wd wp Пошук:

Анатоль Кірылавіч Цітоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цітоў.

Анатоль Кірылавіч Цітоў (27 лістапада 1947, Дрэздэн, Германія[3] — 5 студзеня 2021, Мінск) — беларускі гісторык, геральдык, сфрагіст.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). З 1975 навуковы супрацоўнік, старэйшы палеограф Цэнтральнага гістарычнага архіва БССР у Мінску. З 1983 выкладаў у Мінскім інстытуце культуры і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1994 старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага навуковага-даследчага інстытута справаводства і архіўнай справы.

Член геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, ганаровы член Усерасійскага геральдычнага таварыства.

На пачатку 1990-х уваходзіў у камісію Вярхоўнага Савета Беларусі, якая распрацавала эталоны выкарыстання бела-чырвона-белага сцяга.

Памёр 5 студзеня 2021 года, пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.

Працы

Аўтар шматлікіх кніг, навуковых прац па геральдыцы, генеалогіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі.

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/31037551.html
  2. Беларуская Вікіпедыя — 2007.
  3. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў 2021 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Гісторыкі Беларусі
Нарадзіліся ў Дрэздэне
Выкладчыкі БДУ
Нарадзіліся 27 лістапада
Асобы
Вікіпедыя:Асобы, якія памерлі менш за год таму
Нарадзіліся ў 1947 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Памерлі ў Мінску
Памерлі 5 студзеня
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў