wd wp Пошук:

ФК Смаргонь

«Смаргонь»беларускі футбольны клуб з горада Смаргонь, заснаваны ў 1987 годзе. Па выніках сезона 2022 клуб атрымаў месца ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Першая каманда ў Смаргоні пабачыла свет у 1978 годзе. Прафесійны футбольны клуб пад назвай «Станкабудаўнік» быў заснаваны ў 1987 годзе.

У чэмпіянатах Беларусі каманда ўдзельнічала ў 1992—1994 гадах, але паказвала дрэнныя вынікі. У выніку ў 1994 годзе «Смаргонь» перайшла ў чэмпіянат вобласці. У 1998 годзе клуб вярнуўся ў чэмпіянат краіны, а ў 2002 годзе выйшаў у Першую лігу. У 2003—2005 гадах «Смаргонь» тройчы заставалася ў адным кроку ад выхаду ў Вышэйшую лігу.

У 2006 годзе каманда пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заняла другое месца і выйшла ў Вышэйшую лігу. У 2007—2009 гадах «Смаргонь» гуляла ў Вышэйшай лізе, дзе найлепшым вынікам стала восьмае месца ў 2008 годзе. У 2009 годзе «Смаргонь» заняла апошняе месца і вярнулася ў Першую лігу. Але і там смаргонцы апынуліся ў ніжняй палове турнірнай табліцы.

Сітуацыя выправілася ў 2013 годзе. «Смаргонь» папоўніла склад шэрагам вопытных ігракоў, якія дапамаглі клубу заняць шостае месца. Адзін з іх, Сяргей Крот, стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У сезоне 2014 пасля правальнага старту каманда стала трывала набіраць ачкі. У другой палове сезона «Смаргонь» актыўна ўмяшалася ў барацьбу за трэцяе месца, але ў выніку не здолела падвінуць адтуль «Віцебск» і скончыла сезон на чацвёртым радку. У 2015 годзе «Смаргонь» стала пятай. У сезоне 2016 амаль поўнасцю абнавіўся склад каманды, і «Смаргонь» спачатку апынулася ў ніжняй палове табліцы, але пазней сітуацыя выправілася, і сезон смаргонцы зноў скончылі на пятым месцы.

У пачатку 2017 года замест Мікалая Рындзюка галоўным трэнерам каманды стаў яго былы памочнік Аляксей Дварэцкі. Пасля перамог у першых двух турах вынікі «Смаргоні» рэзка пагоршыліся, і першую палову чэмпіянату каманда скончыла на апошнім месцы. Аднак, палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, «Смаргонь» выйшла з зоны вылету. Тым не менш, толькі ў апошнім туры каманда забяспечыла захаванне месца ў Першай лізе, заняўшы выніковае 13-е месца.

Сезон 2018 «Смаргонь» пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Мікалая Гергеля. Пасля добрага старту каманда пазней апусцілася ў ніжнюю частку табліцы. У жніўні Гергель быў звольнены, і трэнерам зноў стаў Аляксей Дварэцкі. Каманда скончыла сезон на 11-м месцы з 15.

Пачатак сезона 2019 для «Смаргоні» атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела шэсць паражэнняў у першых шасці турах, пасля чаго быў звольнены Аляксей Дварэцкі, а трэнерам быў прызначаны Павел Раднёнак. Вынікі пасля гэтага трохі палепшыліся, улетку быў значна зменены склад каманды, аднак пазней каманда ізноў стала цярпець паражэнні, у выніку скончыла сезон на перадапошнім 14-м месцы, пасля чаго Павел Раднёнак пакінуў пасаду.

У 2020 годзе «Смаргонь» узначаліў Вячаслаў Герашчанка, каманда ўзмацнілася добрымі выканаўцамі. У выніку атрымалася паказаць добры вынік, «Смаргонь» некаторы час ішла ў лідарах і ўзначальвала табліцу Першай лігі, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду з першых радкоў. Тым не менш, клуб завяршыў сезон на шостым месцы.

У пачатку 2021 года клуб атрымаў прапанову заняць месца ў Вышэйшай лізе, якое стала вакантным пасля адмовы «Гарадзеі» ад выступленняў. Паспяхова прайшоўшы працэдуру ліцэнзавання, «Смаргонь» у сезоне 2021 далучылася да элітнага дівізіёна. Аднак, хутка сабраная каманда не здолела стварыць канкурэнцыю іншым клубам, і «Смаргонь» разам з рэчыцкім «Спадарожнікам» апынулася ў канцы табліцы. У ліпені «Спадарожнік» зняўся з турніру, а «Смаргонь» добра падмацавалася і выдала неблагі адрэзак, але пазней зноў пайшлі паражэнні. У верасні Герашчанка быў адпраўлены ў адстаўку, камандай стаў кіраваць яго памочнік Уладзіслаў Дукса разам з маладым расійскім спецыялістам Антонам Міхашонкам, аднак пад іх кіраўніцтвам смаргонская каманда пацярпела два разгромныя паражэнні, пасля чаго новым трэнерам стаў Ігар Трухаў. Аднак і ён не здолеў выправіць сітуацыю, хутка «Смаргонь» пазбавілася шанцаў застацца ў Вышэйшай лізе і фінішавала на 15-м месцы.

У сезоне 2022 «Смаргонь» значна абнавіла склад, але здолела запрасіць шэраг вопытных ігракоў і лічылася адным з магчымых фаварытаў. Старт чэмпіянату атрымаўся няўпэўненым, каманда ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак пасля серыя з 9 перамог запар узняла каманду на першы радок табліцы. Далейшыя страты ачкоў не перашкодзілі за чатыры туры да фінішу гарантаваць вяртанне ў Вышэйшую лігу. Пасля гэтага «Смаргонь» прапусціла наперад «Нафтан» і заняла выніковае другое месца.

Папярэднія назвы

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на жнівень 2022 года[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Павел Ахрамчук 1993
16 Беларусь Бр Антон Велясюк 2003
Беларусь Бр Дзмітрый Лапко 1999
11 Беларусь Аб Сяргей Усеня 1988
14 Беларусь Аб Уладзіслаў Шубовіч 2000
17 Беларусь Аб Мікіта Дубіцкі 2003
20 Беларусь Аб Аляксандр Францаў 1997
44 Беларусь Аб Ілья Жукаў 2002
66 Камерун Аб Крысціян Інтсоен 1999
71 Беларусь Аб Уладзіслаў Кавалевіч 2000
Беларусь Аб Максім Аўгусціновіч 2003
Беларусь Аб Вадзім Дак 2003
5 Беларусь ПА Віталь Ліхцін 1995
6 Беларусь ПА Філіп Рудзік 1987
Пазіцыя Імя Год нараджэння
7 Расія ПА Цімур Лабанаў 2000
10 Беларусь ПА Дзмітрый Тамела 1992
19 Беларусь ПА Дзмітрый Барысаў 1995
26 Беларусь ПА Сяргей Кішко 2002
39 Беларусь ПА Ягор Сямёнаў Капітан каманды 1988
Беларусь ПА Яўген Касевіч 2004
Беларусь ПА Артур Мардаян 2003
Беларусь ПА Ягор Роман 2003
18 Беларусь Нап Мацвей Дукса 2003
29 Расія Нап Дзяніс Крукаў 1999
77 Беларусь Нап Максім Краўцоў 2002
88 Беларусь Нап Альберт Капыціч 2002
99 Беларусь Нап Павел Горбач 2000

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Другая (Д2)1615311113–3471/16 фіналу
1992/1993Другая (Д2)1630452117–70131/16 фіналу Вылет у Трэцюю лігу
1993/1994Трэцяя (Д3)1734492127–8017
4 сезоны на аматарскім узроўні (Д4)
1998Другая — А (Д3)1226661426–5124
1999Другая — А (Д3)524118535–2341
2000Другая — А (Д3)422105728–23251/16 фіналуВыхад у фінальны раўнд
Другая (Д3)414[upper-alpha 1]53614–1718
2001Другая (Д3)234254563–16791/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2002Першая (Д2)1430851721–36291/32 фіналу
2003Першая (Д2)330177647–20581/16 фіналу
2004Першая (Д2)3301411549–21531/32 фіналу
2005Першая (Д2)330159657–35541/16 фіналу
2006Першая (Д2)226167357–27551/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2007Вышэйшая (Д1)1026681215–29261/16 фіналу
2008Вышэйшая (Д1)8301091126–39391/8 фіналу
2009Вышэйшая (Д1)1426291517–46151/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2010Першая (Д2)1230881433–43321/16 фіналу
2011Першая (Д2)1130971432–45341/16 фіналу
2012Першая (Д2)10287101123–32311/16 фіналу
2013Першая (Д2)6301371045–35461/8 фіналу
2014Першая (Д2)4301371042–32461/16 фіналу
2015Першая (Д2)530158760–41531/8 фіналу
2016Першая (Д2)526108840–39381/8 фіналу
2017Першая (Д2)13306111334–50291/16 фіналу
2018Першая (Д2)11286101219–44281/16 фіналу
2019Першая (Д2)1428461827–63181/16 фіналу
2020Першая (Д2)6261061029–26361/32 фіналуАтрыманне месца ў Вышэйшай лізе
2021Вышэйшая (Д1)1530491726–66211/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2022Першая (Д2)224164446–27521/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
  1. Уключаючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. От “Сморгони” и “Волны” до “Осиповичей” и “Молодечно”. Заявки команд первой лиги

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·ФК Смаргонь
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1987 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта