Пазнай Кобрын — навігацыйна-турыстычны інтэрнэт-партал аб Кобрыне[1] і Кобрынскім раёне. З’яўляецца сумесным праектам ДУА «СШ № 6 г. Кобрына» і аддзела культуры Кобрынскага райвыканкама. Адкрыты летам 2019 года. Змяшчае апісанні больш за 400 памятных месцаў Кобрына і Кобрынскага раёна[2], складзеныя як краязнаўцамі, так і звычайнымі гараджанамі[3]. Прызёр Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2021» у намінацыі «Адукацыя і навука»[4].
Сайт прадугледжвае навігацыю з дапамогай сістэмы QR-кодаў. На многіх кобрынскіх помніках архітэктуры, гісторыі і культуры размешчаны інфармацыйныя таблічкі з QR-кодамі. Злічыўшы код камерай, спецыяльная праграма распазнае код і адкрые патрэбную старонку партала «Пазнай Кобрын», тэкст якой можна прачытаць або праслухаць[5].
У 2019 годзе ДУА «СШ № 6 г. Кобрына» і аддзелам культуры Кобрынскага райвыканкама быў распрацаваны праект «Пазнай Кобрын». У аснове праекта ляжыць уласная распрацоўка платформы «Planet Guide», якая дазваляе атрымаць топ турыстычных месцаў і славутасцей рэгіёна[6]. Ён з’яўляецца далейшым развіццём і ўдасканаленнем партала «Турыстычны Кобрын»[7], які з’яўляецца прызёрам конкурсаў «ТІБО-2014» і «ТІБО-2016», і дазваляе працаваць з усімі сучаснымі тыпамі мабільных прылад.
Кобрын стаў першым горадам Брэстчыны, дзе пачалі рэалізацыю праекта па аснашчэнні QR-кодамі помнікаў культуры[8]. У 2016 годзе атрымалі коды першыя аб’екты, у ліку якіх Стэла гарадоў-пабрацімаў, надмагілле Міцкевічаў, калумбарый, помнік рускім воінам, якія атрымалі першую перамогу над войскамі Напалеона ў межах Расіі 15 ліпеня 1812 года, Сувораўскі дуб ля аграгарадка Дзівін. Артыкулы аб Кобрыне пісаліся мясцовымі краязнаўцамі і работнікамі Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава[9].
Пры напісанні былі выкарыстаны ўнікальныя архіўныя матэрыялы і багатая творчая спадчына А. Мартынава — стваральніка і першага дырэктара музея.
У 2020 годзе з’явіліся новыя версіі 3D-экскурсій з панарамнымі фатаграфіямі па ўсім горадзе[10], а ў 2021 годзе — па залах музея і сядзiбнаму дому А. В. Суворава[11]. У 2020 годзе пачата праца па аблічбоўцы старых фатаграфій з фондаў музея і прыватных калекцый грамадзян, на аснове якіх з дапамогай нейронных сетак адноўлена ў колерах аблічча горада ў XX стагоддзі. У 2021 годзе распрацаваны ўнікальныя маршруты «Назад у 80-я»[12], «Гістарычны цэнтр Кобрына» з выкарыстаннем мабільных прылад.
У 2021 годзе партал рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пры правядзенні мерапрыемстваў у межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна»[13].
З’яўляецца крыніцай для правядзення краязнаўчай працы, класных і інфармацыйных гадзін, выхавання падрастаючага пакалення.