wd wp Пошук:

Гарады Брэсцкай вобласці

У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі[1]:

Карта размяшчэння гарадоў Брэсцкай вобласці

Гарады з насельніцтвам:

— 200 000 і больш — ад 10 000 да 19 999
— ад 100 000 да 199 999 — ад 5 000 да 9 999
— ад 50 000 да 99 999 — 1 999 і менш
— ад 20 000 да 49 999

Зялёным колерам пазначаны гарады, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.

Гарады Брэсцкай вобласці (Брэсцкая вобласць)
БаранавічыБаранавічы БелаазёрскБелаазёрск БрэстБрэст БярозаБяроза ВысокаеВысокае ГанцавічыГанцавічы Давыд-ГарадокДавыд-Гарадок ДрагічынДрагічын ЖабінкаЖабінка ІванаваІванава ІвацэвічыІвацэвічы КамянецКамянец КобрынКобрын КосаваКосава ЛунінецЛунінец ЛяхавічыЛяхавічы МаларытаМаларыта МікашэвічыМікашэвічы ПінскПінск ПружаныПружаны СтолінСтолінГарады Брэсцкай вобласці Колькасць гарадоў і іх жыхароў

На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Брэсцкай вобласці Беларусі налічваўся 21 горад, сярод якіх 3 гарады абласнога падпарадкавання і 18 — раённага[2], у тым ліку:

НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаў
у працэнтах
ЖыхароўЖыхароў
у працэнтах
200 000 і больш14,76 %309 76434,59 %
ад 100 000 да 199 99929,52 %298 59533,35 %
ад 50 000 да 99 99914,76 %51 1665,71 %
ад 20 000 да 49 999314,29 %75 9238,48 %
ад 10 000 да 19 9991047,62 %137 58515,36 %
ад 5 000 да 9 999314,29 %20 3962,28 %
4 999 і менш14,76 %2 0290,23 %
Сума21100,00 %895 458100,00 %

На 1 студзеня 2017 іх колькасць была тая ж самая[3].

Спіс гарадоў Брэсцкай вобласці

Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[4][5].

Гарады Брэсцкай вобласці

ГербНазва кірыліцайНазва лацініцайРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017)Змена (2017 да 2009)
1БрэстBrestгорад Брэст309 764343 985+11,05 %
2БаранавічыBaranavičyгорад Баранавічы168 240179 439+6,66 %
3ПінскPinskгорад Пінск130 355138 202+6,02 %
4КобрынKobrynКобрынскі51 16652 964+3,51 %
5БярозаBiarozaБярозаўскі29 35729 451+0,32 %
6ЛунінецLuniniecЛунінецкі23 60824 712+4,68 %
7ІвацэвічыIvacevičyІвацэвіцкі22 95823 440+2,10 %
8ПружаныPružanyПружанскі19 03218 515−2,72 %
9ІванаваIvanavaІванаўскі16 08616 465+2,36 %
10ДрагічынDrahičynДрагічынскі14 74414 976+1,57 %
11ГанцавічыHancavičyГанцавіцкі13 89413 925+0,22 %
12ЖабінкаŽabinkaЖабінкаўскі13 08413 299+1,64 %
13СтолінStolinСтолінскі12 46213 269+6,48 %
14МікашэвічыMikaševičyЛунінецкі13 01612 693−2,48 %
15БелаазёрскBielaaziorskБярозаўскі12 51912 421−0,78 %
16МаларытаMalarytaМаларыцкі11 75111 891+1,19 %
17ЛяхавічыLiachavičyЛяхавіцкі10 99710 919−0,71 %
18КамянецKamianiecКамянецкі8 4478 401−0,54 %
19Давыд-ГарадокDavyd-HaradokСтолінскі6 5735 892−10,36 %
20ВысокаеVysokajeКамянецкі5 3765 113−4,89 %
21КосаваKosavaІвацэвіцкі2 0291 844−9,12 %

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь» (нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021. Праверана 29 красавіка 2016.
  2. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Брестская область. (руск.)
  3. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.)
  4. Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». (руск.)
  5. Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гарады Брэсцкай вобласці