wd wp Пошук:

ФК Дняпро Магілёў

«Дняпро» — беларускі футбольны клуб з горада Магілёва, заснаваны ў 1960 годзе. Па выніках сезона 2022 страціў месца ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

У савецкі час гуляў у заходняй зоне Другой лігі чэмпіянату СССР, найвышэйшае дасягненне — выхад у Першую лігу (1982, у Першай лізе выступаў у 1983 годзе).

Па выніках сезона 2018 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе. Аднак, 8 лютага 2019 года было абвешчана аб падпісанні дагавора аб намерах з мінскім «Промнем», згодна з якім прадугледжвалася стварэнне аб’яднанай каманды ў Вышэйшай лізе. Пасля гэтага шэраг ігракоў магілёўскага клуба адправіліся на прагляд у «Прамень», некаторыя з іх падпісалі кантракт, астатнія разышліся па іншых клубах. 20 сакавіка 2019 года «Прамень» афіцыйна абвясціў аб пераездзе ў Магілёў і змене назвы на «Дняпро». Асноўную каманду ўзначалілі спецыялісты «Промня», а дубль склаўся з ігракоў і трэнераў былога «Дняпра», юнацкія ж каманды ў двух клубах засталіся асобнымі.

Па выніках сезона 2019 аб’яднаная каманда «Дняпро» страціла месца ў Вышэйшай лізе. Клуб меў істотныя даўгі, у выніку яго пакінулі ўсе ігракі і трэнеры. Магілёўскія ўлады не здолелі дамовіцца аб перадачы клуба дзяржаве, таму быў заснаваны новы клуб пад афіцыйнай назвай «Дняпро-Магілёў», які далучыўся да Другой лігі. Выступаючы пераважна ўласнымі маладымі выхаванцамі, магілёўскі клуб упэўнена перамог у Другой лізе.

У сезоне 2021 каманда камплектавалася пераважна вопытнымі ігракамі, у тым ліку вяртала магілёўскіх выхаванцаў, далучаючы таксама некалькіх маладых ігракоў. Пачатак сезона атрымаўся няўдалым, і ў ліпені замест Ігара Чумачэнкі новым трэнерам стаў Вячаслаў Ляўчук. Пазней магілёўская каманда выдала некалькі неблагіх адрэзкаў, чаму паспрыялі добрыя бамбардзірскія паказчыкі нападніка Кірыла Сідарэнкі, які з-за траўмы прапусціў першую палову сезона, а на фінішы стаў другім бамбардзірам лігі. Тым не меней, дацягнуцца да лідараў «Дняпро» ўжо не здолеў, а два паражэнні на фінішы ад сераднякоў «Лакаматыва» і «Шахцёра» канчаткова пазбавілі каманду шанцаў на выхад у Вышэйшую лігу. Сезон «Дняпро» скончыў на 5-м месцы з 12.

У пачатку 2022 года каманда рыхтавалася да ўдзелу ў Першай лізе. Клуб пакінулі старшыня Дзмітрый Калачоў і галоўны трэнер Вячаслаў Ляўчук, новым трэнерам стаў Яўген Малчан, які раней узначальваў каманду «Дняпро-Юні» ў Другой лізе. Аднак, у канцы лютага брэсцкі «Рух» адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе, і АБФФ прапанавала «Дняпру» заняць вакантнае месца. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе[1]. Каманда ўвайшла ў сезон фактычна ў складзе, які рыхтаваўся яшчэ для Першай лігі, і хутка стала аўтсайдарам. У летняе трансферанае акно «Дняпро» таксама не здолеў падмацавацца з-за забароны на транфсеры, накладзенай ФІФА за нявыплату зарплаты легіянерам яшчэ за сезон 2018. У ліпені замест Малчана галоўным трэнерам стаў яго памочнік Юрый Лукашоў, але вынікі каманды істотна не палешыліся. У верасні Лукашоў пакінуў клуб, і Малчан зноў стаў на чале каманды, якая неўзабаве страціла шанцы на захаванне месца ў Вышэйшай лізе і ў сезоне 2022 фінішавала апошняй.

Эмблемы

Папярэднія назвы

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на ліпень 2022 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
13 Беларусь Бр Уладзімір Жураў 1991
27 Беларусь Бр Уладзімір Пяцігорац 1990
30 Беларусь Бр Андрэй Ігнатовіч 2003
5 Беларусь Аб Аляксей Фірсаў 2002
11 Украіна Аб Дзмітрый Цярэшчанка Капітан каманды 1987
17 Беларусь Аб Павел Маркаў 1991
23 Беларусь Аб Аляксей Дунаеў 2004
88 Беларусь Аб Фёдар Юркевіч 2003
7 Беларусь ПА Аляксандр Нямірка 2000
8 Беларусь ПА Арцём Фядзянін 1994
20 Беларусь ПА Павел Бардукоў 1993
22 Беларусь ПА Антон Лукашоў 2004
Пазіцыя Імя Год нараджэння
28 Расія ПА Юрый Клачкоў 1998
55 Беларусь ПА Мікіта Красноў 2004
70 Беларусь ПА Раман Куляшоў 2003
77 Беларусь ПА Глеб Жалезнікаў 1997
91 Беларусь ПА Уладзіслаў Пунінскі 2002
99 Беларусь ПА Павел Цеслюкевіч 1995
9 Беларусь Нап Кірыл Гусеў 1999
10 Беларусь Нап Раман Волкаў 1987
18 Беларусь Нап Ягор Малаткоў 2003
33 Беларусь Нап Красімір Капаў 1999
43 Беларусь Нап Марк Мокін 2006

Рэзервовы склад

Пазіцыя Імя Год нараджэння
40 Беларусь Бр Мікіта Сяднёў 2003
Беларусь Бр Захар Колеснеў 2004
Беларусь Бр Дзмітрый Лобараў 2005
29 Беларусь Аб Яраслаў Кастусёў 2004
Беларусь Аб Вадзім Афанасьеў 2005
Беларусь Аб Дзмітрый Жукаў 2003
Беларусь Аб Аляксей Заяц 2005
Беларусь Аб Міхаіл Кочын 2004
Беларусь Аб Уладзіслаў Мацыганаў 2005
Беларусь Аб Станіслаў Хадановіч 2005
4 Беларусь ПА Багдан Карцелеў 2004
Беларусь ПА Ілья Баразноўскі 2004
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь ПА Арцём Брутаў 2004
Беларусь ПА Даніла Глушакоў 2005
Беларусь ПА Ілья Зайцаў 2005
Беларусь ПА Данііл Катусаў 2003
Беларусь ПА Станіслаў Макараў 2004
Беларусь ПА Станіслаў Тара 2004
Беларусь ПА Яраслаў Чысцякоў 2005
Беларусь Нап Антон Галаўчук 2004
Беларусь Нап Ягор Леванькоў 2003
Беларусь Нап Павел Седзіч 2006
Беларусь Нап Арцём Шабека 2004
Беларусь Нап Аляксей Язэпаў 2005

