wd wp Пошук:

Кобрын

Ко́брын[2] (трансліт.: Kobryn) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Кобрынскага раёна, на сутоках Мухаўца і Дняпроўска-Бугскага канала. За 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Гомель. Вузел аўтадарог на Мінск, Брэст, Пінск, Ковель, Маларыту. Насельніцтва 52 964 чал. (2017)[3].

Назва

Існуе некалькі версій паходжання тапоніма «Кобрын». На думку беларускага географа В. Жучкевіча, назва горада ўтварылася ад імя зніклага народа «обры», які паводле старажытных летапісаў насяляў Заходняе Палессе[4]. Згодна з меркаваннем І. Сташэўскага тапонім утварыўся праз засваенне кельцкага імя Кобрунус[5], тым часам А. Трубачоў адкідаў кельцкае паходжанне як неабгрунтаванае і тлумачыў слова «Кобрын» як вынік складання прыстаўкі к- са стараславянскім -брьние (бруд)[6].

Ад часоў даваеннага польскага лінгвіста А. Брукнера прынята звязваць назву Кобрына з балцкім прускім тапонімам Kobrun (назва леса, зафіксаваная пад 1354 г.), у сувязі з літоўскім kauburys, kūbrys, прускім kaubri “пагорак, узвышша”. Той жа корань прысутны і ў назвах рэк Kubra (басейн Нарава), Кубрь (у Падмаскоўі), якія звязваюць з літоўскім kubrinti “ісці пахіліўшыся”. Абодва значэнні аб’ядноўвае семантыка няроўнасці, адхілення.[7]

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Кобрын як уладанне князёў уладзіміра-валынскіх змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1287:

" Се аз, князь Володимер, сын Васильков, внук Романов, пишу грамоту: дал есмь княгине своей, по своем животе город свой Кобрынь и с людьми, и с данью, како при мне даяли, тако и по мне ать дають княгине моей…
Іпацьеўскі летапіс
"

У пачатку XIV ст. паселішча далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. З 1366 Кобрын знаходзіўся ва ўладанні вялікага князя Альгерда. На працягу XIV ст. на месцы старажытнага дзядзінца і пасада збудавалі драўляныя замкі (існавалі да канца XVIII)[8]. У 1404 горад стаў сталіцай княства, што знаходзілася ва ўладанні Рамана Ратненскага, пачынальніка роду князёў Кобрынскіх. Пад 1465 упершыню згадваецца Спаскі манастыр. У 1-й палавіне XVI ст. у месце збудавалі касцёл[8].

У 1519 Кобрын стаў цэнтрам староства, а ў 1520 — сталіцай павета Падляшскага ваяводства. З 1532 горад знаходзіўся ва ўладанні каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы, за якой юрыдычна аформілася Кобрынская эканомія і пачаліся меліярацыйныя работы (канал каралевы Боны)[8]. Станам на 1563, паводле рэвізіі, у Кобрыне было 377 двароў; асноўныя вуліцы — Астрамецкая, Балоцкая, Брэсцкая, Пінская, Ратненская, Чаравачыцкая[9]; дзейнічалі касцёл, 3 праваслаўныя царквы, Спаскі манастыр[10]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) горад страціў павятовы статус і ўвайшоў у склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства.

У 1586 Кобрын перайшоў да каралевы-ўдавы і вялікай княгіні Ганны Ягелонкі, дачкі Боны Сфорцы і Жыгімонта Старога, якая адрознівалася актыўнасцю ў палітычных і гаспадарчых справах. 10 снежня 1589 яна надала гораду Магдэбургскае права, каб стымуляваць развіццё рамёстваў і гандлю і павялічыць даходнасць гарадской гаспадаркі, а таксама пячатку і герб: «у срэбным полі выява святых Ганны і Марыі з немаўлём Ісусам на руках»[11]. У 1589 Ганна Ягелонка асабіста прыбыла ў горад і ўрачыста ўручыла жыхарам прывілей, падпісаны нядаўна абраным каралём Жыгімонтам ІІІ Вазам (15871632). Кобрын меў магдэбургскае права да 1766. У 1596 Спаскі манастыр прыняў унію[10].

У пачатку XVII ст. у Кобрыне было больш за 1,5 тыс. жыхароў, каля 500 дамоў[9]. Станам на 1597 год горад складаўся з асноўнай тэрыторыі і Замухавецкага прадмесця, налічваў 550 сядзібных участкаў. У цэнтры была рыначная плошча з ратушай і 32 участкамі забудовы[10]. У 1626 адбыўся Кобрынскі сабор[9], пры Спаскім манастыры адкрылася школа[10].

