wd wp Пошук:

Петрыкаў

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Петрыкаў (значэнні). Пе́трыкаў[2] (трансліт.: Pietrykaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Петрыкаўскага раёна, прыстань на р. Прыпяць. За 190 км ад Гомеля, 13 км ад чыгуначнай станцыі Муляроўка на лініі КалінкавічыЛунінец; аўтадарогі на Мазыр, Калінкавічы, Жыткавічы. Насельніцтва 10 076 чал. (2017)[3].

Гісторыя

На ўскраіне сучаснага Петрыкава беларускія археолагі выявілі славянскае селішча VI—VII ст. Яго жыхары выплаўлялі жалеза з балотнай руды і ляпілі посуд з гліны.[4]

Петрыкаў вядомы з 1523 года як мястэчка ў Вялікім Княстве Літоўскім. У гэты час ён уваходзіў у склад Слуцкага княства і належаў Алелькавічам.

У першай палове XVI стагоддзя князь Юрый Алелькавіч пабудаваў Петрыкаўскі замак, які быў разбураны ў 1534—1537 гадах падчас вайны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. У 1595—1596 гадах Петрыкаў двойчы быў захоплены атрадамі Севярына Налівайкі.

Падчас Казацкай вайны (1648—1654) быў базай паўстанцаў, з якой адпраўлялі боепрыпасы ў суседнія беларускія гарады. З 1600 да 1917 года буйны маёнтак Петрыкаў (Петрыкаў, Брынёў, Смятанічы, Сялюцічы, Ляскавічы, Найда, Боклань, Курыцічы, Белановічы і інш.) належаў графам Хадкевічам.

З 1793 г. у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Мазырскага павета. У 1848 годзе местачкоўцы былі вызвалены з прыгоннай залежнасці і пераведзены ў мяшчанскае званне[5].

З 1924 г.цэнтр раёна, з 1925 г. — горад.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, суднабудаўнічы-суднарамонтны завод, завод керамзітавага жвіру і інш. Гасцініца «Прыпяць».

Культура

Падлеткавы клуб «Пралескі» Петрыкаўскага РДК, клуб аматараў тэатра «Крэатыў» Петрыкаўскага РДК, клуб аматараў песні «Ад чыстага сэрца» Петрыкаўскага РДК, вакальная студыя Петрыкаўскага РДК.

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст.: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання: у 2 ч. Ч. 1 / Ю. М. Бохан, С. М. Цемушаў; пад рэд. Ю. М. Бохана. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2016. — С. 53.
  5. Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 64. Са спасылкай на: Городские поселения в Российской империи / [сост. по приказанию М-ва внутренних дел]. — Санкт-Петербург: Тип. К. Вульфа, 1863. — VIII, 684 с. — С. 137.
  6. 1 2 Беларусь, 1995
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Петрыкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Хадкевічы
Катэгорыя·Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мястэчкі Менскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара