wd wp Пошук:

Зборная Беларусі па футболе U-19

Зборная Беларусі па футболе U-19 (таксама Юніёрская зборная Беларусі па футболе, Зборная Беларусі па футболе да 19 гадоў) прадстаўляе Беларусь на чэмпіянаце Еўропы па футболе U-19. Таксама зборная прымае ўдзел у таварыскіх матчах і турнірах, у тым ліку турніры памяці Валянціна Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу.

Гісторыя

Юніёрская зборная бярэ ўдзел у юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (да 2001 года праводзіўся сярод юнакоў да 18 гадоў, з 2002 года — сярод юнакоў да 19 гадоў) з 1993 года. Аднойчы (у 1994 годзе) яна здолела выйсці ў фінальны турнір у Іспаніі, дзе выбыла з барацьбы на групавым этапе.

Цяперашні склад

Наступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел у адборачным раўндзе юніёрскага чэмпіянату Еўропы 2023 (21—27 верасня 2022).

Нумар Амплуа Ігрок Год
нараджэння
Клуб
1БрМацвей Каўрук2005Беларусь Дынама (Брэст)
12БрІван Шымаковіч2005Беларусь Дынама (Мінск)
2АбМікіта Баранок2004Беларусь Віцебск
3АбАляксей Дунаеў2004Беларусь Дняпро (Магілёў)
4АбМацвей Свідзінскі2004Беларусь БАТЭ (Барысаў)
5АбУладзіслаў Красоўскі2004Беларусь Дынама (Мінск)
15АбВадзім Марцінкевіч2004Беларусь Шахцёр (Петрыкаў)
21АбАрсеній Агееў2004Беларусь БАТЭ (Барысаў)
6ПААрсеній Блоцкі2004Беларусь БАТЭ (Барысаў)
8ПАДаніла Жульпа2004Беларусь БАТЭ (Барысаў)
10ПАКірыл Цапянкоў2004Беларусь Дынама (Брэст)
11ПААляксандр Гуз2004Беларусь Іслач (Мінскі раён)
13ПАДанііл Душэўскі2004Беларусь Мінск
14ПААнтон Тарусаў2004Польшча Рэкорд (Бельска-Бяла)
17ПАУладзіслаў Варакса2004Беларусь Нёман (Гродна)
18ПАМаксім Кірэеў2004Бельгія Андэрлехт (Брусель)
19ПАЦімафей Шаркоўскі2004Беларусь БАТЭ (Барысаў)
20ПАЗахар Гіцалеў2004Беларусь БАТЭ (Барысаў)
7НапАрцём Шуманскі2004Беларусь БАТЭ (Барысаў)
9НапАляксандр Французаў2004Беларусь БАТЭ (Барысаў)

Галоўныя трэнеры

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Зборная Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных