wd wp Пошук:

Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1996

Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1996  — трэці па рангу дывізіён па футболе сярод беларускіх каманд 1996-га года. Ліга, як і ў папярэднім сезоне, была падзелена на дзве падгрупы: А і Б. Першапачаткова ў турніры ўдзельнічалі 30 каманд (па 15 у кожнай падгрупе), але ў першым крузе са спаборніцтваў групы Б знялася каманда «Будаўнік» з Полацка (усе матчы з яе ўдзелам былі ануляваны), а падчас другога круга зняўся шклоўскі «Спартак» (усім, хто не паспеў з ім згуляць, прысуджана тэхнічная перамога 3:0). Пераможца кожнай падгрупы і пераможца стыкавых матчаў паміж клубамі, якія занялі другое месца ў падгрупах, складалі тройку, якая атрымоўвала павышэнне ў Другую лігу. У падгрупах А і Б перамаглі адпаведна барысаўскі БАТЭ і ФК «Вейна» з Магілёўскага раёна, якія разам з пераможцам стыкавых матчаў рагачоўскім «Дняпро» прайшлі ў дывізіён вышэй.

Турнірная табліца

Падгрупа А

Месца Каманда Г В Н П Галы ± АЗаўвагі
1 БАТЭ (Барысаў) 28 25 2 1 79  10 +69 77 Выхад у Другую лігу
2 Белаазёрск 28 22 2 4 53  23 +30 68Стыкавыя матчы
3 МПКЦ-96 (Мінск) 28 21 5 2 73  19 +54 68
4 Аўтапровад (Шчучын) 28 15 5 8 57  37 +20 50
5 Верас (Высокая Ліпа) 28 15 5 8 44  27 +17 50
6 Граніт (Мікашэвічы) 28 14 4 10 52  36 +16 46
7 Нёман (Масты) 28 14 3 11 53  52 +1 45
8 АФВіС-РШВСМ (Мінск) 28 12 6 10 28  34 6 42
9 Дынама-2 (Брэст) 28 11 1 16 31  53 22 34
10 Ніва (Жыткавічы) 28 7 4 17 37  66 29 25
11 Змена-01 (Ваўкавыск) 28 7 2 19 24  53 29 23
12 Вертыкаль (Калінкавічы) 28 5 7 16 24  47 23 22
13 Палессе (Лунінец) 28 6 3 19 26  52 26 21
14 Нёман-2 (Гродна) 28 4 4 20 30  51 21 16
15 Бераст (Брэст) 28 4 3 21 20  71 51 15

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Падгрупа Б

Месца Каманда Г В Н П Галы ± АЗаўвагі
1 Вейна (Магілёўскі раён) 26 19 3 4 62  32 +30 60 Выхад у Другую лігу
2 Дняпро (Рагачоў) 26 19 1 6 65  29 +36 58Стыкавыя матчы
3 Зорка (Мінск) 26 17 4 5 63  24 +39 55
4 Энергетык (Новалукомль) 26 15 4 7 45  38 +7 49
5 Свіслач-Дах (Асіповічы) 26 14 5 7 43  21 +22 47
6 Палессе (Козенкі) 26 14 4 8 50  30 +20 46
7 Крышталь (Смалявічы) 26 14 3 9 43  30 +13 45
8 Энергія-ЦЭЦ-5 (Мар'іна Горка) 26 9 3 14 34  48 14 30
9 Атака-Аўра-Д (Мінск) 26 8 5 13 36  46 10 29
10 Колас (Чэрвень) 26 8 4 14 36  60 24 28
11 Энергія (Жлобін) 26 8 3 15 34  45 11 27
12 ЗЛіН (Гомель) 26 6 6 14 35  43 8 24
13 Дняпро-2 (Магілёў) 26 6 5 15 40  52 12 23
14 Спартак (Шклоў) 26 0 0 26 9  97 88 0

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Стыкавыя матчы

Месца ў Другой лізе 1997 атрымаў «Дняпро».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Спорт у Беларусі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе
Катэгорыя·1996 год у футболе