wd wp Пошук:

ФК Ашмяны-БДУФК

«Ашмяны-БДУФК» — былы беларускі футбольны клуб з горада Ашмяны.

Гісторыя

З 2007 года клуб выступаў у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, дзе займаў месцы ў ніжняй палове табліцы.

У пачатку 2015 года мінскі клуб «Славянін», шукаючы магчымасць пераехаць у іншы горад, здолеў дамовіцца аб пераездзе з кіраўніцтвам Ашмян. У выніку, у Другую лігу замест «Славяніна» была заяўлена каманда «Ашмяны». Каманда была ўкамплектавана пераважна былымі ігракамі «Славяніна», таксама ў яе склад быў запрошаны шэраг мясцовых футбалістаў. Галоўным трэнерам «Ашмян» стаў былы трэнер «Славяніна» Васіль Смірных. У сезоне 2015 «Ашмяны» адразу сталі адным з лідараў сваёй падгрупы А, аднак у выніку занялі трэцяе месца і выйшлі ў фінальны раўнд, дзе не здолелі ўзняцца вышэй за пяты радок.

У пачатку 2016 года, пасля спынення існавання першалігавай «Бярозы-2010» і адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4» ад павышэння «Ашмянам» было прапанавана месца ў Першай лізе, на што каманда адказала згодай[1]. Аднак, замацавацца ў Першай лізе не атрымалася — каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы. Улетку шэраг ігракоў «Ашмян» быў абвінавачаны ў арганізацыі дагаварных матчаў, яны былі выключаны з каманды, склад якой у выніку абнавіўся больш чым напалову. Восенню 2016 года галоўным трэнерам замест Васіля Смірных стаў Антуан Маёраў, але і ён не здолеў выратаваць каманду ад апошняга месца і вылету ў Другую лігу.

Сезон 2017 каманда, якая дапоўніла назву «Ашмяны» да «Ашмяны-БДУФК», пачала ў Другой лізе са штрафам у 5 ачкоў за ўдзел ігракоў у дагаварных матчах у папярэднім сезоне. Пачатак атрымаўся няўдалым — «Ашмяны» саступілі асноўным канкурэнтам і ўскладнілі сабе барацьбу за высокія месцы. Аднак пазней каманда набрала абароты і стала перамагаць у адным матчы за другім, нярэдка з разгромным лікам. У выніку «Ашмяны» неўзабаве апынуліся ў верхняй частцы табліцы і, разграміўшы ў апошнім туры «Любань» з лікам 12:1, занялі трэцяе месца. Пры гэтым нападнік «Ашмян» Дзмітрый Купнеўскі з 31 голам стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У сезоне 2018 «Ашмяны» таксама былі адным з фаварытаў Другой лігі, але даволі хутка адсталі ад «Руха» і «Крумкачоў» і былі вымушаны змагацца за трэцяе месца. Доўгі час паспяхова ўтрымліваючы трэці радок, у канцы сезону ашмянская каманда прапусціла наперад рэчыцкі «Спадарожнік» і фінішавала чацвёртай. У сезоне 2019 «Ашмяны-БДУФК» доўгі час вялі барацьбу за першынство з дзяржынскім «Арсеналам», у выніку каманда стала другой і выйшла ў Першую лігу.

У 2020 годзе, запрасіўшы некалькіх вопытных ігракоў, «Ашмяны-БДУФК» сталі серадняком Першай лігі і ў выніку скончылі сезон на 10-м месцы. Аднак, у пачатку 2021 года стала вядома, што з-за фінансавых цяжкасцей каманда не выступіць у Першай лізе і спыніць існаванне. Новая каманда з Ашмян, складзеная пераважна з мясцовых ігракоў, была заяўлена ў Другую лігу ў сезоне 2021.

Эмблемы

Папярэднія назвы

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2007Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4)1130941741–6631
2008Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4)1228851537–7329
2009Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4)1020301721–689
2010Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4)1020251324–5811
2011Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4)924841256–5128
2012Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4)1122411726–6613
2013Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4)1426242027–9710
2014Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4)1018111617–624
2015Другая — А (Д3)31895438–19321/16 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап514154522–2019Атрыманне месца ў Першай лізе
2016Першая (Д2)1426222215–64721/32 фіналу Вылет у Другую лігу
2017Другая (Д3)3261835100–275231/32 фіналу
2018Другая (Д3)428181982–33551/32 фіналу
2019Другая (Д3)228232399–24711/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2020Першая (Д2)1026681235–43261/16 фіналуСпыненне існавання

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Василий Смирных: «Ошмяны» не собирались в первую лигу, но раз уж появилась такая возможность…»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 2021 годзе
Катэгорыя·ФК Ашмяны-БДУФК
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі