пуцёўку ў плэй-оф за права змагацца за месца ў Вышэйшай лізе з перадапошнім клубам Вышэйшай лігі 2011. Доўгі час барацьбу за першынство вялі мінскі «Партызан» і «Славія-Мазыр», але ў выніку на фінішы турніру першае месца і выхад у Вышэйшую лігу гарантавалі футбалісты з Мазыра. Але «Партызан», заняўшы другое месца, у матчах плей-оф за права гуляць у Вышэйшай лізе перамог «Віцебск» (2:0, 1:2) і таксама атрымаў павышэнне ў класе.

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія выйшлі ў Першую лігу з Другой лігі

Клубы, якія выбылі з Вышэйшай лігі ў Першую лігу

Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі

Клубы, якія страцілі месца ў Першай лізе па выніках сезона 2010

Іншыя змяненні

Клубы-ўдзельнікі

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011 (Беларусь)
ГранітГраніт Ведрыч-97Ведрыч-97 СКВІЧСКВІЧ ПартызанПартызан СмаргоньСмаргонь БелкардБелкард СлуцкСлуцк БаранавічыБаранавічы ХваляХваля Славія-МазырСлавія-Мазыр ПолацкПолацк ХімікХімік ДБК-ГомельДБК-Гомель РудзенскРудзенск КлечаскКлечаск ГарадзеяГарадзеяГеаграфія ўдзельнікаў сезона 2011

Клуб Месца ў сезоне 2010 Горад Стадыён
Баранавічы6Баранавічы«Лакаматыў»
Белкард13Гродна«Нёман» (штучнае поле)
Ведрыч-9714Рэчыца«Цэнтральны»
Гарадзея1 у другой лізеГарадзея«Гарадзея»
Граніт4Мікашэвічы«Палессе»
ДБК-Гомель3ГомельСДЮШАР-8 (штучнае поле)
Клечаск3 у другой лізеКлецк«Ураджай»
Партызан12 у вышэйшай лізеМінск«Трактар»
Полацк7Полацк«Спартак»
Рудзенск5РудзенскГарадскі
СКВІЧ2Мінск«Алімпійскі»
Слуцк2 у другой лізеСлуцкГарадскі
Славія-Мазыр9Мазыр«Юнацтва»
Смаргонь12Смаргонь«Юнацтва»
Хваля10Пінск«Хваля»
Хімік8Светлагорск«Папернік»

Прадстаўніцтва па рэгіёнах

У турніры прымалі ўдзел клубы з усіх абласцей краіны, акрамя Магілёўскай.

Рэгіён Колькасць камандаў Клубы
Сцяг Гомельскай вобласці Гомельская вобласць 4 Ведрыч-97, ДБК-Гомель, Славія-Мазыр, Хімік
Сцяг Мінскай вобласці Мінская вобласць 4 Гарадзея, Клечаск, Рудзенск, Слуцк
Сцяг Брэсцкай вобласці Брэсцкая вобласць 3 Баранавічы, Граніт, Хваля
Сцяг Гродзенскай вобласці Гродзенская вобласць 2 Белкард, Смаргонь
Сцяг Мінска Мінск 2 Партызан, СКВІЧ
Сцяг Віцебскай вобласці Віцебская вобласць 1 Полацк
Сцяг Магілёўскай вобласці Магілёўская вобласць 0

Турнірная табліца

Месца Каманда Г В Н П Галы ± АЗаўвагі
1 Славія-Мазыр 30 22 5 3 53  15 +38 71 Выхад у Вышэйшую лігу
2 Партызан (Мінск) 30 20 5 5 59  26 +33 65Плэй-оф за права гуляць у Вышэйшай лізе
3 Гарадзея 30 16 7 7 51  31 +20 55
4 СКВІЧ (Мінск) 30 16 6 8 57  27 +30 54
5 Слуцк 30 13 10 7 44  33 +11 49
6 Ведрыч-97 (Рэчыца) 30 13 7 10 40  34 +6 46
7 Хваля (Пінск) 30 13 6 11 52  38 +14 45
8 Граніт (Мікашэвічы) 30 11 10 9 38  35 +3 43
9 Клечаск (Клецк) 30 12 5 13 45  42 +3 41
10 Полацк 30 9 8 13 36  39 3 35
11 Смаргонь 30 9 7 14 32  45 13 34
12 ДБК-Гомель 30 8 10 12 28  34 6 34
13 Рудзенск 30 9 6 15 25  40 15 33
14 Хімік (Светлагорск) 30 10 2 18 32  48 16 32
15 Белкард (Гродна) 30 8 5 17 30  55 25 29 Вылет у Другую лігу
16 Баранавічы 30 0 3 27 10  90 80 3

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

Сла Пар Гар СКВІЧ Слу Вед Хва Гра Кле Пол Сма ДБК Рудз Хім Бел Бар
Славія-Мазыр 3:11:12:23:00:01:03:01:01:00:12:03:03:02:03:0
Партызан 2:13:03:22:11:22:02:04:13:22:42:00:14:14:03:1
Гарадзея 0:10:31:10:12:34:22:03:03:0*2:01:12:02:14:12:1
СКВІЧ 2:10:12:31:21:12:11:21:13:16:00:14:03:01:36:0
Слуцк 1:23:01:10:11:01:31:14:21:02:11:11:17:31:13:0
Ведрыч-97 1:31:11:21:21:21:01:10:34:13:10:00:01:01:14:0
Хваля 0:00:10:30:22:02:00:02:23:12:22:13:04:02:05:0
Граніт 1:21:13:20:01:11:20:14:10:21:00:00:01:04:13:0*
Клечаск 1:20:02:00:31:30:20:02:32:14:01:20:03:03:05:0
Полацк 0:00:51:10:01:12:13:10:11:24:00:03:0*1:01:12:0
Смаргонь 0:21:10:00:20:00:11:23:10:21:10:12:11:03:15:0
ДБК-Гомель 0:31:11:20:10:01:03:31:21:01:10:22:31:10:25:0
Рудзенск 1:20:11:12:31:01:33:12:00:12:01:11:00:10:21:0
Хімік 1:20:10:11:01:23:0*0:32:53:11:01:10:12:01:06:0
Белкард 0:20:20:10:42:31:24:31:11:30:51:02:02:00:12:0
Баранавічы 0:20:30:50:10:01:31:51:11:21:21:21:30:30:21:1

Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў «Смаргонь» змешчана ў турнірнай табліцы вышэй за «ДБК-Гомель» дзякуючы большай колькасці перамог. 2. У матчах «Гарадзея» — «Полацк», «Граніт» — «Баранавічы», «Полацк» — «Рудзенск» і «Хімік» — «Ведрыч-97» гаспадарам прысуджаны тэхнічныя перамогі (3:0) па прычыне няяўкі гасцей. 3. У радках паказаны вынікі хатніх матчаў камандаў, у слупках — гасцявых.

Крыніца: football.by Архівавана 16 красавіка 2012.

Бамбардзіры

Месца Ігрок Клуб Галы
1 Юрый Каралюк Хваля 21
2 Аляксандр Макась Партызан 19
3 Уладзімір Шакаў СКВІЧ 16
Руслан Шукяловіч Хімік
5 Дзмітрый Вярстак Белкард 14
6 Павел Бяганскі Ведрыч-97 13
Юрый Мархель СКВІЧ

Крыніца: football.by

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·2011 год у футболе
Катэгорыя·Спорт у Беларусі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе