wd wp Пошук:

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (31-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2021 года.

Турнір пачыналі 16 каманд, аднак пасля 15 матчаў з-за фінансавых праблем са спаборніцтваў зняўся рэчыцкі «Спадарожнік», у застаўшыхся матчах яму былі прысуджаны тэхнічныя паражэнні 0:3. У лідары ж адразу выйшаў салігорскі «Шахцёр», які са старту выдаў рэкордную серыю з 13 перамог запар. У далейшым, нягледзячы на шэраг няўдач і канкурэнцыю з боку барысаўскага БАТЭ, салігорскі клуб здолеў захаваць першы радок і за тры туры да фінішу стаў чэмпіёнам, абараніўшы свой тытул папярэдняга года. За іншыя прызавыя месцы вялася вострая барацьба паміж БАТЭ, мінскім «Дынама», «Гомелем» і брэсцкім «Рухам», якая скончылася толькі ў апошнім туры: БАТЭ заняў другое месца, а «Дынама» стала трэцім.

Рэгламент

Як і ў папярэднім сезоне, у турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). Дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2021 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

У рэгламент турніру былі дададзены некалькі новаўвядзенняў. Яшчэ ў 2020 годзе было вырашана, што на полі ў сезоне 2021 у складзе кожнай каманды мусіць знаходзіцца як мінімум адзін ігрок 1999 года нараджэння або маладзей[1]. Раней падобныя ліміты ўводзіліся ў Першай і Другой лігах, аднак у Вышэйшай лізе ён быў ужыты ўпершыню.

У студзені 2021 года быў зацверджаны верхні ліміт заробкаў для футбалістаў і трэнераў[2].

У лютым 2021 года было вырашана, што ў матчах будзе дазволена рабіць па 5 замен з кожнага боку, адна з якіх — для ігракоў 1999 года нараджэння і маладзей[3]. Раней было дазволена максімум 3 замены; пашырэнне было зроблена ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ФІФА ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Захавалася патрабаванне аб наяўнасці мінімум шасці беларусаў на полі ў кожнай каманды.

22 лютага 2021 года адбылася жараб’ёўка турніру[4].

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Згодна з вынікамі сезона 2020, «Белшына» і «Смалявічы» страцілі месца ў Вышэйшай лізе, «Спадарожнік» і «Гомель» выйшлі з Першай лігі ў Вышэйшую. «Слуцк» перамог у стыкавых матчах «Крумкачы» і захаваў месца ў Вышэйшай лізе. У той жа час у пачатку 2021 года стала вядома, што «Гарадзея» адмаўляецца ад удзелу ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2021. На вакантнае месца маглі прэтэндаваць каманды, якія занялі ў Першай лізе месца не ніжэй за шостае. «Крумкачам» АБФФ адмовіла ў павышэнні, матывуючы гэта спачатку тым, што яны страцілі гэтае права ў стыкавых матчах, пасля — невыкананнем неабходных умоў для праходжання працэдуры ліцэнзавання[5]. «Арсенал» і «Лакаматыў», якія занялі ў Першай лізе 2020 чацвёртае і пятае месцы адпаведна, адмовіліся ад магчымасці павышэння. Прапанову атрымаць месца ў Вышэйшай лізе прыняла «Смаргонь»[6], якая заняла шостае месца ў Першай лізе 2020, і пасля паспяховага праходжання працэдуры ліцэнзавання далучылася да ўдзельнікаў Вышэйшай лігі.

Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі

Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2020

Клубы-ўдзельнікі

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (Беларусь)
Тарпеда-БелАЗТарпеда-БелАЗ ІслачІслач МінскМінск НёманНёман БАТЭБАТЭ Дынама (Брэст) РухДынама (Брэст)
Рух СмаргоньСмаргонь СлуцкСлуцк ШахцёрШахцёр ВіцебскВіцебск ГомельГомель СпадарожнікСпадарожнік СлавіяСлавія Мінскія клубы:Дынама МнМінскЭнергетык-БДУМінскія клубы:
Дынама Мн
Мінск
Энергетык-БДУГеаграфія удзельнікаў сезона 2021

Удзельнікі сезона 2021
Клуб Месца
ў сезоне
2020
Горад Стадыён Умяшчальнасць
БАТЭСярэбраны прызёрБарысаў«Барысаў-Арэна»13 121
Віцебск12ВіцебскЦСК «Віцебскі»8 200
Гомель2 Д2Гомель«Цэнтральны»14 300
Дынама Брэст4БрэстДАСК «Брэсцкі»10 060
Дынама Мінск6Мінск«Дынама»22 324
Іслач7Мінскі раёнФК «Мінск», Мінск
Гарадскі, Маладзечна
3 000
4 800
Мінск11МінскФК «Мінск»
«Трактар»
3 000
17 600
Нёман5ГроднаЦСК «Нёман»8 479
Рух8БрэстДАСК «Брэсцкі»10 060
Славія9Мазыр«Юнацтва»5 133
Слуцк14Слуцк«Гарадскі»1 886
Смаргонь6 Д2Смаргонь«Юнацтва»2 625
Спадарожнік1 Д2РэчыцаСДЮШАР-8, Гомель
«Цэнтральны»
1 003
3 000
Тарпеда-БелАЗБронзавы прызёрЖодзіна«Тарпеда»6 524
ШахцёрЧэмпіёнСалігорск«Будаўнік»4 200
Энергетык-БДУ10МінскРЦАР-БДУ
Гарадскі, Барысаў
1 500
5 402

Трэнеры і капітаны

Трэнеры і капітаны сезона 2021
Клуб Галоўны трэнер Капітан Адстаўкі трэнераў
БАТЭ Беларусь Віталь Жукоўскі Беларусь Станіслаў Драгун
Віцебск Беларусь Яўген Чарнухін Беларусь Арцём Скітоў
Гомель Беларусь Іван Біёнчык Беларусь Руслан Юдзянкоў
Дынама (Брэст) Беларусь Сяргей Кавальчук Беларусь Эдгар Аляхновіч
Дынама (Мінск) Беларусь Арцём Чалядзінскі (в.а.) Беларусь Сяргей Кісляк Беларусь Леанід Кучук (пасля 11-га тура)
Іслач Беларусь Арцём Радзькоў Беларусь Дзмітрый Камароўскі
Мінск Беларусь Вадзім Скрыпчанка Беларусь Юрый Астравух Расія Фёдар Шчарбачэнка (пасля 23-га тура)
Беларусь Сяргей Кузьмініч (в.а. у 24-м туры)
Нёман Беларусь Ігар Кавалевіч Беларусь Валерый Жукоўскі
Рух Беларусь Вячаслаў Грыгараў (в.а.) Беларусь Арцём Рахманаў Беларусь Кірыл Альшэўскі (пасля 18-га тура)
Славія Беларусь Міхаіл Марціновіч Беларусь Міхаіл Бараноўскі
Слуцк Беларусь Аляксандр Бразевіч Беларусь Ігар Бабко
Смаргонь Беларусь Ігар Трухаў Беларусь Леанід Ковель Беларусь Вячаслаў Герашчанка (пасля 22-га тура)
Беларусь Уладзіслаў Дукса (в.а. у 23―24 турах)
Спадарожнік Беларусь Аляксей Краўчанка (в.а.) Беларусь Ігар Ясінскі Беларусь Вячаслаў Ляўчук (пасля 11-га тура)[7]
Расія Віктар Кумыкоў[8]
Тарпеда-БелАЗ Беларусь Сяргей Зяневіч Беларусь Андрэй Хачатуран Беларусь Юрый Пунтус (пасля 17-га тура)
Шахцёр Беларусь Аляксей Бага Беларусь Юрый Кендыш Украіна Раман Грыгарчук (пасля 16-га тура)
Беларусь Сяргей Гурэнка (пасля 23-га тура)
Энергетык-БДУ Беларусь Уладзімір Бяляўскі Беларусь Яўген Юдчыц
Беларусь Данііл Мірошнікаў

Прадстаўніцтва па рэгіёнах

У 31-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны, акрамя Магілёўскай.

Рэгіён Колькасць камандаў Клубы
Сцяг Мінскай вобласці Мінская вобласць 5 БАТЭ, Іслач, Слуцк, Тарпеда-БелАЗ, Шахцёр
Сцяг Мінска Мінск 3 Дынама (Мінск), Мінск, Энергетык-БДУ
Сцяг Гомельскай вобласці Гомельская вобласць 3 Гомель, Славія, Спадарожнік
Сцяг Брэсцкай вобласці Брэсцкая вобласць 2 Дынама (Брэст), Рух
Сцяг Гродзенскай вобласці Гродзенская вобласць 2 Нёман, Смаргонь
Сцяг Віцебскай вобласці Віцебская вобласць 1 Віцебск
Сцяг Магілёўскай вобласці Магілёўская вобласць 0

Стадыёны

Стадыёны сезона 2021
БАТЭ (Барысаў) Віцебск Гомель Дынама (Брэст)
Рух (Брэст)
Дынама (Мінск) Іслач (Мінскі раён)
Мінск
Барысаў-Арэна ЦСК «Віцебскі» «Цэнтральны» ДАСК «Брэсцкі» «Дынама» Стадыён ФК «Мінск»
Умяшчальнасць: 13 121 Умяшчальнасць: 8 200 Умяшчальнасць: 14 300 Умяшчальнасць: 10 160 Умяшчальнасць: 22 324 Умяшчальнасць: 3 000
Трыбуны стадыёна
Іслач (Мінскі раён) Мінск Нёман (Гродна) Славія (Мазыр) Слуцк Смаргонь
Гарадскі, Маладзечна «Трактар» ЦСК «Нёман» «Юнацтва» Гарадскі «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 4 800 Умяшчальнасць: 17 600 Умяшчальнасць: 8 479 Умяшчальнасць: 5 133 Умяшчальнасць: 1 886 Умяшчальнасць: 2 625
Спадарожнік (Рэчыца) Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Шахцёр (Салігорск) Энергетык-БДУ (Мінск)
СДЮШАР-8, Гомель «Цэнтральны» «Тарпеда» «Будаўнік» РЦАР-БДУ Гарадскі, Барысаў
Умяшчальнасць: 1 003 Умяшчальнасць: 3 000 Умяшчальнасць: 6 524 Умяшчальнасць: 4 200 Умяшчальнасць: 1 500 Умяшчальнасць: 5 402
Усходняя трыбуна гарадскога стадыёна ў Барысаве

Турнірная табліца

Месца Каманда Г В Н П Галы ± АЗаўвагі
1 Шахцёр (Салігорск) 30 24 3 3 62  18 +44 751-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2022/23
2 БАТЭ (Барысаў) 30 19 8 3 61  27 +34 652-і кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2022/23
3 Дынама (Мінск) 30 19 5 6 55  20 +35 621-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2022/23
4 Гомель 30 17 8 5 57  23 +34 59
5 Рух (Брэст) 30 16 10 4 52  28 +24 58
6 Дынама (Брэст) 30 8 14 8 32  32 0 38
7 Віцебск 30 9 10 11 37  41 4 37
8 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 30 10 6 14 38  43 5 36
9 Слуцк 30 9 8 13 36  44 8 35
10 Іслач (Мінскі раён) 30 9 7 14 38  47 9 34
11 Нёман (Гродна) 30 9 7 14 36  36 0 34
12 Мінск 30 8 9 13 32  52 20 33
13 Энергетык-БДУ (Мінск) 30 8 9 13 35  42 7 33
14 Славія (Мазыр) 30 8 8 14 42  50 8 32Стыкавыя матчы
15 Смаргонь 30 4 9 17 26  66 40 21 Выбыванне ў Першую лігу
16 Спадарожнік (Рэчыца) 30 2 1 27 12  82 70 7

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1 БАТ ВІЦ ГОМДБРДМНІСЛМІННГРРУХСЛМСЛУСМГСПРТЖДШАХБДУ
БАТЭ 4:0 3:2 0:2 1:1 2:2 1:0 3:0 3:2 3:0 3:0 1:0 2:1 3:0 1:0 2:1
Віцебск 0:0 0:0 3:1 0:0 0:4 3:1 2:0 0:0 2:2 0:0 5:0 3:0* 0:1 1:2 3:2
Гомель 2:2 4:1 0:0 2:0 2:0 5:0 2:0 0:0 3:0 4:1 0:0 2:0 1:1 2:3 4:0
Дынама Брэст 0:0 0:0 1:0 1:1 1:0 2:2 1:3 1:1 0:3 0:0 2:2 3:0* 3:2 0:3 0:1
Дынама Мінск 0:2 3:1 1:2 2:0 2:1 2:0 2:0 0:1 4:0 1:0 2:0 3:0* 3:0 1:2 2:0
Іслач 1:4 0:1 1:2 1:1 1:3 1:1 2:0 0:1 1:0 2:0 2:0 3:0* 0:0 0:1 0:4
Мінск 2:2 3:3 0:0 1:0 1:3 1:0 0:4 2:2 0:6 2:1 2:2 3:0* 0:2 0:3 2:1
Нёман 0:2 0:0 1:0 0:1 1:2 1:2 0:2 0:1 2:2 1:0 5:0 2:2 3:1 1:2 3:0
Рух 2:2 2:0 1:1 3:2 1:3 7:1 1:0 2:0 2:1 1:0 5:0 2:0 3:0 1:0 0:0
Славія-Мазыр 3:1 0:2 2:4 1:1 0:0 1:1 1:2 1:1 1:1 3:1 1:1 3:0* 0:1 0:4 2:3
Слуцк 3:4 1:2 1:4 1:1 1:1 2:1 2:2 1:1 3:0 2:1 2:1 3:2 2:0 1:4 2:0
Смаргонь 1:3 2:0 1:2 1:1 0:5 1:2 1:0 0:2 1:1 0:2 1:1 2:0 1:3 2:2 2:2
Спадарожнік 0:3* 4:3 0:3* 0:4 0:5 1:5 0:1 0:3* 0:3* 0:2 0:3* 0:3* 0:3* 1:2 0:3*
Тарпеда-БелАЗ 0:3 1:0 0:1 0:2 1:2 3:3 2:1 1:1 3:3 2:0 0:1 7:1 2:0 0:1 0:1
Шахцёр 1:0 2:0 0:1 1:1 1:0 4:0 1:0 1:0 4:1 4:1 1:1 3:0 3:0* 3:1 2:0
Энергетык-БДУ 1:1 2:2 3:2 0:0 0:1 1:1 1:1 1:1 0:2 2:3 1:0 3:0 0:1 1:1 1:2
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 28 лістапада 2021 Крыніца: [football.by](http://football.by/stat/belarus/2021/allresults.html) 1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку. \* Рэчыцкі «Спадарожнік» зняўся з турніру пасля 15-га тура, у застаўшыхся матчах камандзе было прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3. **Колеры**: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Стыкавыя матчы

Па выніках сезона мазырская «Славія», якая заняла 14-е месца, была вымушана бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць клуба «Крумкачы» з Мінска (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Славія» захавала месца ў Вышэйшай лізе.

Першы матч

2 снежня 2021
18:30
Славія (Мазыр) 1:0 (0:0) Крумкачы (Мінск) Стадыён: «Юнацтва»,
Мазыр
Гледачоў: 1560
Суддзя: Віталь Севасцьянік (Гродна)
Ф. Нарх Гол на 90+2 хвіліне 90+2' football.by

Адказны матч

5 снежня 2021
14:00
Крумкачы (Мінск) 0:0 (0:0) Славія (Мазыр) Стадыён: САК «Алімпійскі»,
Мінск
Гледачоў: 1100
Суддзя: Павел Каранец (Жодзіна)
football.by

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры

Ігрок Клуб Галы
1Гамбія Дэмбо ДарбоШахцёр19
2Беларусь Андрэй СалавейГомель18
3Украіна Станіслаў БеленькіДынама Брэст13
-Беларусь Максім СкавышБАТЭ / Шахцёр13
5Сенегал Аблай МбенгДынама Мінск10
6Нігерыя Стывен АльфрэдСлуцк9
-Беларусь Дзяніс ЛапцеўРух9
-Беларусь Руслан ЦевераўВіцебск9
9Беларусь Дзмітрый ГомзаГомель8
-Беларусь Дзмітрый КамароўскіІслач8
-Гана Франсіс НархСлавія8
-Украіна Дзмітрый ЮсаўІслач / БАТЭ8

Асістэнты

Ігрок Клуб Перадачы
1Украіна Андрэй БацулаДынама Мінск11
2Беларусь Павел НяхайчыкБАТЭ10
3Казахстан Уладзіслаў ВасільеўЭнергетык-БДУ8
-Беларусь Арцём КанцавыРух8
-Узбекістан Шахбоз УмараўБАТЭ8
-Беларусь Антон ШрамчанкаМінск8
7Албанія Валон АхмедзіШахцёр7
-Гамбія Дэмбо ДарбоШахцёр7
-Беларусь Аляксандр КсенафонтаўВіцебск7
-Беларусь Андрэй СалавейГомель7
-Бразілія Дыегу СантусВіцебск7

Крыніца: Football.By

Узнагароды

Узнагароды сезона 2021 былі абвешчаны 9 снежня 2021 года на цырымоніі «Зорны мяч»[9].

