wd wp Пошук:

Берасцейскі павет

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Брэсцкі павет. Берасце́йскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Падляшскага, пазней Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Берасце.

Найважнейшыя гарады і мястэчкі: Белая, Бяроза, Вішніцы, Воўчын, Высокае, Ганна, Гарадзішча, Дывін, Каменец, Кобрын, Кодань, Леўкава (Дакудава), Міжрэчча, Пружаны, Пяшчатка, Ражанка, Славатычы, Уладава, Чарнаўчыцы, Шарашова, Янаў[1] (паводле Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў — Пружаны, Высока-Літоўск, Кобрын, Белая, Уладава, Кодань).

Сімволіка

Павятовая харугва была блакітнага колеру з выявай «Пагоні» ў чырвоным полі[1].

Гісторыя

Утварыўся ў 1513 годзе ў складзе Падляшскага ваяводства[2]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) перайшоў да Берасцейскага ваяводства. Адначасова ў яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кобрынскага і Камянецкага паветаў.

У 1616 годзе ад Берасцейскага павета Вялікага Княства Літоўскага да Мельніцкага павета Падляшскага ваяводства Каралеўства Польскага далучылі маёнткі Бокавічы, Вітулін, Гарадзішча, Казерады, Межырэч, Палюбічы, Росаш, Яблань і іншыя[3], а колькасць дымаў скарацілася на 44 %[4].

У 1791 годзе, паводле Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, са складу Берасцейскага вылучылі Кобрынскі павет з цэнтрам у горадзе Кобрын[5].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) большая частка павету апынулася ў складзе Расійскай імперыі, заходнія рэгіёны — у Аўстрыі.

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII стагоддзя налічваў 40 455 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (16541667) колькасць насельніцтва складала каля 283 тыс. чал., пасля вайны яно скарацілася да 147 тыс. чал.[6]

Станам на 1775 год павет налічваў 32 554 дымы[7].

Геаграфія

У склад Берасцейскага павета ўваходзіла тэрыторыя Берасцейскага гродавага, Зёлаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Шарашоўскага старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Зноскі

  1. 1 2 Пазднякоў В. Берасцейскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 321. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Мікалай Камінскі. Берасцейскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 105.
  3. Міхаіл Спірыдонаў. Агляд працы: Michaluk, Dorota. Ziemia mielnicka wojwództwa podlaskiego w XVI—XVII w: Osadnictwo, własność ziemska i podziały kościelne. Torn, 2002. 220, 11 map. Архівавана 18 лютага 2007. // «Беларускі гістарычны агляд». Том 9. Сшытак 1—2 (16—17), снежань 2002
  4. Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
  5. ЭнцВКЛ, 2005
  6. Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVII ст. па паветах // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
  7. Powiat brzeski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 341.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1513 год у Еўропе
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Берасцейскі павет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·З’явіліся ў 1513 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1795 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак