wd wp Пошук:

Дняпроўска-Бугскі канал

Дняпроўска-Бугскі канал, Мухавецкі канал, Каралеўскі канал — канал, які злучае раку Мухавец (басейн Заходняга Буга) з ракой Пінай (басейн Прыпяці).

Апісанне

Пралягае ў Брэсцкім, Жабінкаўскім, Кобрынскім, Драгічынскім, Іванаўскім, Пінскім раёнах. Агульная даўжыня 196 км, штучная частка шляху (ад Кобрына да вёскі Дубае на Піне) 110 км.

Вытокам канала ўмоўна лічыцца водападзельная лінія каля вёскі Селішча (у вусці Белаазёрскага канала), дзе вада цячэ па 2 кірункам — на захад і ўсход. Канал складаецца з 2 частак: адна належыць да Заходняга Буга (даўжыня 52 км), другая — да Прыпяці (даўжыня 58 км). Праходзіць па плоскай, забалочанай раўніне, перасечанай старымі русламі і асушальнымі канавамі. Асноўная крыніца падачы вады — яе перакід з Прыпяці праз азёры Валянскае, Белае і Белаазерскі канал.

Маецца 10 гідравузлоў, 14 вадаспускаў, 5 земляных плацін і 3 перапады. Канал не выходзіць да ракі Заходні Буг (у вусці Мухаўца створана плаціна для павышэння ўзроўню вады). Выкарыстоўваецца для перавозкі на баржах мінеральнай сыравіны і будаўнічых матэрыялаў.

Гісторыя

Будаўніцтва пачата ў 1775 годзе. Спачатку называўся Мухавецкім, затым Каралеўскім, з 1846 Дняпроўска-Бугскім. У 1837—1867 гадах праведзены гідратэхнічныя работы па паглыбленні канала, будаўніцтве плацін і каналаў з Арэхаўскага, Белага, Валянскага азёр.

Дарэвалюцыйны план Дняпроўска-Бугскага воднага шляху

У XIX стагоддзі канал выкарыстоўваўся для лесасплаву і транзітнай транспарціроўкі грузаў на суднах. У пачатку XX стагоддзя з-за абмялення рэгулярнага судаходства не было. У 1942 канал рэканструявалі. У Вялікую Айчынную вайну гідразбудаванні былі разбураны, пасля вайна адноўлены і рэканструяваны.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Каналы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Водны транспарт у Беларусі
Катэгорыя·Дняпроўска-Бугскі канал
Катэгорыя·Каналы Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Каналы паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Мухаўца