wd wp Пошук:

Бельск Падляскі

Бе́льск Падля́скі[1], або Бе́льск-Падля́шскі (польск.: Bielsk Podlaski) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Бельскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Бельск Падляскі.

Знаходзіцца на поўдзень ад Беластока, на самым захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў, на Бельскай раўніне, у міжрэччы Нарава і Нурца. Колькасць насельніцтва складае 26,9 тыс. чал. (2005)

Гісторыя

Паводле летапісаў, Бельск-Падляшскі заснаваны князем Яраславам Мудрым. Горад упершыню згадваецца ў 1253 ў Галіцка-Валынскім летапісе. Каля 1320 Бельск як і іншыя Падляшскія землі увайшоў у склад ВКЛ. У 1495 горад атрымаў магдэбургскае права. Пасля Люблінскай уніі 1569 Бельск перайшоў да Каралеўства Польскага. У гэты перыяд ён уяўляў сабою значны цэнтр рамёстваў. Вялікія страты Бельску былі нанесены шведскім нашэсцем 1655, а пазней пажарам 1784.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Бельск-Падляшскі належаў спачатку (у 1795—1807) Прусіі, пасля чаго перайшоў да Расійскай імперыі. У 1915-19 горад у ходзе Першай сусветнай вайны быў заняты германскімі войскамі. З 1919 быў у складзе Польшчы. У 1939 ў Бельск спачатку ўвайшлі войскі фашысцкай Германіі, а ў хуткім часе ён быў перададзены пад кантроль Чырвонай Арміі. З канца 1939 Бельск увайшоў у Беларускую ССР. Пасля Другой сусветнай вайны горад, аднак, ізноў быў вернуты Польшчы.

Гаспадарка

Гаспадарчаму развіццю горада спрыяе яго размяшчэнне на скрыжаванні важных аўтадарог і чыгунак. У Бельску-Падляшскiм ажыццяўляецца вытворчасць прамысловага абсталявання, зборачных вузлоў, будаўнiчых матэрыялаў (металiчных вырабаў і інш.). Існуе ільноапрацоўчае прадпрыемства «Lenpol», вырабляецца трыкатаж, ёсць значныя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, абслугоўванні сельскай гаспадаркі. Размешчане ў Бельску-Падляшскім малочнае прадпрыемства «Mlekovita-Bielmlek» пастаўляе прадукцыю ў розныя рэгіёны Польшчы. Бельскі аддзел прадпрыемства «Netter» прапануе мяса і разнастайныя мясапрадукты, фірма «Hoop» буйны вытворца, экспарцёр напіткаў і вод.

Насельніцтва

Адукацыя

Бельская школа іканапісу

У Бельску дзейнічае Комплекс школаў з дадатковай беларускай мовай навучання імя Яраслава Кастыцэвіча. Агулам у 2 школах комплексу — больш за 700 вучняў.[3]

Апроч таго, у месце працуе Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча, дзе беларуская мова з’яўляецца абавязковым прадметам. У Бельску знаходзіцца адзіная ў Польшчы школа іканапісу.

Культура

Бельск — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Тут штогод праводзіцца фестываль беларускай аўтарскай песні «Бардаўская восень», дзейнічаюць самадзейныя беларускія музычныя калектывы.

Транспарт

Бельск — значны вузел аўтамабільных шляхоў: № М19 (Беласток — Бельск-Падляскі — Люблін — Жэшаў, № М66 (Замбраў — Бельск-Падляскі — Палоўцы), № Д689 (Бельск-Падляскі — Гайнаўка — Белавежа)

Праз горада праходзіць чыгунка Беласток — Чарэмха — Брэст.

Славутасці

Царква Раства Багародзіцы

Дзейнічае Музей малой айчыны ў Бельску — Студзіводах, ініцыятарам стварэння якога быў вядомы краязнавец, галоўны рэдактар часопісу «Бельскі гостінець» Дарафей Фёнік.

Галерэя

Беларусы ў Бельску-Падляшскім

Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча

Беларусы, разам з палякамі і ўкраінцамі, з’яўляюцца адной з трох галоўных нацыянальных груп, што жывуць у Бельску-Падляшскім. У шэрагу школ і гімназій Бельска сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову. Акрамя таго, у горадзе дзейнічае Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча, дзе беларуская мова з’яўляецца абавязковым прадметам. Бельск-Падляшскі — адзiн з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Тут штогод адбываюцца фестывалі беларускай бардаўскай песні, фальклорныя фестывалі, дзейнічаюць самадзейныя беларускія музычныя калектывы. Літаратары Бельска пішуць творы на беларускай і ўкраінскай мовах, а таксама на мясцовым падляшуцкім дыялекце.

Зацікаўленне шматлікіх наведвальнікаў выклікае Музей малой айчыны ў Бельску-Падляшскім — Студзіводах, ініцыятарам стварэння якога стаў вядомы краязнаўца Дарафей Фіёнік. З 2010 года выдаецца часопіс «Бельскі гостінэць», частка матэрыялаў якога публікуецца на падляшскім дыялекце.

Грамадска-палітычнае аб’яднанне Бельская кааліцыя выступае як выбарчы камітэт, што прадстаўляе інтарэсы мясцовых беларусаў пад час выбарчых кампаній. Яго прадстаўнікі ў значнай ступені кантралююць органы мясцовага самакіравання Бельшчыны.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Бельск // Бельск Падляскі // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  3. Каб патрапіць у школу з беларускай мовай, у Бельску стаяць чэргі(недаступная спасылка) // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 2 верасня 2009

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Населеныя пункты Бельскага павета (Падляскае ваяводства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Гарады Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Беластоцкая вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Бельск Падляскі