wd wp Пошук:

ФК Хваля Пінск

«Хваля»беларускі футбольны клуб з горада Пінск, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

2013

Сезон 2013 «Хваля» пачала выдатна, атрымаўшы на старце 5 перамог запар. Пасля першага круга каманда ішла на чацвёртым месцы. Але ў другім крузе вынікі пайшлі на спад. Каманда выдала дзесяціматчавую серыю без перамог. Нягледзячы на тое, што серыя была перарвана ў апошнім туры перамогай над «Віцебскам» (1:0), «Хваля» скончыла сезон толькі на 12 месцы, што стала найгоршым вынікам з 2006 года.

2014

Перад пачаткам сезона 2014 «Хваля» страціла сваіх лідараў, замест якіх у каманду вярнуўся шэраг вопытных гульцоў-пінчан, таксама ў каманду прыйшлі маладыя ігракі з іншых клубаў. У выніку, каманда з самага пачатку турніру апынулася ў канцы табліцы, доўгі час «Хваля» змагалася за выжыванне (Першую лігу ў сезоне 2014 пакідаў адзін клуб) са «Слонімам». Цяжкім ударам для пінчукоў стала смерць брамніка Мікалая Адамца ў верасні 2014 года. У кастрычніку 2014 года, пасля ўдалай серыі «Слоніма», «Хваля» замацавалася на апошнім радку і ўжо за некалькі тураў да канца страціла шанцы застацца ў другім дывізіёне.

2015

У сезоне 2015 «Хвалю» прадстаўлялі ў асноўным уласныя выхаванцы. Камандзе ставілася задача вярнуцца ў Першую лігу, але гульня ў чэмпіянаце ішла не лепшым чынам — пінчукі саступілі сваім асноўным канкурэнтам. У ліпені 2015 года Вадзіма Бяленку на трэнерскім мастку замяніў Сяргей Шульжык, аднак ён не здолеў выправіць сітуацыю. Толькі ў канцы турніру каманда стала трывала атрымоўваць перамогі, аднак гэта не выратавала яе ад пятага месца і непападання нават у фінальны этап.

2016

Перад сезонам 2016 камандзе была пастаўлена мэта вярнуцца ў Першую лігу. «Хваля» была яўным фаварытам чэмпіянату і ў выніку ўпэўнена атрымала перамогу ў Другой лізе, забяспечыўшы першае месца за некалькі тураў да фінішу.

2017

Пасля выхаду ў Першую лігу каманда захавала асноўных ігракоў, да якіх далучыўся шэраг навабранцаў з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2017 каманда амаль адразу замацавалася ў цэнтры табліцы, у выніку скончыла сезон на сёмым месцы.

2018

Сезон 2018 атрымаўся для «Хвалі» няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы. У ліпені Сяргей Шульжык падаў у адстаўку, аднак пры новым трэнеры Віталі Кірылку сітуацыя не змянілася, і каманда скончыла сезон на 13-м месцы з 15.

2019

У пачатку 2019 года каманду ўзначаліў Алег Кароль, які прывёў шмат ігракоў са свайго былога клуба, «Слоніма-2017». Каманда ставіла мэты заняць месца ў верхняй палове табліцы, спачатку «Хваля» ішла ў сярэдзіне табліцы, але хутка шэраг няўдач адкінуў яе бліжэй да зоны вылету. У верасні Кароль пакінуў каманду, на яго месца быў прызначаны Вадзім Бяленка, аднак істотна гэта сітуацыю не выправіла, пінская каманда скончыла сезон на 12-м месцы.

2020

У 2020 годзе каманду папоўніла шмат ігракоў з вопытам выступу ў Вышэйшай лізе. Большую частку сезона «Хваля» знходзілася ў сярэдзіне табліцы і, нягледзячы на няўдалы фініш турніру (ніводнай перамогі ў васьмі апошніх матчах), заняла выніковае дзявятае месца.

2021

У пачатку 2021 года новым галоўным трэнерам стаў пінчанін Сяргей Ясковіч, які перад гэтым паспяхова ўзначальваў дзяржынскі «Арсенал». Каманда працягвала ўзмацоўвацца вопытнымі ігракамі, што прынесла плён — «Хваля» хутка замацавалася ў верхняй палове табліцы і часам прэтэндавала на прызавыя месцы. Толькі па выніках апошняга тура пінская каманда страціла шанцы на выхад у Вышэйшую лігу, фінішаваўшы чацвёртай.

2022

У сезоне 2022 «Хваля» лічылася аднім з фаварытаў і добра пачала, але пасля пайшлі няўдачы. Нягледзячы на шэраг перамог над канкурэнтамі, паражэнні працягваліся, і неўзабаве пінская каманда апусцілася ў сярэдзіну табліцы. «Хваля» яшчэ магла змагацца за выхад у Вышэйшую лігу, але няўдалы фініш пакінуў каманду на сёмым месцы.

Папярэднія назвы

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на кастрычнік 2022 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
12 Беларусь Бр Станіслаў Ляцко 2001
35 Беларусь Бр Антон Куратнік 1995
2 Беларусь Аб Уладзіслаў Карпеня 2001
7 Беларусь Аб Азам Раджабаў 1993
18 Беларусь Аб Антон Шэпелеў 1989
30 Беларусь Аб Сяргей Вадзяновіч 1995
31 Беларусь Аб Максім Чыж 1993
88 Беларусь Аб Дзмітрый Герман 1988
8 Беларусь ПА Дзмітрый Градабоеў 1991
10 Беларусь ПА Максім Грачыха 1993
11 Беларусь ПА Дзяніс Кавалевіч 2001
Пазіцыя Імя Год нараджэння
15 Беларусь ПА Віталь Кібук Капітан каманды 1989
22 Беларусь ПА Артур Кузьміч 2003
27 Беларусь ПА Максім Хадзянкоў 1993
41 Беларусь ПА Ілья Сушчынскі 2005
83 Беларусь ПА Сяргей Валадзько 1983
99 Беларусь ПА Артур Цішко 1996
9 Беларусь Нап Ілья Сень 1999
17 Беларусь Нап Уладзіслаў Фядосаў 1998
19 Беларусь Нап Кірыл Палхоўскі 2002
71 Беларусь Нап Ягор Бажко 2006

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Другая (Д2)31584320–13201/32 фіналу
1992/1993Другая (Д2)5301541152–4034Чвэрцьфінал
1993/1994Другая (Д2)328176558–21401/8 фіналу
1994/1995Другая (Д2)330168645–26401/16 фіналу
1995Другая (Д2)21492322–13291/16 фіналу
Пераходныя матчы[upper-alpha 1]21012–33
1996Другая (Д2)524108640–19381/16 фіналу
1997Другая (Д2)8301281043–36441/16 фіналу
1998Першая (Д2)330178554–22591/16 фіналуЗмена назваў ліг
1999Першая (Д2)1530681633–50261/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2000Другая — Б (Д3)61654717–24191/16 фіналу
2001Другая (Д3)7341731461–37541/16 фіналу
2002Другая (Д3)224164450–22521/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2003Першая (Д2)1630542128–59191/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2004Другая (Д3)424155462–25501/16 фіналу
2005Другая (Д3)226214157–16671/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2006Першая (Д2)8261041247–48341/16 фіналу
2007Першая (Д2)726116934–38391/16 фіналу
2008Першая (Д2)426153839–25481/8 фіналу
2009Першая (Д2)226163752–31511/16 фіналу
2010Першая (Д2)10301121731–48351/8 фіналу
2011Першая (Д2)7301361152–38451/16 фіналу
2012Першая (Д2)8288101024–45341/8 фіналу
2013Першая (Д2)12301161330–41391/16 фіналу
2014Першая (Д2)1630481826–62201/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2015Другая — Б (Д3)51895443–18321/16 фіналу
Матчы за 9 месца[upper-alpha 2]922006–1
2016Другая (Д3)124193287–40601/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2017Першая (Д2)7301341348–48431/16 фіналу
2018Першая (Д2)1328671523–49251/16 фіналу
2019Першая (Д2)1228561729–49211/16 фіналу
2020Першая (Д2)926671341–52271/16 фіналу
2021Першая (Д2)433168949–39561/16 фіналу
2022Першая (Д2)724106844–35361/16 фіналу
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць клуба «Шыннік» (Бабруйск), перадапошняй каманды Першай лігі 1995.
  2. Стыкавыя матчы супраць клуба «Тарпеда» (Магілёў), які заняў 5 месца ў групе А (2:1, 4:0).

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Основной состав

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1987 годзе