wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч

Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч (19192001) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Уладзімір Кірмановіч нарадзіўся 5 лістапада 1919 года ў горадзе Кобрыне (цяпер — Брэсцкая вобласць Беларусі). Першыя дваццаць гадоў свайго жыцця жыў на тэрыторыі Польшчы. Скончыў сем класаў школы. У верасні 1940 года Кірмановіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У красавіку 1942 года ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў і быў накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім франтах, быў паранены. Удзельнічаў у Курскай бітве, вызваленні Украінскай ССР, Крыма і баях за Прыбалтыку[1].

Да жніўня 1944 годзе капітан Уладзімір Кірмановіч камандаваў знішчальна-супрацьтанкавай артылерыйскай батарэі 202-й танкавай брыгады 19-га танкавага корпуса 51-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. 22 жніўня 1944 года ў баі ля вёскі Букайшыс Добельскага раёна Латвійскай ССР батарэя Кирмановича знішчыла 6 варожых танкаў, 2 САУ, вялікую колькасць салдат і афіцэраў. Калі разлік адной з гармат батарэі цалкам выйшаў са строю, Кірмановіч сам стаў да гарматы і знішчыў 2 нямецкіх танка. Батарэі ўдалося ўтрымаць захопленыя рубяжы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм», капітан Уладзімір Кірмановіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 7588[1].

Пасля заканчэння вайны Кирманович працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, пасля чаго служыў у розных вайсковых навучальных установах. У 1974 годзе ў званні палкоўніка Кірмановіч быў звольнены ў запас. Пражываў у Харкаве. Памёр 5 лютага 2001 года, пахаваны на харкаўскіх могілках № 2[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрыне
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Харкаве
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Кобрына
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ва Украіне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»