wd wp Пошук:

ФК Белшына

«Белшына» — беларускі футбольны клуб з горада Бабруйск, заснаваны ў 1976 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Гуляе ў найвышэйшым дывізіёне з 1993 года (акрамя 2005, 2007—2009, 2017—2019 і 2021 гадоў). Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Спартак».

Гісторыя

БССР

Першыя афіцыйныя спаборніцтвы па футболе ў Бабруйску былі праведзены ў 1920 годзе. У 1920—1930-я гады рэгулярна праводзіліся першынствы горада, а таксама таварыскія матчы з камандамі іншых гарадоў. Бабруйскія футбалісты трывала траплялі ў створаную ў 1928 годзе зборную БССР. З 1920-х гадоў зборная Бабруйска пачынае ўдзельнічаць у чэмпіянаце БССР.

Футбольнае жыццё было перарвана Вялікай Айчыннай вайной, пасля яе заканчэння Бабруйск быў прадстаўлены на рэспубліканскай арэне камандай «Спартак», якая ў 1958 годзе стала чэмпіёнам БССР. Пазней Бабруйск быў прадстаўлены камандамі ДА (1960), «Старт» (1962), «Дзяржынец» (1963—1964), «Бярэзіна» (1965, 1976), «Мэблевік» (1966, 1967), якія не мелі значных поспехаў. Чарговы ўздым бабруйскага футбола звязаны з камандай «Будаўнік», якая ў 1972 і 1973 гадах станавілася чэмпіёнам БССР. У «Будаўніку» пачынаў сваю кар’еру Аляксандр Пракапенка.

У 1976 годзе Беларускі шынны камбінат стаў заснавальнікам каманды «Шыннік», якая неўзабаве стала выступаць у чэмпіянаце БССР, мела поспехі: у 1978 і 1987 гадах стала чэмпіёнам рэспублікі, у 1979 годзе — уладальнікам Кубка БССР.

У 1989 годзе адбыўся скандал — матч апошняга тура супраць мінскага СКІФа насамрэч не быў згуляны, а арганізатары паведамілі пра нібыта пра праведзеную сустрэчу з выніковым лікам 1:1. За гэты падлог «Шыннік» быў адхілены ад удзелу ў чэмпіянаце БССР. Сезон 1990 каманда правяла ў чэмпіянаце Магілёўскай вобласці.

1992—2006

У 1992 годзе, пасля заснавання чэмпіянату незалежнай Беларусі, «Шыннік» трапіў у Другую лігу (Д2), а праз два гады выйшаў у элітны дывізіён. У гэты час у Бабруйску існавала іншая каманда «Фандак», якая ў 1995 годзе змяніла назву на «Бабруйск», а па заканчэнні сезона спыніла існаванне. Пасля гэтага «Шыннік» застаўся адзінай бабруйскай камандай і змяніў назву на «Белшына».

У другой палове 1990-х гадоў «Белшына» была адным з лідараў беларускага футбола. Тройчы (у 1997, 1999 і 2001 гадах) каманда заваёўвала Кубак Беларусі, станавілася сярэбраным і бронзавым прызёрам, а ў 2001 годзе стала чэмпіёнам Беларусі. Сярод лідараў каманды тых часоў былі браты Эдуард і Ігар Градабоевы, Андрэй Хлебасолаў, Уладзімір Путраш, Дзмітрый Балашоў, Ігар Шусцікаў, Андрэй Хрыпач, Аляксандр Сяднёў, Валерый Шанталосаў.

З 2003 года вынікі клуба сталі пагаршацца. Па выніках сезона 2004 «Белшына» заняла апошняе месца і выбыла ў Першую лігу. На наступны год яна перамагла ў другім дывізіёне і вярнулася ў Вышэйшую лігу, але толькі на адзін год.

2007—2015

У 2007—2009 гадах «Белшына» зноў гуляла ў Першай лізе. Вярнуцца ў элітны дывізіён атрымалася толькі з трэцяй спробы, калі ў 2009 годзе каманду ўзначаліў малады спецыяліст Аляксандр Сяднёў. У Вышэйшай лізе каманда здолела замацавацца ў сярэдзіне табліцы, рабіла стаўку пераважна на маладых ігракоў, які не прабіліся ў іншых клубах, а таксама на ўкраінскіх футбалістаў. Так, у сезоне 2011 сярод найлепшых бамбардзіраў былі ігракі «Белшыны» Ягор Зубовіч, Дзмітрый Коўб і Максім Лісавы, якія пазней перайшлі ў больш статусныя клубы.

У канцы 2011 года Аляксандр Сяднёў прыняў прапанову ўзначаліць мінскае «Дынама», замест яго галоўным трэнерам стаў Сяргей Яромка. У ліпені 2011 года Сяднёў быў звольнены з «Дынама» і неўзабаве зноў узначаліў «Белшыну». У сезоне 2013 бабруйская каманда ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак на момант падзелу каманд на дзве шасцёркі апынулася ў ніжняй палове і страціла шанцы на высокія месцы, у сваёй шасцёрцы атрымлівала перамогу за перамогай і ўпэўнена заняла 7-е месца, на што не паўплывала нават зняцце 6 ачкоў за невыкананне рашэнняў АБФФ.

Сезон 2014 каманда правяла няўдала, хутка апынулася ў ніжняй палове і скончыла сезон на 10-м месцы з 12. У 2015 годзе «Белшына» таксама лічылася аўтсайдарам, але ў выніку паспяхова ішла па дыстанцыі і нават прэтэндавала на прызавыя месцы, у выніку скончыла сезон на чацвёртым радку, што пры пэўных раскладах давала права на ўдзел у Лізе Еўропы. Па заканчэнні сезона галоўны трэнер Аляксандр Сяднёў абвясціў аб тым, што пакідае клуб.

З 2016 года

У студзені 2016 года новым галоўным трэнерам быў прызначаны памочнік Сяднёва Віталь Паўлаў, які заявіў пра тое што каманда захавае большасць складу. Аднак літаральна праз тыдзень стала вядома аб тым, што да клуба праяўляюць цікавасць расійскія інвестары з кампаніі «СТМ-Спортменеджмент», якія паставілі задачу скласці канкурэнцыю лідарам беларускага футбола. Замест Паўлава трэнерам стаў расіянін Уладзімір Яжураў, амаль цалкам быў абноўлены склад, былі запрошаны вопытныя беларускія ігракі, а таксама маладыя расійскія, шэраг аргенцінскіх і іншых замежных футбалістаў. Аднак вынікі ў каманды пайшлі не найлепшым чынам. У чвэрцьфінале Кубка Беларусі «Белшына» саступіла наваполацкаму «Нафтану», а ў чэмпіянаце ішла ў сярэдзіне табліцы. У маі па выніках фіналу Кубка Беларусі апошняе месца ў Лізе Еўропы атрымала жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», пакінуўшы бабруйскі клуб па-за еўракубкамі. Яшчэ ў красавіку каманду па сямейных абставінах пакінуў Яжураў, кіраваць трэніровачным працэсам застаўся яго памочнік Вячаслаў Герашчанка, а ў чэрвені футбалісты пачалі пакідаць клуб. У ліпені 2016 года супрацоўніцтва з расійскімі інвестарамі, якія так і не здолелі дасягнуць паразумення з мясцовымі кіраўнікамі, было спынена, амаль усе прывезеныя футбалісты пакінулі Бабруйск (многія з іх далучыліся да новага інвестарскага праекта — брэсцкага «Дынама»). Галоўным трэнерам зноў стаў Віталь Паўлаў, які хутка збіраў каманду з ігракоў Першай лігі і тых, хто не меў практыкі і іншых клубах. З новым складам «Белшына» стала выступаць яшчэ горш і апусцілася ў ніз табліцы, па выніках сезона заняла перадапошняе месца і выбыла ў Першую лігу.

У канцы 2016 года Паўлаў перайшоў на працу ў «Слуцк», а «Белшыну» ўзначаліў Уладзімір Гольмак. Аднак ён ужо ў чэрвені 2017 года пакінуў каманду, выконваць абавязкі галоўнага трэнера да канца сезона застаўся яго памочнік Эдуард Градабоеў. Каманда праваліла сезон у Першай лізе, заняўшы толькі пятае месца.

У 2018 годзе галоўным трэнерам стаў Георгій Кандрацьеў. «Белшына» доўгі час змагалася за выхад у Вышэйшую лігу з мазырскай «Славіяй» і мінскім «Энергетыкам-БДУ», аднак у выніку саступіла ім. У кастрычніку Кандрацьеў быў адпраўлены ў адстаўку, каманду зноў узначаліў Градабоеў, аднак ён выправіць сітуацыю не здолеў і «Белшына» фінішавала трэцяй.

У студзені 2019 года галоўным трэнерам стаў Юрый Пунтус, які здолеў сабраць баяздольны склад. «Белшына» хутка апынулася сярод лідараў і змагалася за першы радок са «Смалявічамі». У верасні 2019 года Пунтус прыняў прапанову ўзначаліць жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», пасля чаго на чале «Белшыны» зноў стаў Эдуард Градабоеў, які завяршыў справу і вывеў бабруйчан у Вышэйшую лігу.

