wd wp Пошук:

Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013

Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 (23-і чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2013-га года.

У турніры прымалі ўдзел 13 каманд, якія разыгрывалі дзве пуцёўкі ў Першую лігу.

З самага пачатку турніру ўпэўненае лідарства захапіў клуб «Гомельчыгунтранс», які за 7 тураў да канца чэмпіянату забяспечыў выхад у дывізіён вышэй. За другое месца разгарнулася барацьба паміж мастоўскім «Нёманам» і мінскай «Зоркай-БДУ». Цягам першага круга на другім месцы ішлі мастаўчане, але шэраг няўдалых матчаў «Нёмана» у сярэдзіне другога круга дазволіў «Зорцы-БДУ» перагнаць канкурэнтаў. Але «Нёман» не здаваўся і атрымаў у канцы турніру 6 перамог запар (у тым ліку над «Гомельчыгунтрансам» 4:1 у 24-м туры — адзінае паражэнне гомельскага клуба). «Зорка-БДУ» ж у перадапошнім туры прайграла «Оршы» (0:1) і саступіла другі радок мастаўчанам, якія занялі другое месца і атрымалі пуцёўку ў Першую лігу.

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія выйшлі ў Першую лігу з Другой лігі

Клубы, якія выбылі з Першай лігі ў Другую лігу

Клубы, якія спынілі выступленні ў Другой лізе

Новыя клубы, якія заявіліся ў Другую лігу

Іншыя змены

Клубы-ўдзельнікі

Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 (Беларусь)
ОршаОрша НёманНёман АЛФ-2007, Зорка-БДУ, Партызан-МТЗАЛФ-2007, Зорка-БДУ, Партызан-МТЗ ЛівадыяЛівадыя ЖлобінЖлобін АсіповічыАсіповічы Маладзечна-2013Маладзечна-2013 Віцебск-2Віцебск-2 КобрынКобрын БаранавічыБаранавічы ГомельчыгунтрансГомельчыгунтрансГеаграфія ўдзельнікаў сезона 2013

Клуб Месца ў сезоне 2012 Горад Стадыён
АЛФ-2007-МінскБДАТУ
Асіповічы18Асіповічы«Юнацтва»
Баранавічы13Баранавічы«Лакаматыў»
Віцебск-219ВіцебскЦСК (штучнае поле)
Гомельчыгунтранс4ГомельСДЮШАР-8 (штучнае поле)
Жлобін10Жлобін«Лакаматыў»
Зорка-БДУ7МінскРЦАП-БДУ
Кобрын-Кобрын«Юнацтва»
Лівадыя14ДзяржынскГарадскі
Маладзечна-201315МаладзечнаГарадскі
Нёман11Масты«Нёман»
Орша17ОршаЦСК
Партызан-МТЗ-Мінск«Алімпійскі»

Прадстаўніцтва па рэгіёнах

У турніры прымалі ўдзел клубы з усіх абласцей краіны.

Рэгіён Колькасць камандаў Клубы
Сцяг Мінска Мінск 3 АЛФ-2007, Зорка-БДУ, Партызан-МТЗ
Сцяг Брэсцкай вобласці Брэсцкая вобласць 2 Баранавічы, Кобрын
Сцяг Віцебскай вобласці Віцебская вобласць 2 Віцебск-2, Орша
Сцяг Гомельскай вобласці Гомельская вобласць 2 Гомельчыгунтранс, Жлобін
Сцяг Мінскай вобласці Мінская вобласць 2 Маладзечна-2013, Лівадыя
Сцяг Гродзенскай вобласці Гродзенская вобласць 1 Нёман
Сцяг Магілёўскай вобласці Магілёўская вобласць 1 Асіповічы

Турнірная табліца

Месца Каманда Г В Н П Галы ± АЗаўвагі
1 Гомельчыгунтранс (Гомель) 24 20 3 1 60  17 +43 63 Выхад у Першую лігу
2 Нёман (Масты) 24 15 6 3 64  29 +35 51
3 Зорка-БДУ (Мінск) 24 14 7 3 45  16 +29 49
4 Жлобін 24 13 2 9 47  48 1 41
5 Баранавічы 24 11 3 10 37  33 +4 36
6 Орша 24 10 5 9 41  25 +16 35
7 Кобрын 24 11 2 11 41  42 1 35
8 Лівадыя (Дзяржынск) 24 6 8 10 25  44 19 26
9 Асіповічы 24 5 8 11 28  35 7 23
10 Маладзечна-2013 24 6 4 14 32  51 19 22
11 Партызан-МТЗ (Мінск) 24 5 7 12 26  46 20 22
12 АЛФ-2007 (Мінск) 24 4 8 12 24  41 17 20
13 Віцебск-2 24 2 5 17 22  65 43 11

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

ГЧТ Нём БДУ Жло Бар Орша Коб Лів Асі Мал МТЗ АЛФ В-2
Гомельчыгунтранс 2:21:06:12:12:13:15:03:01:02:03:27:0
Нёман 4:12:23:11:00:34:07:14:03:03:12:16:1
Зорка-БДУ 1:21:11:12:12:01:00:01:12:02:01:03:1
Жлобін 0:23:21:53:03:24:32:13:13:23:00:13:1
Баранавічы 0:12:20:22:11:04:10:10:01:30:04:12:1
Орша 0:10:11:03:11:25:15:00:12:11:10:04:1
Кобрын 1:44:10:23:42:01:11:11:33:01:04:05:0
Лівадыя 0:21:20:31:12:01:10:12:22:11:13:12:0
Асіповічы 0:11:30:04:01:20:10:12:20:01:11:11:2
Маладзечна-2013 0:21:43:30:24:61:51:03:01:41:12:22:1
Партызан-МТЗ 1:53:70:20:3*1:31:02:32:13:20:11:12:2
АЛФ-2007 1:10:01:33:11:32:21:20:11:01:31:42:0
Віцебск-2 1:10:00:62:30:31:31:22:22:33:20:10:0

Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў «Орша» змешчана ў турнірнай табліцы вышэй за «Кобрын», а «Маладзечна-2013» вышэй за «Партызан-МТЗ» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах.
2. У матчы «Партызан-МТЗ» — «Жлобін» гаспадарам залічана тэхнічнае паражэнне (0:3).
3. У радках паказаны вынікі хатніх матчаў камандаў, у слупках — гасцявых.

Крыніца: football.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·2013 год у футболе
Катэгорыя·Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спорт у Беларусі ў 2013 годзе