wd wp Пошук:

Баравікоўскі сельсавет

Баравіко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Баравікі.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Затонскага, Селішчанскага і Шупейкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Парыцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 29 ліпеня 1961 года сельсавет у складзе Светлагорскага раёна. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[1].

Геаграфія

Сельсавет знаходзіцца ва ўсходняй частцы раёна. Агульная плошча сельсавета складае 2128 га. Мяжуе:

Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: Р82 · Н5001 · Н5006, працякаюць рэкі: Бярэзіна, Сведзь.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2722 чалавекі[2], з іх 92,1 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Аминистративно-территориальное делениние. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 101. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Баравікоўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Горвальскага раёна