wd wp Пошук:

ФК Лакаматыў Гомель

«Лакаматыў»беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 2008 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

З 2010 клуб пад назвай «Гомельчыгунтранс» гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Пасля сезона 2012 (які прынёс чыгуначнікам 4 месца) «Гомельчыгунтранс» меў магчымасць апынуцца ў Першай лізе, але вырашыў не пераходзіць на прафесійны ўзровень і застацца ў якасці аматарскага ў Другой лізе.

2013

Застаўшыся ў Другой лізе, чыгуначнікі сталі галоўнымі фаварытамі сезона 2013. У выніку яны хутка адарваліся ад канкурэнтаў і за 7 тураў да фінішу гарантавалі выхад у Першую лігу. Клуб заняў першае месца, а нападнік «Гомельчыгунтранса» Ілья Федарэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру (23 галы).

У Першай лізе

Атрымаўшы месца ў Першай лізе, чыгуначнікі доўга не маглі вызначыцца — пераходзіць на больш высокі ўзровень ці заставацца ў Другой лізе. У выніку, атрымаўшы некаторыя ільготы ад БФФ[1], «Гомельчыгунтранс» у сакавіку 2014 канчаткова пацвердзіў свой удзел у Першай лізе[2].

Пасля ўдалага пачатку сезона 2014 каманда стала атрымліваць паражэнні, і ў канцы першага круга апынулася недалёка ад зоны вылету. Другі круг атрымаўся значна лепш, і ў выніку каманда атрымала 11 месца. У сезоне 2015 «Гомельчыгунтранс» ужо быў трывалым серадняком Першай лігі і скончыў чэмпіянат на 8-м месцы.

Перад сезонам 2016 лідары каманды — Яўген Барсукоў і Дзмітрый Гомза — перайшлі ў «Гомель». Аднак, нават нягледзячы на страту лідараў, «Гомельчыгунтранс» паспяхова пачаў сезон, хутка замацаваўся ўверсе табліцы і доўгі час прэтэндаваў на выхад у Вышэйшую лігу. Улетку некалькі ігракоў каманды перайшлі ў клубы Вышэйшай лігі, аднак чыгуначнікі працягвалі барацьбу за трэці радок супраць мінскага «Промня». З-за шэрагу няўдач у канцы сезона «Гомельчыгунтранс» саступіў трэці радок і заняў выніковае чацвёртае месца, аднак ужо па заканчэнні сезона, у сувязі з ануляваннем вынікаў шэрагу матчаў «Промня» і прысуджэння тэхнічных паражэнняў, «Гомельчыгунтранс» павысіўся да трэцяга месца.

У снежні 2016 года стала вядома, што з наступнага сезона каманда пачне выступаць пад назвай «Лакаматыў»[3]. У сезоне 2017 «Лакаматыў», як і ў папярэднім годзе, знаходзіўся сярод лідараў турніру, аднак у выніку заняў чацвёртае месца.

У сезоне 2018, нягледзячы на неблагі старт, «Лакаматыў» хутка саступіў асноўным канкурэнтам і ўжо не прэтэндаваў на выхад у Вышэйшую лігу. У ліпені замест Паўла Крэчына, які кіраваў камандай на працягу чатырох гадоў, новым трэнерам стаў яго памочнік Андрэй Гараўцоў. Пад яго кіраўніцтвам «Лакаматыў» атрымаў некалькі перамог і выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі, у чэмпіянаце каманда паднялася ў верхнюю палову табліцы, аднак сезон скончыла на шостым месцы.

У сезоне 2019 каманду ўзначаліў новы трэнер Аляксей Шубянок. «Лакаматыў» з самага пачатку апынуўся ў верхняй частцы табліцы, доўгі час каманда вяла барацьбу за трэцяе месца з брэсцкім «Рухам», у выніку саступіла толькі пасля апошняга тура па асабістым сустрэчам і стала чацвёртай. У пачатку 2020 года Аляксей Шубянок памяняўся пасадамі са сваім памочнікам Андрэем Гараўцовым, які такім чынам зноў узначаліў каманду. Каманда добра пачала сезон 2020, ідучы сярод лідараў, аднак у другой палове сезона выключылася з барацьбы за найвышэйшыя месцы і стала пятай. Пры гэтым ігрок чыгуначнікаў Андрэй Салавей з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У пачатку сезона 2021 каманда страціла лідараў, якіх запрасілі іншыя клубы, але здолела выставіць баяздольны склад. Добра выступаючы супраць аўтсайдараў, «Лакаматыў» тым не менш не здолеў скласці істотнай канкурэнцыі лідарам і знаходзіўся пераважна ў сярэдзіне табліцы. Замест Андрэя Салаўя асноўным нападнікам каманды стаў Дзяніс Казлоўскі, які хутка выбіўся ў лідары па забітым галам і з 29 мячамі стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі. «Лакаматыў» жа скончыў сезон на шостым месцы з 12.

Чыгуначнікі добра пачалі сезон 2022, але пазней саступілі асноўным канкурэнтам, а шматлікія нічыі адкінулі каманду ў сярэдзіну табліцы. Толькі пад канец чэмпіянату «Лакаматыў» здолеў уключыцца ў барацьбу за магчымы выхад у Вышэйшую лігу, але фінішаваў шостым.

Эмблемы

Гісторыя назваў

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на жнівень 2022 года[4].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Андрэй Сілівончык 1988
30 Беларусь Бр Андрэй Шкваркоў 2000
4 Беларусь Аб Аляксандр Кучынскі 1996
13 Беларусь Аб Яўген Война 2000
18 Беларусь Аб Аляксей Цімашэнка 1986
22 Беларусь Аб Артур Чудук 1996
5 Беларусь ПА Дзмітрый Свірыдзенка 1997
6 Туркменістан ПА Вепа Жумаеў 2000
7 Беларусь ПА Павел Трафімчук 2001
8 Беларусь ПА Іван Жосткін 1991
9 Беларусь ПА Уладзіслаў Сычоў 2002
11 Беларусь ПА Уладзіслаў Драпеза 2001
Пазіцыя Імя Год нараджэння
21 Беларусь ПА Яўген Мілеўскі 1995
25 Беларусь ПА Мікалай Загвоздзін 1991
29 Беларусь ПА Юрый Музычэнка 2000
32 Беларусь ПА Андрэй Кухаронак 1988
44 Беларусь ПА Ягор Крэс 2003
97 Беларусь ПА Мікалай Старасценка 2003
Беларусь ПА Аляксандр Дыгун 2001
Беларусь ПА Мацвей Крычэўскі 2003
10 Беларусь Нап Аляксандр Янчанка 1995
14 Беларусь Нап Аляксей Цяслюк 1994
17 Беларусь Нап Ягор Целяпнёў 2003
26 Беларусь Нап Яўген Азерскі 1995

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2010Другая (Д3)7341641463–58521/16 фіналу
2011Другая (Д3)630149749–28511/16 фіналу
2012Другая (Д3)436209764–27691/16 фіналу
2013Другая (Д3)124203160–17631/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2014Першая (Д2)1230991233–38361/8 фіналу
2015Першая (Д2)8301281045–39441/16 фіналу
2016Першая (Д2)326128633–2444Чвэрцьфінал
2017Першая (Д2)430176749–36571/16 фіналу
2018Першая (Д2)6281010844–2940Чвэрцьфінал
2019Першая (Д2)428175660–24561/8 фіналу
2020Першая (Д2)526137656–38451/16 фіналу
2021Першая (Д2)633159956–39541/8 фіналу
2022Першая (Д2)624109539–24391/16 фіналу

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. АБФФ разрешила «Гомельжелдортрансу» обходиться без пресс-секретаря, врача, массажиста и специалиста по безопасности
  2. Всем 16 командам первой лиги сегодня были выданы лицензии для участия в чемпионате Беларуси
  3. Место «Гомельжелдортранса» в первой лиге займет гомельский «Локомотив»
  4. От “Сморгони” и “Волны” до “Осиповичей” и “Молодечно”. Заявки команд первой лиги

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Лакаматыў Гомель