Клубныя ўзнагароды

Узнагарода Лаўрэат Заўвага
Прыз справядлівай гульні Дынама (Мінск) За найменшую колькасць жоўтых і чырвоных картак
Прыз глядацкіх сімпатый Гомель За найбольшую наведвальнасць
Прыз «За волю да перамогі» Гомель
БАТЭ
За найбольшую колькасць валявых перамог
Прыз «Двума складамі» Дынама (Мінск) За найлепшы сумарны вынік асноўнай і дубліруючай каманд

Індывідуальныя ўзнагароды

Узнагарода Лаўрэат
Найлепшая брыгада арбітраў Віталь Севасцьянік (Гродна),
Сяргей Фірыновіч (Гродна),
Сяргей Гідрэвіч (Гродна)
Найлепшы брамнік Беларусь Павел Паўлючэнка (Рух)
Найлепшы абаронца Украіна Андрэй Бацула (Дынама Мінск)
Найлепшы паўабаронца Беларусь Яўген Яблонскі (БАТЭ)
Найлепшы бамбардзір Гамбія Дэмбо Дарбо (Шахцёр) (19 галоў)
Самы карысны ігрок Гамбія Дэмбо Дарбо (Шахцёр) (19 галоў + 7 перадач)
Найлепшы нападнік Беларусь Андрэй Салавей (Гомель)
Найлепшы ігрок Гамбія Дэмбо Дарбо (Шахцёр)
Найлепшы трэнер Беларусь Іван Біёнчык (Гомель)

Зборныя чэмпіянату

Зборная «А»

Амплуа Ігрок Каманда
Бр Беларусь Павел Паўлючэнка Рух
Аб Украіна Андрэй Бацула Дынама Мінск
Аб Беларусь Ягор Філіпенка Шахцёр
Аб Харватыя Якаў Філіпавіч БАТЭ
Аб Беларусь Руслан Юдзянкоў Гомель
ПА Беларусь Арцём Канцавы Рух
ПА Беларусь Яўген Яблонскі БАТЭ
ПА Славакія Юліус Сёке Шахцёр
ПА Беларусь Антон Пуціла Дынама Мінск
Нап Беларусь Андрэй Салавей Гомель
Нап Гамбія Дэмбо Дарбо Шахцёр

Зборная «Б»

Амплуа Ігрок Каманда
Бр Беларусь Раман Сцяпанаў Дынама Брэст
Аб Сербія Нікола Анціч Шахцёр
Аб Беларусь Аляксандр Сачыўка Шахцёр
Аб Сербія Аляксандар Філіпавіч БАТЭ
Аб Беларусь Глеб Шаўчэнка Шахцёр
ПА Беларусь Вадзім Пабудзей Гомель
ПА Беларусь Дзяніс Грачыха Рух
ПА Беларусь Аляксандр Сялява Дынама Мінск
ПА Узбекістан Шахбоз Умараў БАТЭ
Нап Беларусь Максім Скавыш БАТЭ / Шахцёр
Нап Украіна Станіслаў Беленькі Дынама Брэст

Зноскі

  1. Исполком АБФФ ввел новый лимит на молодых игроков с сезона-2020/21
  2. Не более 15 тысяч рублей футболистам, не более 8 - тренерам. В Беларуси введен потолок зарплат
  3. В АБФФ заседал исполком. Рассмотрели лимиты, вознаграждения, количество замен и льготы новичкам
  4. Кто и с кем сыграет в первом туре высшей лиги сезона-2021? В Доме футбола прошла жеребьевка календаря
  5. Футбол. БФФ — “Крумкачам” об отказе в лицензировании: членство ООО “НФК Крумкачы” составляет менее двух лет подряд
  6. “Сморгонь” сыграет в высшей лиге в сезоне-2021
  7. Пасля 7-га тура не выконваў абавязкі, фармальна выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера быў Юрый Лукашоў, аднак фактычна камандай кіраваў Віктар Кумыкоў
  8. Фактычна выконваў абавязкі галоўнага трэнера ў 8—11 турах, пасля быў прызначаны галоўным трэнерам, але абавязкаў ужо не выконваў
  9. Лауреаты года. Гомель в авангарде

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нацыянальныя футбольныя чэмпіянаты ў сезоне 2021/2022
Катэгорыя·Спорт у Беларусі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Катэгорыя·Нацыянальныя футбольныя чэмпіянаты ў сезоне 2020/2021
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты