wd wp Пошук:

Жыгімонт Ваза

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Жыгімонт.

Жыгімонт Ваза, у Польшчы Зыгмунт III (20 чэрвеня 1566 — 30 красавіка 1632) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (15871632), кароль шведскі (15921599). Сын караля Швецыі Юхана III Вазы і Кацярыны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта Старога.

Нарадзіўся ў горадзе Грыпсгольм у Швецыі. 3 1568 года спадчыннік шведскага трона. Абраны польскім каралём на элекцыйным сойме 1587 года, пасля смерці Стэфана Баторыя, дзякуючы падтрымцы Ганны Ягелонкі, канцлера і вялікага гетмана кароннага Яна Замойскага. Перамог іншага кандыдата, аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна. Але на элекцыйным сойме не было паслоў ад ВКЛ. Каб дамагчыся падтрымкі сваёй кандыдатуры ў ВКЛ, 28 студзеня 1588 года зацвердзіў новую рэдакцыю Статута.

Унутраная палітыка

Намагаўся аднавіць пазіцыі каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, але гэта не дало жаданых вынікаў. Падтрымаў Берасцейскую унію 1596 года. Аднак, вымушаны быў спрыяць прыняццю пастаноў соймаў Рэчы Паспалітай 1609, 1618 і 1631 гадоў, якія гарантавалі правы праваслаўных. Збліжэнне Жыгімонта Вазы з Габсбургамі выклікала ў Польшчы незадавальненне большасці шляхты. Кароль акружыў сябе езуітамі, іншаземцамі і вузкім колам магнатаў. Намаганні Жыгімонта Вазы ўвесці ў Рэчы Паспалітай абсалютную манархію, спадчыннасць трона, зменшыць ролю соймавых паслоў выклікалі незадавальненне шляхты. Пасля рокашу 1606 года Сойм зацвердзіў шляхецкія вольнасці, непарушнасць абрання караля і пастаянную прысутнасць сенатараў дзеля кантролю за яго дзеяннямі.

Замежная палітыка

Арыентаваўся на Габсбургаў і Свяшчэнную Рымскую імперыю, што было замацавана дзвюма шлюбамі з аўстрыйскімі эрцгерцагінямі, сёстрамі, Ганнай і Канстанцыяй. У 1592 годзе пасля смерці Юхана III заняў шведскі трон. Палітыка аднаўлення пазіцый каталіцкай царквы ў Швецыі цалкам правалілася. У 1599 годзе шведская пратэстанцкая групоўка скінула яго з трона і абрала рэгентам, а з 1604 года і каралём, яго дзядзьку Карла IX. Да канца свайго жыцця Жыгімонт Ваза імкнуўся вярнуць сабе шведскую карону, уцягнуў Рэч Паспалітую ў доўгі канфлікт са Швецыяй. Падтрымліваў прапанову групоўкі магнатаў і шляхты аб ажыццяўленні аб’яднання Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай на правах трэцяга ўдзельніка федэрацыі разам з Польшчай і ВКЛ. Падтрымаў Ілжэдзмітрыя I, Ілжэдзмітрыя II, даваў ім дапамогу і дазволіў вербаваць войска ў ВКЛ і Польшчы. У 1600 годзе пачаў вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў. Войска Рэчы Паспалітай здабыла перамогу ў Кірхгольмскай бітве 1605, аднак скарыстаць з поспеху з-за нешматлікасці не здолела, і вайна працягвалася. Пасля запрашэння царом Васілём Шуйскім у Маскоўскае княства шведскага корпуса дзеля барацьбы з войскамі Ілжэдзмітрыя II пачаў вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гг.. У выніку паражэння маскоўскага войска каля Клушына ў 1610 годзе Васіль Шуйскі быў скінуты з трона, маскоўскія баяры і гараджане абвясцілі царом сына Жыгімонта Вазы — Уладзіслава.

Жыгімонт Ваза спрабаваў праводзіць актыўную палітыку на поўдні. Падтрымліваў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі супраць Чэхіі і Трансільваніі, што выклікала пастаянныя напады на Украіну і поўдзень Польшчы саюзнікаў Трансільваніі — крымскіх татараў і туркаў. У 1620 годзе польскае войска было разбіта туркамі ля Цацоры. Але ў Хоцінскай бітве 1621 года войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу над імі, якая аднак не была выкарыстана.

Замежныя і ўнутраныя палітычныя планы Жыгімонта Вазы не ўдаліся, шмат у чым яго палітыка спрыяла далейшаму заняпаду Рэчы Паспалітай.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Sigismund — 1917.
  2. Sigismund III Vasa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Östergren S. Sigismund — С. 160. Праверана 10 студзеня 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119383845 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 1632 годзе
Каралі шведскія
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Асобы
Нарадзіліся 20 чэрвеня
Ваза (дынастыя)
Памерлі 30 красавіка
Памерлі ў Варшаве
Нарадзіліся ў 1566 годзе
Пахаваныя ў Вавельскім саборы
Род Вазаў
Нарадзіліся ў Сёдэрманландзе
Вялікія князі літоўскія
Каралі польскія
Памерлі 29 красавіка
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных