wd wp Пошук:

Бона Сфорца

Бона Сфорца д’Арагона (італ.: Bona Sforza d’Aragona; 2 лютага 1494 — 19 лістапада 1557) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога, маці Жыгімонта II Аўгуста.

Біяграфія

Дачка міланскага герцага Джавані-Галеаца Сфорца. Імкнулася ўзмацніць палітычную ўладу і эканамічную моц манархіі, абараняла дзяржаўныя землі ад незаконнага прысваення феадаламі. Закладзеныя ў яе шматлікіх маёнтках прынцыпы інтэнсіўнага, у інтарэсах феадалаў, вядзення гаспадаркі (меліярацыя, палепшаны севазварот), узмоцненага, але ўнармаванага падаткаабкладання, пазней былі распаўсюджаны на ўсе дзяржаўныя маёнткі ВКЛ, г.зв. Валочная памера (1557) і да канца XVI ст. прынятыя большасцю землеўладальнікаў.

Ад самага прыезду ў Польшчу ў 1518, Бона мела шматлікае атачэнне з італьянцаў, адмыслоўцаў розных галін, у тым ліку кухараў, якія аказалі значны ўплыў на пашырэнне найноўшых заходнееўрапейскіх культурных і тэхнічных дасягненняў, спажывецкіх прыхільнасцяў эпохі Рэнесансу, у тым ліку на ўдасканаленне меню, спачатку толькі найвышэйшых арыстакратычных колаў Польшчы і ВКЛ. З дзейнасцю Боны Сфорца звязваюць з’яўленне або пашырэнне ў меню арыстакратыі экзатычнай усходняй садавіны — апельсінаў, лімонаў, гранатаў, фігаў, прыпраў — шафрану, фенхелю, імбіру, цынамону, цукру, а таксама аліўкаў, каштанаў, разынак, мігдалаў, марцыпанаў, рысу і г.д. Найбольш яскравым новаўвядзеннем эпохі Боны лічыцца салата і іншая агародніна, а таксама ўвядзенне ў карыстанне відэльцу і г.д. Боне Сфорца таксама прыпісваецца дасканалае валоданне атрутамі, яе падазраюць у арганізацыі атручвання апошніх з незалежных мазавецкіх княжатаў у 1522 і непажаданай нявесткі Барбары Радзівіл у 1551[6].

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119138158 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119138158 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  6. Вобраз Боны Сфорца ў польскіх і беларускіх літаратурных творах XIX―XX стагоддзяў, прысвечаных Барбары Радзівіл // Супольнасць традыцыі ― садружнасць у будучыні. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — С. 83―89.

Галерэя

Ушанаванне памяці

Імем Боны Сфорцы была названа цэнтральная плошча мястэчка Моталь (зараз — Плошча Леніна).

У літаратуры

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Віджэвана
Нарадзіліся ў 1494 годзе
Княгіні і каралевы польскія
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў правінцыі Бары
Памерлі ад атручвання
Памерлі ў 1557 годзе
Дынастыя Сфорца
Сфорца
Пахаваныя ў Бары (Італія)
Вялікія княгіні літоўскія
Памерлі 19 лістапада
Нарадзіліся 2 лютага