У 2-й палове XVII — пачатку XVIII стагоддзя Кобрын значна пацярпеў ад ваенных канфліктаў і прыйшоў у заняпад. У верасні 1648 года казацкія атрады акружылі Кобрын і разбілі харугву стольніка Вінцэнта Корвін Гасеўскага, практычна ўвесь горад быў спалены. У сярэдзіне XVII стагоддзя ў горадзе налічвалася каля 1700 жыхароў, 478 дамоў.

З-за страты эканамічнага значэння ў 1766 яго перавялі ў разрад мястэчак[12]. У 1784 тут знаходзіўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які накіроўваўся на адкрыццё Каралеўскага канала. Станам на 1790 у месце было 2160 жыхароў і 360 дамоў[10]. У 1791 Кобрын зноў стаў сталіцай павета. 14 верасня 1794 расійскія акупацыйныя войскі А. Суворава разбілі пад Дзівінам перадавыя аддзелы паўстанцаў Т. Касцюшкі і занялі горад.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кобрын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам павета[12]. Імператрыца расійская Кацярына II падаравала колішні магдэбургскі горад Сувораву.

Помнік Кобрынскай бітве (1812)

У вайну 1812 года 27 ліпеня пад Кобрынам расійскія войскі здабылі першую перамогу над арміяй Напалеона. Па стане на 1817 тут было 326 будынкаў, з іх 4 камяніцы. У 1845 гораду даравалі новы, расійскі герб. У 1882 пачаўся рух на лініі Палескае чыгункі Пінск — Жабінка, у Кобрыне з’явілася чыгуначная станцыя. У 1895 пажар знішчыў трэць горада. У пачатку ХХ ст. у Кобрыне было 25 камяніц і 1202 драўляныя будынкі, дзейнічалі 2 праваслаўныя царквы, касцёл, сінагога і некалькі яўрэйскіх малітоўных школ, павятовае вучылішча, прыходскае вучылішча з жаночай зменай, прыватнае жаночае 1-класнае вучылішча, яўрэйскае жаночае вучылішча і некалькі хедараў.

У 1915 годзе Кобрын быў акупаваны нямецкімі войскамі, а ў 1919 годзе заняты польскай арміяй. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Кобрын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павета Палескага ваяводства.

У 1939 Кобрын увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 20 ліпеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Падчас вайны генацыду падверглася яўрэйскае насельніцтва горада, якое складала тады 70 % жыхароў. У паваенны перыяд горад бурна развіваецца, хутка расце насельніцтва. У 1959 годзе ў горадзе было 13,7 тысяч жыхароў, у 1970 — 24,9 тысяч жыхароў.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовы, лёгкай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Гасцініцы «Беларусь», «Сувораў». Кобрын — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

Культура

Дом-музей Суворава

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, кінатэатр, дом культуры, Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.

Адукацыя

У Кобрыне працуюць Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж, 8 сярэдніх, гімназія, музычная і спартыўная школы, школа-інтэрнат, установы дадатковай адукацыі. Працуюць 14 дзіцячых садоў.

Медыцына

Медыцынскія паслугі аказвае гарадская бальніца, паліклініка, дзіцячыя бальніца і паліклініка.

Забудова

Дамы на вуліцы Леніна (Бабруйскай)

Планаванне і забудова Кобрына маюць шматвекавую гісторыю. Ля месца ўпадзення рэчкі Кобрынкі ў Мухавец у старажытнасці заклалі першае ўмацаванне, на якім пазней збудавалі Верхні і Ніжні замкі. У канцы XVIIIXIX стагоддзяў цэнтр Кобрына забудоўваўся цаглянымі двухпавярховымі жылымі дамамі, ніжнія паверхі якіх прызначаліся для крам і майстэрань.

Славутасці

Аляксандра-Неўскі сабор
Гарадскі парк

Страчаная спадчына

Будынак былой сінагогі ў Кобрыне.
Мастак А. Наліваеў.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Кобрына

Ганаровыя грамадзяне Кобрына

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 164.
  5. J. Staszewski. Słownik geograficzny. — Warszawa, 1959. S. 147.
  6. Трубачев О. Н. Названия рек правобережной Украины. — М.: «Наука», 1968. С. 210.
  7. Топоров В.Н. Прусский язык. I-K. Москва, 1980. С. 105-106.
  8. 1 2 3 Грынявецкі В. Кобрын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 116. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  9. 1 2 3 Грынявецкі В. Кобрын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 117. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  10. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Кобрын // Шаблон:Крыніцы/Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі
  11. Кобрын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  12. 1 2 3 Кобрин // Кобрын // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  13. 1 2 Kobryń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 205
  14. Kobryń // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  15. Кобринь // Енциклопедія українознавства(укр.) бел.. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович(руск.) бел.. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя(укр.) бел.»-«НТШ(руск.) бел.»; 1954—1989, 1993—2000.
  16. Кобрин // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  17. Кобрин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  18. Леў Казлоў. Кобрын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 218.
  19. Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Кобрын
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Кобрынскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных