wd wp Пошук:

Герб Кобрына

Сучасная рэканструкцыя герба Кобрына (злева) і яго выява з вялікакняжацкага прывілея 1792 (справа)

Герб Кобрына — геральдычны сімвал Кобрына, нададзены гораду каралевай польскай і вялікай княгіняй літоўскай Ганнай Ягелонкай 10 снежня 1589: «у срэбным полі выява святых Ганны і Марыі з немаўлём Ісусам на руках»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 22 ліпеня 2004[2], адначасна зрабіўся гербам Кобрынскага раёна.

Афіцыйнае апісанне:

Герб места Кобрына і Кобрынскага раёна ўяўляе сабой французскі шчыт, у блакітным полі якой выява немаўля Ісуса Хрыста ў залатых адзеннях, Прачыстай Дзевы Марыі ў адзеннях чырвонага колеру, па-над зялёным хітонам, у залатой вольнай частцы тарчы праведная Ганна ў чырвоных адзеннях па-над блакітным хітонам. Твары і рукі постацяў — целавага колеру, над іх галовамі залатыя німбы.

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  2. Указ президента Республики Беларусь от 22 июля 2004 г. №340 «Об учреждении официальных геральдических символов Кобринского района».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Кобрын