У 2020 годзе «Белшына» пераважна захавала першалігавы склад, істотна не ўзмацніўшыся, у выніку хутка апынулася сярод аўтсайдараў. У маі 2020 года Эдуард Градабоеў быў адпраўлены на адпачынак, каманду замест яго ўзначаліў памочнік Дзмітрый Мігас. Пазней Градабоеў вярнуўся да кіраўніцтва, але ў чэрвені канчаткова быў адпраўлены ў адстаўку. Дзмітрый Мігас зноў стаў на чале каманды, але не выратаваў яе ад 15-га месца з 16 і вылету ў Першую лігу.

У пачатку 2021 года амаль цалкам абнавіўся склад каманды. У лютым 2021 года новым галоўным трэнерам стаў Віталь Паўлаў, але з-за траўмы на працягу большай часткі сезона 2021 ён не працаваў з камандай, якой кіраваў яго памочнік Альберт Рыбак. Нягледзячы на дрэнны старт, хутка бабруйская каманда далучылася да лідараў. У маі 2021 года ФІФА прыняла рашэнне накласці трансферны бан на клуб, бо «Белшына» дагэтуль не пагасіла запазычанасць перад сваім былым легіянерам часоў расійскіх інвестараў[1]. Забарона на трансферы была знята ў канцы ліпеня[2]. У другой палове сезона бабруйская каманда змагалася за першае месца, але ў выніку скончыла сезон другой і выйшла ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2022 года Паўлаў і Рыбак памяняліся пасадамі, і апошні ўзначаліў каманду. «Белшына» здолела захаваць сваіх лідараў і пасля дрэннага старту ў сезоне 2022 стала набіраць ачкі, часам паказваючы неблагую гульню, хоць і не падымалася вышэй сярэдзіны табліцы на працягу ўсяго чэмпіянату. За некалькі тураў да фінішу гарантаваўшы сабе месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон, бабруйская каманда завяршыда турнір на 12-м радку.

Эмблемы

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на кастрычнік 2022 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[3].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
13 Беларусь Бр Мікіта Пацэнка 2002
24 Беларусь Бр Арцём Дзенісенка 1999
35 Беларусь Бр Іван Санько 1999
Беларусь Бр Аляксей Харытановіч 1995
3 Беларусь Аб Дзмітрый Зіновіч 1995
4 Беларусь Аб Уладзіслаў Салановіч 1999
19 Беларусь Аб Мікіта Сакалоўскі 2002
21 Беларусь Аб Артур Слабашэвіч 1989
30 Беларусь Аб Ягор Траякоў 1995
34 Беларусь Аб Кірыл Радзівонаў 2000
69 Беларусь Аб Міркарым Ях’ёеў 2002
Расія Аб Іван Бакланаў 1995
5 Беларусь ПА Ілья Кухарчык 1997
Пазіцыя Імя Год нараджэння
6 Нігерыя ПА Муса Іса 2002
7 Нігерыя ПА Сагір Абдулмаджыд 2002
8 Беларусь ПА Дзмітрый Велісевіч 1995
9 Беларусь ПА Мікіта Салановіч 2005
10 Казахстан ПА Іслам Часнакоў 1999
11 Расія ПА Ілья Васільеў Капітан каманды 1997
18 Беларусь ПА Аляксандр Александровіч 1997
22 Беларусь ПА Дзмітрый Дзенісенка 2004
23 Беларусь ПА Міхаіл Калядка 1988
Беларусь ПА Юрый Валовік 1993
17 Беларусь Нап Дзмітрый Вашкевіч 2000
27 Беларусь Нап Дзмітрый Гомза 1987
88 Расія Нап Ілья Белавус 1995

Рэзервовы склад

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь Бр Яўген Юрчанка 2002
2 Беларусь Аб Аляксей Матлах 2000
Беларусь Аб Кірыл Архіпенка 2004
Беларусь Аб Аляксандр Пашкрабнёў 2000
Беларусь Аб Ягор Пінчук 2005
Беларусь Аб Браніслаў Хартановіч 2003
Беларусь ПА Уладзіслаў Балотнікаў 2004
Беларусь ПА Аляксей Ганчароў 2005
Беларусь ПА Аляксандр Грынь 2003
Беларусь ПА Іаан Гузаў 2004
Беларусь ПА Данііл Жук 2003
Беларусь ПА Уладзіслаў Кавалёў 2005
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Беларусь ПА Мікіта Казлоў 2004
Беларусь ПА Андрэй Кантаеў 2005
Беларусь ПА Станіслаў Ламака 2002
Беларусь ПА Марат Лук’янаў 2004
Беларусь ПА Аляксандр Мацвееў 2003
Беларусь ПА Мікіта Міраеўскі 2000
Беларусь ПА Андрэй Навумчык 2001
Беларусь ПА Аляксей Пінчук 2004
Беларусь ПА Руслан Прахарэвіч 2004
Гвінея ПА Ібрахіма Сары Фафана 2000
Беларусь Нап Яўген Лаўрыновіч 2004

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Другая (Д2)216[upper-alpha 1]112324–9241/16 фіналу
1992/1993Другая (Д2)130218169–19501/16 фіналу Выхад у Першую лігу
1993/1994Першая (Д1)7301511441–4131Чвэрцьфінал
1994/1995Першая (Д1)1330791431–5023Паўфінал
1995Першая (Д1)151543817–29151/16 фіналу
Пераходныя матчы[upper-alpha 2]21013–2
1996Першая (Д1)330203767–3263Пераможца
1997Першая (Д1)230213667–30661/8 фіналу
1998Вышэйшая (Д1)328176547–1757ПераможцаЗмена назваў ліг
1999Вышэйшая (Д1)8301361152–4245Паўфінал
2000Вышэйшая (Д1)9301151442–3838Пераможца
2001Вышэйшая (Д1)126174543–20551/8 фіналу
2002Вышэйшая (Д1)8261241044–3837[upper-alpha 3]Паўфінал
2003Вышэйшая (Д1)1030881444–50321/8 фіналу
2004Вышэйшая (Д1)1630262221–6212Чвэрцьфінал Вылет у Першую лігу
2005Першая (Д2)130234361–19731/32 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2006Вышэйшая (Д1)1426161916–4691/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2007Першая (Д2)426157446–2649[upper-alpha 3]1/16 фіналу
2008Першая (Д2)326154734–21491/8 фіналу
2009Першая (Д2)126204255–15641/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2010Вышэйшая (Д1)6331291231–4245Паўфінал
2011Вышэйшая (Д1)5331212941–35481/16 фіналу
2012Вышэйшая (Д1)730791426–4030Чвэрцьфінал
2013Вышэйшая (Д1)732158942–3847[upper-alpha 4]Чвэрцьфінал
2014Вышэйшая (Д1)1032881642–5632Чвэрцьфінал
2015Вышэйшая (Д1)426127739–1943Чвэрцьфінал
2016Вышэйшая (Д1)15305101534–45251/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2017Першая (Д2)530147956–3047[upper-alpha 5]1/16 фіналу
2018Першая (Д2)328185559–2359Чвэрцьфінал
2019Першая (Д2)128215274–22681/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2020Вышэйшая (Д1)1530561934–71211/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2021Першая (Д2)233196869–42631/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2022Вышэйшая (Д1)12306121237–5030Удзельнічае
  1. Улічваючы дадатковы матч за першае месца супраць «Дынама-2» (паражэнне 0:3).
  2. Пераходныя матчы за месца ў вышэйшай лізе супраць пінскага «Камунальніка», другой каманды Другой лігі 1995.
  3. 1 2 З каманды зняты 3 ачкі за парушэнне рэгламенту.
  4. З каманды зняты 6 ачкоў за парушэнне рэгламенту.
  5. З каманды зняты 2 ачкі за за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.

Міжнародныя кубкі

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1997/1998 Кубак Кубкаў Кв. раўнд Эстонія Садам (Талін) 1:1 (Г) 4:1 (Х) 5:2
1 раўнд Расія Лакаматыў (Масква) 1:2 (Х) 0:3 (Г) 1:5
1998/1999 Кубак УЕФА 1 к/р Балгарыя ЦСКА (Сафія) 0:0 (Г) 1:3 (Х) 1:3
1999/2000 Кубак УЕФА Кв. раўнд Рэспубліка Кіпр Амонія (Нікасія) 1:5 (Х) 0:3 (Г) 1:8
2001/2002 Кубак УЕФА Кв. раўнд Славакія Ружамберак 1:3 (Г) 0:0 (Х) 1:3
2002/2003 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Паўночная Ірландыя Портадаўн 0:0 (Г) 3:2 (Х) 3:2
2 к/р Ізраіль Макабі (Хайфа) 0:4 (Г) 0:1 (Х) 0:5

Неафіцыйныя турніры

Сезон Кубак Раўнд Клуб Вынік
2002 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група D Эстонія Флора (Талін) 1:3
Група D Туркменістан Ніса 1:2
Група D Кыргызстан СКА-ПВО 1:1

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. ФИФА наложила трансферный бан на “Белшину” из-за непогшенной задолженности перед своим бывшим игроком(руск.) . Football.by (3 чэрвеня 2021). Праверана 6 мая 2021.
  2. Футбольная «Белшина» обыграла ««Крумкачей». Рассказываем, как прошел матч(руск.)  (недаступная спасылка). bobruisk.ru (2 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2021. Праверана 28 лістапада 2021.
  3. Основной состав

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·ФК Белшына
Катэгорыя·1976 год у Бабруйску
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1976 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных