wd wp Пошук:

САЛЕА-Кобрын

САЛЕА-Кобрын — беларускае прадпрыемства ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад холдынгу «Аўтакампаненты».

Гісторыя

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР пачалося стварэнне саўгасаў і калгасаў. Для забеспячэння яе бесперабойнай работы патрэбна была адпаведная рамонтная база. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прынялі рашэнне аб будаўніцтве ў вызваленых абласцях рамонтных прадпрыемстваў.

11 лютага 1940 года для прадпрыемства рашэннем райвыканкама перадалі два цагляныя дамы, драўляны хлеў па вул. Савецкай, а таксама прыватныя майстэрні па вул. Чырвонаармейскай і пл. Камсамольцаў, акумулятарную майстэрню па вул. Кастрычніцкай. На гэтай базе пачала дзейнічаць машынна-трактарная майстэрня (МТМ) для рамонту калгаснай тэхнікі.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны было завершана будаўніцтва першай чаргі будучага завода, здадзеныя ў эксплуатацыю машынна-сілавое, маторнае і разборна-зборнае аддзяленні, механічны цэх, выпрабавальная станцыя, склады, будынак адміністрацыі. Майстэрня, у штаце якой было 75 работнікаў, пачала праводзіць рамонт трактарных рухавікоў, агрэгатаў і аўтамабіляў.

Пасля вызвалення Кобрына МТМ аднавіла працу ў верасні 1944 года. Восенню 1947 года МТМ рэарганізавана ў міжраённую майстэрню капітальнага рамонту (ММКР).

У 1949 годзе ММКР рэарганізавана ў Кобрынскі рамонтны завод, якому былі перададзеныя памяшканні і пабудовы былой машынна-трактарнай станцыі. Яны былі пераабсталяваныя пад вытворчыя плошчы аўтарамонтнага прадпрыемства.

З 1976 года завод пачаў цесна супрацоўнічаць з Мінскім трактарным заводам, для якога штогод выраблялі па 60-70 тыс. буксірных прылад да трактара МТЗ-80.

У 1997 годзе ААТ «Завод гідраўлічнага машынабудавання „Гідрамаш“». Прадпрыемства стала галаўным і адзіным у Беларусі заводам па выпуску гідрацыліндраў розных мадыфікацый з поўным цыклам вытворчасці. Быў асвоены выпуск культыватараў, седлавых канструкцый да велікагрузных аўтамабіляў. Асноўныя спажыўцы прадукцыі — Мінскія аўтамабільны і трактарны заводы, «Гомсельмаш», «Лідсельмаш» і інш.

У 2014 годзе ААТ «Гідрамаш» увайшло ў холдынгавую кампанію «САЛЕА», было перайменавана ў ААТ «САЛЕА-Кобрын».

Дырэктары

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·1940 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Прадпрыемствы Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Машынабудаўнічыя прадпрыемствы
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Машынабудаўнічыя кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Эканоміка Кобрына