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Першая (Д1)215112228–424Фіналіст
1992/1993Першая (Д1)532177854–3341Чвэрцьфінал
1993/1994Першая (Д1)430176745–22401/8 фіналу
1994/1995Першая (Д1)530129944–3533Паўфінал
1995Першая (Д1)61571726–23221/8 фіналу
1996Першая (Д1)9301161333–3639Паўфінал
1997Першая (Д1)430157848–3252Паўфінал
1998Вышэйшая (Д1)128214355–1267ЧвэрцьфіналЗмена назваў ліг
1999Вышэйшая (Д1)430179453–27601/8 фіналу
200Вышэйшая (Д1)730147955–33491/8 фіналу
2001Вышэйшая (Д1)926871129–37311/8 фіналу
2002Вышэйшая (Д1)9261061038–3736Чвэрцьфінал
2003Вышэйшая (Д1)9308101238–46341/8 фіналу
2004Вышэйшая (Д1)9301141529–3737Чвэрцьфінал
2005Вышэйшая (Д1)626127748–36431/16 фіналу
2006Вышэйшая (Д1)1226651529–47231/8 фіналу
2007Вышэйшая (Д1)1326581321–3323Чвэрцьфінал
2008Вышэйшая (Д1)9309111045–42381/16 фіналу
2009Вышэйшая (Д1)3261241031–26401/8 фіналу
2010Вышэйшая (Д1)8331171540–53401/16 фіналу
2011Вышэйшая (Д1)12336141329–51321/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2012Першая (Д2)128203575–22631/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2013Вышэйшая (Д1)1132961728–4233Паўфінал
Пераходныя матчы[upper-alpha 1]21103–1
2014Вышэйшая (Д1)12322141619–42201/8 фіналу
Пераходныя матчы[upper-alpha 2]20111–3 Вылет у Першую лігу
2015Першая (Д2)430175848–21561/16 фіналу
2016Першая (Д2)226204261–1963[upper-alpha 3]1/32 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2017Вышэйшая (Д1)1230681627–4826Паўфінал
2018Вышэйшая (Д1)1630372017–53161/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2019Вышэйшая (Д1)1430861632–4230ЧвэрцьфіналАб’яднанне з мінскім «Промнем»
Пераходныя матчы[upper-alpha 4]21013–3 Вылет у Першую лігу
2020Другая — Б (Д3)1201901105–9571/16 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д3)110[upper-alpha 5]91025–328 Выхад у Першую лігу
2021Першая (Д2)5331510858–3855ЧвэрцьфіналАтрыманне месца ў Вышэйшай лізе
2022Вышэйшая (Д1)1630332421–73121/8 фіналу Вылет у Першую лігу
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Гарадзеі», другой каманды Першай лігі 2013 (3:1, 0:0).
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Віцебска», трэцяй каманды Першай лігі 2014 (0:2, 1:1).
  3. З каманды знята 1 ачко за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусе і пераходах ігракоў АБФФ.
  4. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць брэсцкага «Руха», трэцяй каманды Першай лігі 2019 (1:2, 2:1, пен. 4:5).
  5. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 5—1—0, розніца мячоў 16—2.

Выступленні ў еўракубках

Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў УЕФА20020-3
Кубак Інтэртота1032515-28
Ліга Еўропы УЕФА833215-13
Усяго2065930-44
Сезон Спаборніцтва Раўнд Клуб Дома У гасцях Вынік
1995(руск.) бел. Кубак Інтэртота Група 8 Югаславія Бечэй
2:1
Польшча Погань
3:3
Францыя Каны
2:2
Румынія Фарул
0:2
1998(руск.) бел. Кубак Інтэртота 1 раўнд Венгрыя Дэбрэцэн
2:4
0:6
2:10
1998/99(руск.) бел. Ліга чэмпіёнаў УЕФА 1 раўнд Швецыя АІК
0:1
0:2
0:3
2000(руск.) бел. Кубак Інтэртота 1 раўнд Данія Сількебарг
2:1
2:1
4:2
2 раўнд Чэхія Хмел
0:2
2:6
2:8
2010/11 Ліга Еўропы УЕФА 1 кв. раўнд Албанія Лячы
7:1
1:1
8:2
2 кв. раўнд Нарвегія Стабек
1:1
2:2
3 кв. раўнд Чэхія Банік
1:0
2:1
3:1
Плэй-оф Іспанія Вільярэал
1:2
0:5
1:7

Выступленні ў неафіцыйных турнірах

Сезон Спаборніцтва Раўнд Клуб Вынік
1999(руск.) бел. Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А Расія Спартак (Масква)
0:3
Група А Літва Каўнас
1:2
Група А Грузія Дынама (Тбілісі)
5:3
2010(руск.) бел. Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А Кыргызстан Дардой-Дынама
3:1
Група А Латвія Металург (Ліепая)
4:3
Група А Расія Рубін (Казань)
1:2
Група А Казахстан Актабэ
1:3

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. “Днепр” официально подтвердил свое участие в высшей лиге в сезоне-2022
  2. Мужская

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай