wd wp Пошук:

ФК Ліда

«Ліда»беларускі футбольны клуб з горада Ліда, заснаваны ў 1962 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі. Хатнія сустрэчы праводзіць на стадыёне «Старт».

Гісторыя

У 1992—2000 гадах (з перапынкамі) гуляла ў Вышэйшай лізе. З 2001 года выступае ў Першай лізе, двойчы (па выніках сезонаў 2006 і 2010) апускаліся ў Другую лігу.

2013

У пачатку 2013 года быў адкрыты новы стадыён «Старт», дзе «Ліда» стала праводзіць свае хатнія матчы нароўні з ранейшым стадыёнам «Юнацтва».

У сезоне 2013 «Ліда» мела добры склад, у якім галоўным чынам выступалі ўласныя выхаванцы. Каманда выдала добры старт, не атрымаўшы ніводнага паражэння за першыя 10 тураў. У многім гэта адбылося дзякуючы намаганням нападніка Ігара Крывабока, які хутка ўзначаліў табліцу бамбардзіраў усёй Першай лігі. Але ў ліпені Крывабок перайшоў у наваполацкі «Нафтан», а «Ліда» выдала некалькі дрэнных матчаў (сярод іх паражэнне ў Кубку Беларусі ад «Смаргоні» 0:5).

У жніўні гульня каманды зноў наладзілася. Замест Крывабока лідарства ў камандзе ўзяў іншы ветэран, Дзмітрый Кавалёнак. У выніку «Ліда» выйшла на чацвёртае месца і нават навязвала барацьбу «Віцебску» за трэці радок. Тым не менш, у канцы турніру камандзе прыйшлося бараніць сваё чацвёртае месца ад «Бярозы-2010». Толькі дзякуючы перамозе ў апошнім туры над «Гарадзеяй» (2:0) «Ліда» змагла заняць чацвёртае месца, якое стала найлепшым для каманды з 2001 года.

2014

Узімку 2014 «Ліду» пакінулі вопытныя ігракі: Віталь Надзіеўскі і Віталь Тарашчык завяршылі кар’еру, а ўжо перад самым пачаткам сезона ў склад гродзенскага «Нёмана» вярнуўся Дзмітрый Кавалёнак. У выніку каманда, хоць і захавала большую частку ігракоў, ужо не здолела змагацца за высокія месцы і большую частку сезона правяла ў сярэдзіне табліцы. Але, правальны канец сезона адкінуў «Ліду» на 14 месца з 16.

2015

У сезоне 2015 у «Лідзе» адбылася змена на трэнерскім мастку: замест Андрэя Пятрова каманду ўзначаліў былы брамнік клуба Максім Лычоў, які раней уваходзіў у трэнерскі штаб. Нягледзячы на тое, што клуб пакінула значная колькасць ігракоў, гэта было кампенсавана запрашэннем шэрагу выканаўцаў, як Эдуард Чудноўскі і Сяргей Кавалюк. «Ліда» няўдала пачала сезон, атрымаўшы два паражэнні на старце, але потым стала атрымліваць перамогу за перамогай, і першы круг каманда скончыла на трэцім месцы, якое давала права на выхад у Вышэйшую лігу. Падчас летняга трансфернага акна Кавалюк перайшоў у гродзенскі «Нёман», і другі круг «Ліда» правяла няўдала, хутка выбыўшы з барацьбы за медалі. Сезон каманда скончыла на шостым месцы.

2016

У пачатку сезона 2016 галоўным трэнерам «Ліды» быў прызначаны Віталь Тарашчык. Аднак, ужо ў чэрвені ён пакінуў сваю пасаду, на той момант каманда знаходзілася ў сярэдзіне табліцы. У жніўні 2016 года новым трэнерам стаў Вячаслаў Герашчанка. Пры ім «Ліда» доўгі час знаходзілася ў ніжняй палове, але паспяховы фініш дазволіў камандзе ўзняцца на шосты радок.

2017

Сезон 2017 «Ліда» пачала пад кіраўніцтвам Пятра Качуры. Пасля неблагога пачатку каманда стала цярпець паражэнні, некаторы час «Ліда» займала апошні радок табліцы. Улетку замест Качуры новым трэнерам стаў Сяргей Саладоўнікаў. Лідскі клуб па выніках сезона заняў 14-е месца і захаваў месца ў Першай лізе.

2018

Перад пачаткам сезона 2018 «Ліда» істотна ўзмацніла склад, запрасіўшы шмат ігракоў з вопытам гульні ў Вышэйшай лізе. Каманда разглядалася як адзін з прэтэндэнтаў на барацьбу з выхад у Вышэйшую лігу. Аднак, з самага пачатку турніру «Ліда» стала саступаць асноўным канкурэнтам і хутка перастала навязваць барацьбу першым тром камандам. Далей сезон прайшоў даволі паспяхова, каманда ўпэўнена замацавалася на чацвёртым радку і ў канцы амаль дагнала «Белшыну», але ўсё ж фінішавала на чацвёртым месцы.

2019

У пачатку 2019 года «Ліду» пакінула большая частка ігракоў, каманду замест Сяргея Саладоўнікава зноў узначаліў Вячаслаў Герашчанка. Склад быў сабраны ў асноўным з маладых ігракоў, а таксама выхаванцаў лідскага футбола. Каманда не разглядалася як прэтэндэнт на высокія месцы, аднак здолела добра пачаць сезон, доўгі час ішла ўверсе табліцы. У ліпені 2019 года Герашчанка стаў галоўным трэнерам літоўскай «Палангі», кіраваць «Лідай» застаўся яго памочнік Юрый Каратай. У другой палове сезона «Ліда» паказвала горшыя вынікі і фінішавала ў чэмпіянаце сёмай.

2020

У сезоне 2020 у каманды значна абнавіўся склад, былі запрошаны ў асноўным маладыя ігракі, а таксама расійскія выканаўцы. Трэнерам быў зацверджаны Юрый Каратай. Каманда пачала турнір са штрафам у тры ачкі за ўдзел у дагаварных матчах у сезонах 2017—2018. На працягу сезона «Ліда» заставалася ў сярэдзіне табліцы, паказваючы нестабільныыя вынікі: перамогу над камандамі верхняй паловы чаргаваліся з паражэннямі і нічыямі з аўтсайдарамі. У кастрычніку ад трэнерскай пасады быў адхілены Юрый Каратай, яго абавязкі стаў выконваць Сяргей Петрушэўскі. Каманда зноў скончыла сезон на сёмым месцы.

2021

У сезоне 2021 камандай працягваў кіраваць Сяргей Петрушэўскі. Клуб страціў асноўных ігракоў, якіх зноў замянілі маладыя, пераважна гродзенскія футбалісты. Сезон пачаўся для каманды няблага, але пазней клуб трапіў у ніжнюю частку табліцы. Гэта праходзіла адначасова з пагаршэннем фінансавага становішча, з-за чаго ўлетку каманду пакінула некалькі вопытных ігракоў, а пазней, у кастрычніку, з-за нявыплаты заробку былому трэнеру клуба Паўлу Лісоўскаму на «Ліду» была накладзена забарона на трансферы[1]. Апошняя трэць турніру была правалена, каманда цярпела паражэнні за паражэннямі і скончыла сезон на 11-м месцы з 12.

2021

Сезон 2022 пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Віталя Рашкевіча. Каманда апынулася ўнізе табліцы, хоць часам адбірала ачкі ў фаварытаў. У ліпені Рашкевіч быў звольнены, выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў яго памочнік Аляксей Дабравольскі. Чэмпіянат лідская каманда скончыла на 10-м месцы з 13.

Папярэднія назвы

Дасягненні

БССР

Рэспубліка Беларусь

Цяперашні склад

Станам на кастрычнік 2022 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Арцём Белы 1997
25 Беларусь Бр Вадзім Юхновіч 2003
Беларусь Бр Ілья Грэмза 1997
2 Беларусь Аб Павел Шорац Капітан каманды 1998
3 Расія Аб Кірыл Карпаў 1997
5 Беларусь Аб Арцём Салыга 2002
13 Беларусь Аб Яўген Карповіч 2001
15 Беларусь Аб Васіль Васіленка 1996
17 Беларусь Аб Дзяніс Хадыка 2005
20 Расія Аб Антон Лазараў 1996
24 Беларусь Аб Аляксандр Куйжа 2004
4 Беларусь ПА Аляксандр Сасноўскі 2003
7 Беларусь ПА Максім Саматой 2001
Пазіцыя Імя Год нараджэння
9 Беларусь ПА Альберт Міхайлаў 2002
11 Беларусь ПА Данііл Ткачык 2002
14 Беларусь ПА Павел Селязнёў 2000
18 Беларусь ПА Аляксей Жывушко 2004
19 Беларусь ПА Аляксандр Кротаў 1995
21 Беларусь ПА Яўген Санюк 2000
23 Беларусь ПА Аляксей Рогач 1999
Беларусь ПА Ягор Забелін 2004
Беларусь ПА Ігар Казакоў 2000
Беларусь ПА Даніл Копач 2000
8 Беларусь Нап Кірыл Забелін 2002
10 Беларусь Нап Арцём Дзярбенцаў 2000
Беларусь Нап Аляксандр Бурнос 1999

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Першая (Д1)121543813–18111/8 фіналу
1992/1993Першая (Д1)1632491913–45171/16 фіналу Вылет у Другую лігу
1993/1994Другая (Д2)128206249–14461/16 фіналу Выхад у Першую лігу
1994/1995Першая (Д1)83010101032–36301/8 фіналу
1995Першая (Д1)121544715–23161/16 фіналу
1996Першая (Д1)1530661826–43241/16 фіналу Вылет у Другую лігу
1997Другая (Д2)330205559–24651/8 фіналуЗмена назваў ліг
1998Першая (Д2)130235265–19741/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
1999Вышэйшая (Д1)1330741927–6425Чвэрцьфінал
2000Вышэйшая (Д1)14303101716–60191/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2001Першая (Д2)928971227–33341/32 фіналу
2002Першая (Д2)6301441239–39461/32 фіналу
2003Першая (Д2)8301341345–3543
2004Першая (Д2)8301171237–30401/8 фіналу
2005Першая (Д2)10301071341–43371/16 фіналу
2006Першая (Д2)1326651523–45231/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2007Другая (Д3)230205578–34651/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2008Першая (Д2)1126671324–45251/16 фіналу
2009Першая (Д2)1126681219–31261/32 фіналу
2010Першая (Д2)1630471923–59191/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2011Другая (Д3)130234360–2173Чвэрцьфінал Выхад у Першую лігу
2012Першая (Д2)1128861432–49301/16 фіналу
2013Першая (Д2)430157853–38521/16 фіналу
2014Першая (Д2)14301011946–64311/16 фіналу
2015Першая (Д2)6301551060–53501/16 фіналу
2016Першая (Д2)6261151026–33381/16 фіналу
2017Першая (Д2)14306101428–39281/32 фіналу
2018Першая (Д2)428184645–18581/16 фіналу
2019Першая (Д2)728128849–32441/16 фіналу
2020Першая (Д2)726971037–4231[upper-alpha 1]1/32 фіналу
2021Першая (Д2)1133492033–75211/16 фіналу
2022Першая (Д2)1024681035–43261/16 фіналу
  1. З каманды зняты 3 ачкі за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Футбол. На “Лиду” наложен запрет на трансферы
  2. Основной состав

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1962 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Ліда
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі