wd wp Пошук:

Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж

Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж (КДПК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Кобрыне, размяшчаецца па вул. Дзяржынскага, 54.

Тэхнічнае вучылішча № 156 народных мастацкіх промыслаў у Кобрыне адкрыта ў 1982 годзе загадам Дзяржаўнага Камітэта БССР. Займалася падрыхтоўкай маладых рабочых высокай кваліфікацыі для мастацкіх прадпрыемстваў, аб’яднанняў і майстэрняў[1].

У 1984 годзе ў адпаведнасці з рэформай прафесійнай школы вучылішча было рэарганізавана ў Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 105 народных мастацкіх промыслаў (СПТВ № 105 НМП), а ў 1989 годзе ў ПТВ № 105 НМП. 20 красавіка 1985 года пастановай калегіі Дзяржкамітэта БССР па прафтэхадукацыі было прысвоена званне «Вучылішча высокай культуры»[1].

У 1992 годзе адкрыты новыя тыпавыя навучальныя майстэрні, што спрыяла стварэнню спрыяльных умоў для падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых. 1 верасня 1996 года ПТВ № 105 НМП ператворана ў Вышэйшае прафесійнае вучылішча выяўленчага мастацтва і народных мастацкіх промыслаў (ВПВ ВМ і НМП). У верасні 2001 года вучылішча ператворана ў Кобрынскі прафесійна-тэхнічны каледж выяўленчага мастацтва і народных мастацкіх промыслаў. У лістападзе 2003 года перайменаваны ў Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж[1].

На падставе рашэння Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта № 827 ад 27.11.2013 Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж рэарганізаваны ў Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж[1].

Агульная плошча тыпавых навучальна-вытворчых майстэрняў каледжа складае 3437 м², яны абсталяваны адпаведным тэхналагічным абсталяваннем. Абсталяваны механічныя, сушыльныя і іншыя дапаможныя і службовыя памяшканні. Майстэрні даюць магчымасць выпускаць прадукцыю, выконваць заказы[1].

Спецыяльнасці і спецыялізацыі

Дырэктары

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Гісторыя УА «Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж» Архівавана 20 жніўня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·1982 год у Беларусі
Катэгорыя·Каледжы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1982 годзе
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Кобрын