wd wp Пошук:

Алесь Наўроцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Наўроцкі. Алесь Наўроцкі (Аляксандр Піліпавіч Наўроцкі; 12 лютага 1937, вёска Давыдаўка, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць — 24 красавіка 2012, Мінск) — беларускі празаік і паэт, урач.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. У 1954 годзе скончыў Бабруйскую школу санітарных фельчараў. Працаваў фельчарам у вёсцы Вышкава Карэліцкага раёна. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). Працаваў урачом участковай бальніцы ў вёсцы Аравічы Хойніцкага раёна (1962—1965).

У 1964 годзе прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў БССР. Пераехаў у Мінск, працаваў на станцыі хуткай медыцынскай дапамогі (з 1965).

У 1975 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Праз год заўважыў увагу да сябе з боку КДБ, пасля чаго прыпыніў вучобу і вярнуўся ў Мінск (1976).

1 красавіка 1978 года выйшаў з Саюза пісьменнікаў БССР з прычыны неаднаразовага адпрэчвання надрукавання яго твораў выдавецтвам «Мастацкая літаратура».

У 1980 годзе галосна выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю: публічна пратэставаў супраць метадаў, якія прымяняла ў СССР так званая «карная псіхіятрыя». Звяртаўся па падтрымку да праваабаронцы акадэміка Андрэя Сахарава.

Неўзабаве доктара Наўроцкага наведала ўрачэбна-кансультацыйная камісія, якая вырашыла прымацаваць Алеся Наўроцкага да псіхіятрычнага дыспансера і пазбавіла працы лекара (1981). Доўгі час пісьменнік нідзе не працаваў і амаль не друкаваўся – паводле ўласных словаў, «дваццаць гадоў пісаў у шуфляду».

Творчасць

Дэбютаваў вершам «Краіна родная» ў раённай газеце «Ленінская перамога» ў 1952 годзе, а з 1954 года выступаў у рэспубліканскім друку (часопіс «Полымя», верш «Ранак ідзе»).

Аўтар зборнікаў паэзіі «Неба ўсміхаецца маланкаю» (1962), «Гарачы снег» (1968), «Пакаленні і папялішчы» (1990), кнігі апавяданняў «Валун» (1976), якая выйшла ў двух варыянтах: як зборнік апавяданняў (1976) і як раман на рускай мове (1994).

У 2016 годзе ў серыі «Беларускі кнігазбор» выйшла ў свет кніга Алеся Наўроцкага «Выбраныя творы»[1].

Зноскі

  1. Выбраныя творы / Алесь Наўроцкі; укладанне, прадмова, каментар Віктара Жыбуля. — Мінск: Беларуская навука, 2016. — 640 с. — (Беларускі кнігазбор: БК. Серыя І, Мастацкая літаратура). ISBN 978-985-08-2020-4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Светлагорскім раёне
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Савецкія дысідэнты
Катэгорыя·Памерлі 24 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак