wd wp Пошук:

Палескае ваяводства

Палескае ваяводства (польск.: Województwo poleskie) — адміністрацыйная адзінка міжваеннай Польскай Рэспублікі. Утворанае 4 лютага 1921 года.

Геаграфія

Ваяводства знаходзілася ва ўсходняй Польшчы, межавала з СССР і ваяводствамі:

Сядзіба ваяводскай улады — Брэст.

Паветы

1 сакавіка 1921 года ваяводства было створана ў складзе 9 паветаў. 1 студзеня 1923 з некаторых гмін Лунінецкага, Сарненскага і Пінскага паветаў быў створаны дзясяты Столінский павет[1].

16 снежня 1930 Сарненскі павет быў пераведзены ў склад Валынскага ваяводства.

1 красавіка 1935 года Косаўскі павет быў скасаваны, а на яго тэрыторыі быў створаны Івацэвіцкі павет з павятовым горадам Івацэвічы.

ПаветПлошча,
км²
Насельніцтва,
чал.[2]
Шчыльнасць,
чал. на км²
Павятовы горадНасельніцтва,
чал.[3]
Брэсцкі462521620046,7Брэст-над-Бугам37412
Драгічынскі23519700042,2Драгічын1987
Камень-Кашырскі32439500029,2Камень-Кашырскі1265
Кобрынскі354511400032,1Кобрын10068
Косаўскі35628370023,4Косаў2433
Лунінецкі572210930019,1Лунінец8267
Пінскі558718360032,8Пінск23497
Пружанскі264410860041Пружаны6332
Столінскі538912480023,1Столін4763

Гміны і населеныя пункты

У склад ваяводства ўваходзілі 113 гмін.

Гарады

У ваяводстве налічвалася 17 населеных пунктаў з гарадскімі правамі, у тым ліку: Брэст (цэнтр ваяводства), Пінск, Бяроза-Картуская, Давыд-Гарадок, Драгічын, Кобрын, Лунінец, Столін.

Насельніцтва

Паводле даных перапісу, праведзенага ўладамі 30 верасня 1921 года[4], насельніцтва Палескага ваяводства складала 879 417 чалавек, шчыльнасць — 20,8 чал. на км², самая нізкая сярод 16 ваяводстваў II Рэчы Паспалітай. Паводле даных перапісу 1931 года, насельніцтва вырасла да 1 132 200 чалавек, шчыльнасць да 31 чал. на км². 48,4 % насельніцтвы былі непісьменнымі — найбольш высокі працэнт у рэспубліцы (сярэдні ўзровень па II Рэчы Паспалітай у 1931 — 23,1 %).

Нацыянальнасць19211931
Тутэйшыя[5] + беларусы42 %62.6 %
Палякі25 %15 %
Яўрэі17 %10 %
Украінцы[6]8 %5 %
Іншыя8 %7,4 %
Веравызнанне1921у тыс.
Праваслаўныя79,2 %697.373
Іўдзеі12,6 %110.639
Рымакатолікі7,8 %68.698
Евангелісты0,4 %3804

Ваяводы

Зноскі

  1. Палескае ваяводства. Архівавана 8 лістапада 2006.
  2. Паводле даных перапісу 1931 года.
  3. Паводле даных перапісу 1921 года.
  4. Гісторыя горада Століна. Архівавана 21 студзеня 2021.
  5. «Мясцовыя», гэта значыць палешукі. У 1897 г. дамінавала маларуская мова, у 1919 і 1921 гг. — беларусы, у 1931 г. — тутэйшыя. Этнічная структура насельніцтва Брэсцкай вобласці.
  6. Русіны (польск.: Rusini) у перапісе 1921. Этнічная структура насельніцтва Брэсцкай вобласці.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Заходняя Беларусь
Ваяводствы Польскай Рэспублікі (1918—1939)
Палескае ваяводства