wd wp Пошук:

Жодзіна

Жо́дзіна[4] (афіц. транс.: Žodzina) — горад абласнога падпарадкавання, які знаходзіцца на тэрыторыі Смалявіцкага раёна (не ўваходзіць у яго склад) Мінскай вобласці Беларусі. Насельніцтва — 64 303 чал. (2017)[5].

Геаграфія

Знаходзіцца за 44 км ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. Горад размешчаны на Цэнтральнабярэзінскай раўніне Верхнебярэзінскай нізіны. Каля 70 % усёй тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 180—220 м над узроўнем мора, на р. Плісе.

Плошча тэрыторыі горада: больш за 23 км²

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню згадваецца каля 1688 г. як в. Жодзіна Слабада ў Менскім ваяводстве на рацэ Паджодзінцы, належала Радзівілам.

Пад уладай Расійскай імперыі

З 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі, Мінскай губерні. З завяршэннем будаўніцтва чыгункі Масква — Брэст (1871) — чыгуначная станцыя.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

З 1924 г. стала цэнтрам сельсавета Смалявіцкага раёна. 21 студзеня 1958 года вёска Жодзіна пераўтворана ў пасёлак гарадскога тыпу з уключэннем у яго склад пасёлкаў Смалявіцкай ДРЭС (з 1979 года Жодзінская ЦЭЦ)., завода дарожных і меліярацыйных машын і вёсак Зарэчча і Крушынкі[6]. У 1958 г. быў пабудаваны Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ).

З 1963 года — горад абласнога падпарадкавання.

У 1964 годзе да Жодзіна былі далучаны вёскі Судабоўка і Дымкаўка.[7]

Насельніцтва

Дэмаграфія

Рэлігія

Эканоміка

Прадпрыемствы электраэнергетыкі, машынабудавання (БелАЗ) і металаапрацоўкі, харчовы, лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініцы «Дружба», «Раніца». Жодзінская ГЭС, Жодзінская ЦЭЦ.

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Жодзінская школа вядзе сваё летазлічэнне з 1864 г., калі пастановай Барысаўскай павятовай камісіі па народнай адукацыі ў сяле Жодзіна адкрылася народная вучэльня. Да 1901 г. вучэльня месцілася ў драўлянай хаце пры царкве. У горадзе працуе:

Культура і грамадства

Цэнтральная гарадская бібліятэка — інфармацыйны і грамадска-культурны цэнтр горада Жодзіна.

Сродкі масавай інфармацыі

Мясцовая прэса прадстаўлена гарадскою грамадска-палітычнай газетай «Жодзінскія навіны(англ.) бел.» [19]. Выдаецца са студзеня 1991 г.

Славутасці

Страчаная спадчына

Спорт

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Жодзіна

Сімволіка горада

Герб і сцяг горада

Асноўны артыкул: Герб Жодзіна

Гімн горада

Музыка і словы С. Ждановіча.

У Беларусі на Міншчыне,

Над ціхаплыннай Плісой,

Горад, вядомы між іншымі

Волатаў слаўнай сям’ёй.

Прыпеў:

Жыхары горада,

Шчасця, ды сто год вам,

Працы ў божы дзень, моцнай сям’і,

Мірнага неба ўсім,

Сталым і маладым,

Разам ствараем лёс, разам заўжды!

Са старажытнаю назваю

Ды маладою душой,

Жодзіна, зоркаю яснаю

Ззяй на Радзіме сваёй!

Гарады-пабрацімы

Гарады-пабрацімы

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://zhodinonews.by/2019/01/16/novyj-predsedatel-zhodinskogo-gorispolkoma-dmitrij-zablockij-pristupil-k-rabote/Жодзінскія навіны.
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  5. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Жодзіна, Смалявіцкага раёна, Мінскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 21 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  7. Але ўжо ў 1964 годзе Навуковы ўвайшоў у гарадскую мяжу. Тады ж да горада былі далучаны вёскі Судабоўка, Дымкаўка
  8. Вячаслаў Насевіч. Смалявіччына ў перыяд феадалізму // Літаратура/Памяць/Смалявіцкі раён і Жодзіна — С. 27—48; 58—59.
  9. 1 2 3 Беларусь, 1995
  10. Жодино // Літаратура/Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (3-е выданне)
  11. Жодино // Літаратура/Вялікі энцыклапедычны слоўнік
  12. 1 2 3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  18. https://zhodino-edu.gov.by/%D1%83%D1%87%D1%80%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F/%D1%83%D1%87%D1%80%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%B4%D0%BE%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F
  19. http://www.zhodinonews.by
  20. http://wwii.space/%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%82%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B8-%D0%B8-%D0%BC%D0%B5%D0%BC%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B-%D0%BC%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%82/4/
  21. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 39. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
  22. https://www.0564.ua/news/3344215/krivij-rig-rozirvav-pobratimski-stosunki-z-biloruskim-mistom-zodino

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жодзіна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Гарады абласнога падпарадкавання Беларусі