wd wp Пошук:

Пратасаўскі сельсавет

Прата́саўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Рассвет.

Гісторыя

Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пратасы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў Акцябрскім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Азямлянскага і Раманішчанскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. 20 чэрвеня 1985 года цэнтр перанесены ў вёску Рассвет. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 16 населеных пунктаў[2].

У склад сельсавета да 1976 года ўваходзіла вёска Нівішчы (у наш час не існуе).

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1385 чалавек[3], з іх 94,8 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Аминистративно-территориальное делениние. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 94. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пратасаўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна