wd wp Пошук:

ФК Слонім-2017

«Слонім-2017»беларускі футбольны клуб з горада Слонім. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

«Белтрансгаз»

Клуб быў заснаваны ў 2009 годзе пад назвай «Белтрансгаз». Галоўным спонсарам стала слонімскае ўпраўленне магістральных газапровадаў.

Новаствораны клуб адразу перамог у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, а на наступны год заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 2011 клуб доўгі час змагаўся за выхад у Першую лігу, але заняў трэцяе месца. У сезоне 2012 клуб датэрмінова гарантаваў сабе месца ў Першай лізе, заняўшы ў выніку другое месца.

Клуб меў агульны стадыён з іншым слонімскім футбольным клубам, «Камунальнікам». У 2011 «Камунальнік» вылецеў у Другую лігу, і два гады (да выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу) існавала «слонімскае дэрбі».

«Слонім»

Пасля выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу было ўзнята пытанне аб мэтазгоднасці існавання ў горадзе двух футбольных клубаў. У выніку, у студзені 2013 «Белтрансгаз» быў рэарганізаваны шляхам аб’яднання з «Камунальнікам»[1]. Клуб атрымаў назву «Слонім» і месца ў Першай лізе. Ігракі і трэнерскі штаб ў асноўным перайшлі з «Белтрансгаза», але заснавальнікам клуба стала не прадпрыемства «Белтрансгаз», а Слонімскі райвыканкам.

Амаль увесь сезон 2013 каманда правяла ўнізе табліцы. «Слонім» 13 разоў згуляў унічыю — болей за ўсіх у чэмпіянаце. Толькі пад канец турніру каманда стала трывала набіраць ачкі, але ўзняцца вышэй канкурэнтаў не змагла. У выніку — 13 месца.

Перад сезонам 2014 каманду пакінулі амаль усе асноўныя ігракі. Замест іх склад «Слоніма» утварылі мясцовыя футбалісты, а таксама ігракі, якія апынуліся незапатрабаванымі ў сваіх клубах. У выніку «Слонім» амаль адразу апынуўся ў канцы табліцы, дзе доўгі час змагаўся з пінскай «Хваляй» за захаванне прапіскі ў Першай лізе. Увосень 2014 «Слонім» выступаў паспяхова, што дазволіла камандзе за некалькі тураў да фінішу выратавацца ад вылету ў Другую лігу, але вышэй 15-га месца ўзняцца яна так і не здолела.

У сезоне 2015 «Слонім» здолеў умацавацца шэрагам вопытных ігракоў, дзякуючы чаму скончыў сезон на 9-м месцы, аднак у наступным сезоне апусціўся на 11-е.

«Слонім-2017»

У пачатку 2017 года новым трэнерам каманды стаў Вячаслаў Царук, які заняў месца нязменнага да таго рулявога сланімчан Аляксея Шубянка. Неўзабаве стала таксама вядома пра пераймевананне клуба ў «Слонім-2017»[2]. Пад кіраўніцтвам новага трэнера слонімскі паспяхова пачаў сезон 2017. Атрымаўшы некалькі перамог над фаварытамі, каманда скончыла першую палову сезона на трэцім месцы. Аднак, у жніўні 2017 года Вячаслаў Царук пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Слоніма-2017», і другую палову чэмпіянату клуб правёў значна горш, апусціўшыся на выніковае 11-е месца.

Сезон 2018 каманда правяла роўна, знаходзячыся ў сярэдзіне табліцы, і ў выніку скончыла сезон на сёмым месцы. Першая палова сезона 2019 атрымалася для слонімскай каманды няўдалай, добра была пачата другая палова чэмпіянату, аднак хутка вынікі зноў пагоршыліся, у выніку «Слонім-2017» стаў трынаццатым. У 2020 годзе слонімская каманда амаль увесь час ішла ў сярэдзіне табліцы і скончыла сезон восьмай. У 2021 годзе ў камандзе гулялі пераважна маладыя футбалісты, многія з якіх былі ўзятыя ў арэнду ў іншых клубах. Няблага пачаўшы сезон, каманда неўзабаве апусцілася ўніз, а пасля апынулася на апошнім 12-м радку, дзе засталася да канца турніру. З-за планаванага пашырэння лігі, аднак, апошняя каманда не выбывала ў Другую лігу, і «Слонім-2017» застаўся ў Першай лізе.

У пачатку 2022 года новым галоўным трэнерам стаў Ігар Латаш. Каманда дрэнна пачала чэмпіянат і доўгі час ішла на апошнім радку, аднак у другой палове сезона вынікі палепшыліся, і ў выніку «Слонім-2017» фінішаваў 11-м з 13.

Папярэднія назвы

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на верасень 2022 года[3].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Данііл Пяроў 2002
30 Беларусь Бр Андрэй Агапаў 1998
3 Расія Аб Георгій Санакоеў 1998
4 Беларусь Аб Кірыл Карпенка 1999
17 Беларусь Аб Арцём Толкін 2000
20 Расія Аб Віталь Чудзецкі 2003
2 Беларусь ПА Кірыл Кіркіцкі 2002
5 Беларусь ПА Ілья Анішчык 2002
7 Беларусь ПА Даніял Чэрыўханаў 1998
8 Беларусь ПА Максім Клунок 2000
Пазіцыя Імя Год нараджэння
9 Расія ПА Аляксандр Пузач Капітан каманды 1995
11 Беларусь ПА Аляксей Чарнадараў 2001
13 Беларусь ПА Вадзім Спасюк 1991
14 Беларусь ПА Арцём Жвірбля 2001
15 Беларусь ПА Максім Лотыш 2001
19 Расія ПА Руслан Аскераў 2001
6 Расія Нап Марк Красноў 1995
10 Беларусь Нап Васіль Журневіч 1995
16 Беларусь Нап Віктар Берг 1994
18 Беларусь Нап Яўген Баль 1998

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2009Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4)120154151–1349Пераход у Другую лігу
2010Другая (Д3)12349131246–65401/32 фіналу
2011Другая (Д3)330204684–29641/16 фіналу
2012Другая (Д3)236246695–35781/8 фіналу Выхад у Першую лігу
2013Першая (Д2)13307131038–45341/16 фіналу
2014Першая (Д2)15306121232–50301/32 фіналу
2015Першая (Д2)9301321541–55411/16 фіналу
2016Першая (Д2)1126661436–49241/16 фіналу
2017Першая (Д2)11301071333–46371/16 фіналу
2018Першая (Д2)728991037–37361/16 фіналу
2019Першая (Д2)1328491518–47211/16 фіналу
2020Першая (Д2)826861222–32301/16 фіналу
2021Першая (Д2)1233372327–62161/32 фіналу
2022Першая (Д2)1124531624–53181/32 фіналу

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Футбол. “Белтрансгаз” и “Коммунальник” объединили в ФК “Слоним”
  2. «Слоним» сменил владельца и был переименован в «Слоним-2017»
  3. От “Сморгони” и “Волны” до “Осиповичей” и “Молодечно”. Заявки команд первой лиги

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2009 годзе