wd wp Пошук:

Алег Анатолевіч Стральчонак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стральчонак. Алег Анатолевіч Стральчонак (18 кастрычніка 1947, Кобрын, Брэсцкая вобласць — 5 сакавіка 2010) — беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў. Акадэмік НАН РБ (з 1994).

Біяграфія

У 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржуніверсітэт. З 1970 па 1973 гады праходзіў падрыхтоўку ў мэтавай аспірантуры Інстытута арганічнай хіміі імя М. Д. Зялінскага АН СССР. У 1973 годзе быў накіраваны на працу ў аддзел біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. Пасля пераўтварэння аддзела ў Інстытут біяарганічнай хіміі ў 1974 годзе Алег Анатолевіч працягнуў працу ў Інстытуце.

З 1988 г. па 2000 г. Стральчонак з’яўляўся дырэктарам Інстытута біяарганічнай хіміі. У 2000—2010 гг. працаваў у Швецыі, у фармацэўтычнай фірме «Oasmia».

Пад яго кіраўніцтвам 10 чалавек абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Ім апублікавана каля 170 навуковых прац, у тым ліку каля 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Шматграннай і актыўнай была грамадская дзейнасць Стральчонка. Ён удзельнічаў у рабоце Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, Рэспубліканскага навуковага савета па праблемах прагназавання навукова-тэхнічнага прагрэсу пры камісіі Кабінета Міністраў РБ, уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Весці НАН Беларусі», серыя «Хімічныя навукі».

Выбраныя навуковыя працы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 https://nasb.gov.by/bel/members/pamyati-uchenogo/strelchyonok.php

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біяарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Біяхімікі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў