wd wp Пошук:

ФК Тарпеда-БелАЗ

«Тарпеда-БелАЗ» — беларускі футбольны клуб з горада Жодзіна, заснаваны ў 1961 годзе. З 1992 года ўдзельнічае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 1994—2001 гадоў). Уладальнік Кубка Беларусі (2016).

Гісторыя

Каманда была заснавана ў 1961 годзе, на базе Беларускага аўтамабільнага завода. Першапачаткова мела назву «Ракета». Першы матч у гісторыі футбольны клуб з Жодзіна правёў 6 мая 1962 года. У Мінску аўтазаводцам супрацьстаяла моцная каманда «Гвардзеец». Сустрэча праходзіла ў роўнай барацьбе, аднак перамогу атрымалі гаспадары — 3:2. Менавіта гэты паядынак і стаў адпраўной кропкай у гісторыі каманды.

Адраджэнне калектыву звязана з імем Якава Шапіры, трэнера, які вывеў «аўтабудаўнікоў» у вышэйшы дывізіён у 2001 годзе.

У 2012 годзе клуб заняў апошняе месца ў Вышэйшай лізе і атрымаў права на стыкавыя матчы з «Гарадзеяй», што заняла другое месца ў Першай лізе. У першым матчы «Тарпеда» саступіла з лікам 0:1, але ў другім здолела ўзяць рэванш — 4:0 — і захавала месца ў эліце.

У верасні 2019 года галоўным трэнерам жодзінскай каманды стаў Юрый Пунтус, які ў 2020 годзе здолеў прывесці клуб да яго першых у гісторыі бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі.

2021 год

У пачатку 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У кваліфікацыі Лігі канферэнцый УЕФА 2020/2021 клуб сустракаўся з дацкім «Капенгагенам». З-за міжнародных санкцый і паветранай блакады «Тарпеда-БелАЗ» вымушаны быў правесці хатнюю гульню па-за межамі Беларусі. Першапачаткова разглядаўся варыянт з тульскім стадыёнам «Арсенал», аднак жодзінцам адмовілі, з-за чаго хатняя гульня прайшла на стадыёне «Цэнтральны» ў горадзе Казань, дзе каманда прайграла з лікам 0:5.

Сезон у чэмпіянаце Беларусі атрымаўся няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. У ліпені 2021 года Пунтус пакінуў пасаду галоўнага трэнера, якую заняў яго памочнік Сяргей Зяневіч. Трохі палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, жодзінская каманда фінішавала на восьмым месцы.

2022 год

Сезон 2022 жодзінская каманда пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Дзмітрыя Молаша. Страт чэмпіянату атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела паражэнні ў першых трох матчах, але неўзабаве выправіла становішча і апынулася ў сярэдзіне табліцы. Добрая гульня ў другой палове сезона дазваляла змагацца за болей высокія месцы, аднак няўпэўнены фініш пакінуў жодзінцаў на восьмым радку.

Папярэднія назвы

Дасягненні

БССР

Рэспубліка Беларусь

Цяперашні склад

Станам на верасень 2022 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
16 Беларусь Бр Сяргей Верамко 1982
21 Беларусь Бр Арсеній Забродскі 2003
91 Беларусь Бр Дзмітрый Дудар 1991
2 Беларусь Аб Аляксандр Чыж 1997
3 Расія Аб Віталь Усцінаў 1991
5 Беларусь Аб Ігар Бурко 1988
12 Беларусь Аб Аляксей Іваноў 1997
13 Беларусь Аб Аляксей Залескі 1994
66 Беларусь Аб Рыгор Марцьянаў 2002
88 Расія Аб Дзмітрый Яшын 1993
6 Беларусь ПА Кірыл Прамудраў 1992
7 Беларусь ПА Арсеній Галушка 2003
Пазіцыя Імя Год нараджэння
8 Беларусь ПА Анатоль Макараў 1996
10 Беларусь ПА Андрэй Хачатуран Капітан каманды 1987
11 Беларусь ПА Аляксей Анцілеўскі 2002
17 Беларусь ПА Антон Кавалёў 2000
18 Беларусь ПА Мікіта Пацко 1995
20 Бразілія ПА Ліпэ Велозу 1997
27 Беларусь ПА Яўген Бярозкін 1996
70 Беларусь ПА Вадзім Пабудзей 1994
96 Беларусь ПА Яўген Шаўчэнка 1996
97 Беларусь ПА Максім Мякіш 2000
33 Беларусь Нап Валерый Гарбачык 1995
Беларусь Нап Мікалай Макарэвіч 2002

Рэзервовы склад

Пазіцыя Імя Год нараджэння
92 Беларусь Бр Назар Чыж 2006
Беларусь Бр Аляксандр Абрамовіч 2001
Беларусь Бр Аляксей Чырыкаў 2002
22 Беларусь Аб Уладзімір Манаеў 2004
Беларусь Аб Уладзіслаў Агейчык 2004
Беларусь Аб Андрэй Кавальчук 2003
Беларусь Аб Глеб Кавальчук 2005
Беларусь Аб Мацвей Прыцкер 2005
Беларусь Аб Арцём Чугункоў 2005
Беларусь Аб Дзмітрый Шараў 2005
Беларусь Аб Сяргей Шыдлоўскі 2004
4 Беларусь ПА Іван Буценас 2000
87 Беларусь ПА Ягор Мычэлкін 2002
99 Беларусь ПА Вадзім Міхейчык 2001
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь ПА Глеб Баско 2004
Беларусь ПА Мікіта Быкаў 2004
Беларусь ПА Валерый Залешчанок 2003
Беларусь ПА Яўген Каліноўскі 2002
Беларусь ПА Канстанцін Канчаленка 2006
Беларусь ПА Дзмітрый Каралёнак 2001
Беларусь ПА Іван Кацюшын 2004
Беларусь ПА Іван Сівакоў 2002
Беларусь ПА Арцём Сідорык 2005
Беларусь ПА Іван Сіўкоў 2005
Беларусь ПА Уладзіслаў Скаўпнёў 2005
Беларусь Нап Уладзіслаў Жалевіч 2006
Беларусь Нап Іван Каралькевіч 2004
Беларусь Нап Кірыл Нябышынец 2006

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Першая (Д1)1315501013–31101/16 фіналу
1992/93Першая (Д1)1732242617–6881/8 фіналу Вылет у Другую лігу
1993/94Другая (Д2)8288101024–29261/8 фіналу
1994/95Другая (Д2)10301161337–35281/16 фіналу
1995Другая (Д2)111436513–15151/16 фіналу
1996Другая (Д2)72489724–20331/16 фіналу
1997Другая (Д2)530148837–25501/16 фіналу
1998Першая (Д2)5301510558–31551/16 фіналуЗмена назваў ліг
1999Першая (Д2)7301111855–43441/16 фіналу
2000Першая (Д2)7301361144–36451/16 фіналу
2001Першая (Д2)128213456–13661/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2002Вышэйшая (Д1)526134938–27431/8 фіналу
2003Вышэйшая (Д1)6301310744–25491/8 фіналу
2004Вышэйшая (Д1)430192957–28591/16 фіналу
2005Вышэйшая (Д1)426145740–25471/8 фіналу
2006Вышэйшая (Д1)1126791021–2730Чвэрцьфінал
2007Вышэйшая (Д1)4261110528–21431/16 фіналу
2008Вышэйшая (Д1)13307101325–36311/8 фіналу
2009Вышэйшая (Д1)826107931–2237Фіналіст
2010Вышэйшая (Д1)1133771933–58281/16 фіналу
Пераходныя матчы[upper-alpha 1]21103–1
2011Вышэйшая (Д1)6339141037–41411/16 фіналу
2012Вышэйшая (Д1)1130591617–3924Паўфінал
Пераходныя матчы[upper-alpha 2]21014–1
2013Вышэйшая (Д1)5321261433–38421/8 фіналу
2014Вышэйшая (Д1)4321311838–30501/16 фіналу
2015Вышэйшая (Д1)7261061031–2936Уладальнік
2016Вышэйшая (Д1)530139847–3348Чвэрцьфінал
2017Вышэйшая (Д1)530149743–27511/8 фіналу
2018Вышэйшая (Д1)530167736–18551/8 фіналу
2019Вышэйшая (Д1)6301361141–3645Чвэрцьфінал
2020Вышэйшая (Д1)330168655–3756Паўфінал
2021Вышэйшая (Д1)8301061438–4336Чвэрцьфінал
2022Вышэйшая (Д1)8301110935–3243Удзельчае
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць СКВІЧа, другой каманды Першай лігі 2010.
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Гарадзеі», другой каманды Першай лігі 2012.

Еўракубкі

Дэбют клуба ў еўракубках адбыўся 1 ліпеня 2010 года: у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА 2010/11 жодзінцы (якія трапілі ў турнір у як фіналісты Кубка) ўпэўнена перамаглі ісландскі «Фюлкір», але ў другім саступілі клубу ОФК з Сербіі.

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
2010/2011 Ліга Еўропы 1 к/р Ісландыя Фюлкір (Рэйк’явік) 3:0 (Х) 3:1 (Г) 6:1
2 к/р Сербія ОФК (Бялград) 2:2 (Г) 0:1 (Х) 2:3
2015/2016 Ліга Еўропы 1 к/р Албанія Кукесі 0:2 (Г) 0:0 (Х) 0:2
2016/2017 Ліга Еўропы 2 к/р Венгрыя Дэбрэцэн 2:1 (Г) 1:0 (Х) 3:1
3 к/р Аўстрыя Рапід (Вена) 0:0 (Х) 0:3 (Г) 0:3
2020/2021 Ліга канферэнцый 2 к/р Данія Капенгаген 1:4 (Г) 0:5 (Х) 1:9

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  2. Команда. Основной состав
  3. На 85-м году жизни умер заслуженный тренер Беларуси Михаил Андружейчик

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1961 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Тарпеда-БелАЗ