wd wp Пошук:

Аляксандр Паўлавіч Амельянюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Амельянюк. Аляксандр Паўлавіч Амельянюк (нар. 6 сакавіка 1964, Кобрын Брэсцкай вобласці) — беларускі юрыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (правазнаўства), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (міжнароднае права).

Працаваў памочнікам пракурора г. Пінска. Быў суддзёй, намеснікам старшыні суда, старшынёй суда г. Пінска. Пазней быў старшынёй суда Пінскага раёна і г. Пінска.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[1].

Міжнародныя санкцыі

21 чэрвеня 2021 года Амельянюк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[3]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Амельянюка дадала Швейцарыя[4].

Зноскі

  1. Амельянюк Аляксандр Паўлавіч
  2. Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс (нявызн.). Беларуская служба Радыё «Свабода» (10 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  3. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  4. Searching for subjects of sanctions
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Суддзі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрыне
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе